Вайна

Рэжысёр і былы палітвязень Алег Сянцоў абараняе Часаў Яр

Гэты населены пункт стаў адным з фарпостаў супраціву расійскага наступу на Данбасе.

Рэжысёр і былы палітвязень Алег Сянцоў, які нарадзіўся ў Крыме, знаходзіцца ў горадзе Часаў Яр, які цяпер з'яўляецца адным з галоўных фарпостаў на Данбасе. Пра гэта Алег Сянцоў паведаміў на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

«Трымаем Часік», — напісаў ён.

Раней галоўнакамандуючы Узброеных Сіл Украіны Аляксандр Сырскі паведамляў пра абвастрэнне сітуацыі на полі бою і актыўных нападаў з боку войскаў РФ.

«На Краматорскім кірунку самымі гарачымі кропкамі застаюцца Іванаўскае і Часаў Яр», — адзначыў Сырскі.

Алег Сянцоў быў актыўным удзельнікам Еўрамайдана. Тады быў рэжысёрам з некалькімі прэміямі. Удзельнічаў у Аўтамайдане. Пасля акупацыі Крыма ён часта ездзіў у родны Сімферопаль, дзе спрабаваў арганізаваць мітынгі «за адзіную краіну». Сянцоў быў таксама валанцёрам, перадаваў прадукты і іншыя рэчы першай неабходнасці ўкраінскім вайскоўцам, якія знаходзіліся на паўвостраве, піша «Суспільне».

10 траўня 2014 года расійскія сілавікі затрымалі яго ў Сімферопалі паводле падазрэння ў «падрыхтоўцы дыверсійна-тэрарыстычных актаў у шэрагу гарадоў» Крыма.

Сянцова прысудзілі да 20 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі строгага рэжыму. У верасні 2019 года Украіна вярнула па абмене Алега Сянцова і Аляксандра Кольчанкі.

З першых дзён поўнамаштабнага ўварвання Расіі ў 2022 годзе ён стаў на абарону Украіны. Крымскі рэжысёр служыць у 47-й механізаванай брыгадзе УСУ «Магура». Некалькі разоў быў паранены, але вяртаўся ў строй. У 2023 годзе ў чэрвені ён атрымаў званне малодшага лейтэнанта. Сянцоў стаў аператарам NLAW (найноўшы пераносны супрацьтанкавы ракетны комплекс).

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам13

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта10

Малюнак брытанскага прынца Джорджа апублікавалі ў вядомым часопісе. Рэдактарам быў ягоны бацька

У Ціхім акіяне знайшлі месцы, якія амаль не зазналі ўплыву чалавека2

У Слуцкім раёне пенсіянера пераехаў асфальтаўкладчык1

Украіна падбіла расійскі ракетны карабель у Балтыйскім моры10

Зяленскі: Расія хоча не гарантый бяспекі, а магчымасці ўмешвацца ў чужыя справы16

Беларусы могуць прышчапіцца ад грыпу французскай вакцынай2

Памёр пасол Расіі ў ЗША Аляксандр Дарчыеў. Яму было 66 гадоў1

Два беларускія фільмы атрымалі ўзнагароды на кінафестывалі ў Лос-Анджэлесе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам13

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць