Музыка1111

«Калі ён браў трамбон у рукі, усе такія: Жэня, ну навошта?» Калегі — пра джазмена Уладзімірава, які пісаў у КДБ на Аракеляна

У мінскім джазе знайшоўся даносчык. У базе КДБ аказаўся зварот Яўгена Уладзімірава, кіраўніка буйнога і паважанага джаз-клуба, напісаны пра іншага беларускага джазмена Паўла Аракеляна. І гэта не адзіны шкілет у шафе прызнанага музыкі.

Фота: jazzclub.by

На сайце «Джаз-клуба Яўгена Уладзімірава» яго кіраўнік названы маэстра беларускага джазу, самым аўтарытэтным у Мінску і вядомым за мяжой джазавым музыкам (па спецыяльнасці ён трамбаніст). Свой джаз-клуб Уладзіміраў адкрыў у 1995-м, і ў сваёй галіне гэты клуб стаў топавым месцам: тут і на арганізаваных Уладзіміравым фестывалях выступалі, здаецца, ледзь не ўсе буйныя асобы беларускага джазу.

І вось цяпер з'явіўся данос, падпісаны прозвішчам Уладзімірава. Зразумела, гэта мог быць і зласлівец, які скарыстаў яго імя, але беларускія джазавыя музыкі, з якімі мы пагутарылі, цалкам дапускаюць, што Уладзіміраў мог напісаць гэты данос. Тым больш што мужчына не хаваў у пратэсны час сваю праўладную пазіцыю. Вось, напрыклад, што ён публікаваў у фэйсбуку ў 2020-м:

Пры гэтым Уладзіміраў у той час не знаходзіўся ў Беларусі — свае публікацыі ён рабіў з Латвіі. Адразу некалькі музыкаў расказваюць, што Уладзіміраў з’ехаў у Латвію, бо набраў шмат крэдытаў і не мог расплаціцца. Пасля пачатку рэпрэсій ён вярнуўся і цяпер ладзіць канцэрты на дзвюх мінскіх сцэнах, у тым ліку ў Палацы прафсаюзаў.

Павел Аракелян згадвае стары эпізод часоў сваёй працы з Уладзіміравым (апошні раз музыкі супрацоўнічалі недзе ў 2006-2007). Павел кажа пра тое, што некалі ён з іншымі музыкамі выступаў ва Уладзімірава, але ж публіцы яго прадставілі як замежніка Аракелянуса, быццам бы прыезджую зорку. Гаварыць пра гэта з Уладзіміравым, кажа Павел, было бессэнсоўна.

У медыя пісалі і пра іншыя выпадкі. Напрыклад, у 2015-м Яўген павёз у Мінск «вялікага музыку» Батамунці, але ж адзінай згадкай у гугле пра генія аказаўся яго афіцыйны сайт. А крытык Дзмітрый Падбярэзскі расказваў, што ў клубе Уладзімірава выступіў «знакаміты амерыканскі гітарыст Стыў Крамер», хаця насамрэч гэта быў беларус Усевалад Крамушчанка, які пражыў некалькі гадоў у ЗША. Аднак Аракелян заўважае: калі раней мёртвыя душы ад джазу сустракаліся ва Уладзімірава рэгулярна, у апошнія гады ён прывозіць і нямала добрых музыкаў.

Іншы мінскі джазавы музыка, з якім мы пагутарылі, адзначае, што тут рэч не толькі ў падмане публікі. На думку музыкі, Уладзіміраў успрымае джаз з пункту гледжання, які састарэў гадоў на 40 — маўляў, калі музыка мае цёмны колер скуры, ён дакладна добра грае джаз. Але ж на сайце джаз-клуба артысты, якія там выступаюць, названыя скрозь зоркамі ды легендамі.

Аракелян кажа, што ў клубе Уладзімірава да канцэртаў рыхтаваліся абыяк, ставілі не тыя інструменты. Напрыклад, некалі там ладзілі канцэрт добрага замежнага піяніста, але замест піяніна паставілі сінтэзатар. Госць быў абураны, бо на такім інструменце немажліва сыграць паўнавартасны канцэрт, і мерапрыемства ледзь не сарвалася.

Джазавыя выканаўцы, з якімі мы пагутарылі, кажуць пра тое, што Уладзіміраў часта не разлічваўся з музыкамі.

Адзін з суразмоўцаў неяк даведаўся ад спонсара клуба, што Уладзіміраў насамрэч атрымлівае на аплату яго паслуг у тры разы большую суму, чым дайшла да выканаўцы. Басістка Людміла Крукоўская расказвае, што Уладзіміраў быў адзіным чалавекам у Беларусі, якому яна сама прызначала высокую цану на свае паслугі і заўсёды брала перадаплату, бо ён вядомы сваёй ненадзейнасцю ў працы.

«З Жэнем дамовіцца на нешта заўсёды было вельмі цяжка, ён кажа адно, а па выніку атрымліваецца іншае. Кажа, што граем канцэрт тры гадзіны, атрымліваецца шэсць. Калі ў мяне быў грудны сын, мы дамовіліся з Жэнем, што я граю толькі да 10-й вечара, бо мне трэба ехаць дахаты, каб карміць дзіця. Але з Жэнем як звычайна — давайце яшчэ песеньку, яшчэ.

Тады я выключыла бас-гітару і проста на сцэне сказала яму, што сыходжу. А ён адразу сказаў публіцы — маўляў, яна спазняецца на самалёт у Нью-Ёрк.

Неяк іншыя музыкі прыйшлі да Жэні граць і ўвогуле не ведалі, што будзе на канцэрце, ім запрошаны госць падкідваў песні проста на сцэне. Але прадавалася гэта як мегаканцэрт», — згадвае Людміла.

Жанчына расказвае яшчэ адну гісторыю часоў свайго супрацоўніцтва з Уладзіміравым. Каб сэканоміць грошы і схіліць музыку на свой бок, Яўген мог пазваніць ёй і пачаць яе расхвальваць — маўляў, яна нашмат лепшая за іншага басіста, яе сябра. І ў той жа час ён званіў таму ж басісту і нагаворваў на Людмілу, бо не ведаў, што музыкі сябруюць і дзеляцца адно з адным такімі гісторыямі. У выніку, тлумачыць Крукоўская, хто пагаджаўся адыграць за меншыя грошы, той і мусіў працаваць на канцэрце.

Некалі Уладзіміраў быў адзіным у Мінску арганізатарам джазавых імпрэз, але пазней у горадзе з'явіліся альтэрнатыўныя канцэрты. Адным з іх арганізатараў быў Павел Аракелян — некалі ён збіраў аншлагі на джазавых канцэртах у філармоніі. Таму цяпер музыка не здзіўлены даносу ад Уладзімірава — на яго думку, так Яўген спрабаваў даць рады канкурэнту.

Яшчэ адна прэтэнзія да Уладзімірава ад калег датычыць яго ўласных выступаў на канцэртах. «Калі ён браў трамбон у рукі, усе, хто знаходзіліся на сцэне, такія — Жэня, ну навошта? Не магу сказаць, што ён дрэнны музыка, ён проста грае нейкую лухту без густу», — так адгукаецца пра Уладзімірава музыка, які неаднойчы выступаў з ім на адной сцэне. 

Праз усё гэта, як кажуць нашы крыніцы, багата мінскіх музыкаў адмаўляліся граць у клубе Уладзімірава.

Бліжэйшы на сёння канцэрт у джаз-клубе — выступ Роя Янга, «легендарнага спевака», «імя якога назаўсёды ўпісанае ў музычную гісторыю 20 стагоддзя». І зноў на сайце Уладзімірава ёсць звесткі пра артыста, якім у сеціве няма пацверджання. Напрыклад, сказана, што Рой Янг выступаў на шматтысячных стадыёнах «разам з Джэймсам Браўнам, Рэям Чарльзам і Чакам Беры», а таксама што ён «блізкі сябар Рынга Стара з The Beatles».

Насамрэч можна знайсці інфармацыю пра Роя Янга, брытанскага спевака, які запісваў музыку разам з Чакам Беры і выступаў з Рынга Старам. Вось толькі гэты чалавек памёр у 2018 годзе.

Журналістка «Нашай Нівы» пазваніла Яўгену Уладзіміраву як былая наведвальніца канцэртаў у клубе. Мы спыталі, навошта ў 2020-м ён напісаў данос на Аракеляна. Джазмен чатыры разы перапытаў, пра які канцэрт мы пытаемся, і папрасіў напісаць яму на пошту.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары11

  • Расціслаў
    09.05.2024
    Усё як заўсёды а замест таго, каб зрабіць яму нармальны байкот, усе пряцягваюць з нім працаваць і камунікаваць.
  • Ал
    09.05.2024
    [Рэд. выдалена]
  • узор
    09.05.2024
    Гэта той тклуб што ў маўзалеі рэспублікі? Ну дык каму там далі б памяшканне, калі не прыкарытнаму?

Усё здарылася на Новы год. Смерць самай публічнай супрацоўніцы мінскага АМАПа дагэтуль пакідае пытанні1

Усё здарылася на Новы год. Смерць самай публічнай супрацоўніцы мінскага АМАПа дагэтуль пакідае пытанні

Усе навіны →
Усе навіны

Над Беларуссю сёння цягнулі на буксіры верталёт ВІДЭА

Медсястру з «Сінэва» асудзілі на немалы тэрмін па палітычным артыкуле і абвесцілі тэрарысткай8

Пракуратура Лейпцыга не выявіла складу злачынства ў дзеяннях дэпутата Дорнау ў Беларусі4

Манашкі Свята-Елісавецінскага манастыра дабраліся да Швейцарыі12

Аляксей Лявончык пра фільм на АНТ: Нашу базу ніхто не ўзломваў6

Тэрарыст у Магдэбургу — бежанец з Саудаўскай Аравіі, але зацяты вораг іслама і прыхільнік «Альтэрнатывы для Германіі»18

Гігін: Мы павінны любіць і абараняць свой герб, сцяг, гімн, Лукашэнку — тады нас будуць паважаць у свеце24

У Гродне п'яны кіроўца маршруткі вёз 13 пасажыраў

Украіна ўпершыню правяла атаку выключна з выкарыстаннем рабатызаваных сістэм

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усё здарылася на Новы год. Смерць самай публічнай супрацоўніцы мінскага АМАПа дагэтуль пакідае пытанні1

Усё здарылася на Новы год. Смерць самай публічнай супрацоўніцы мінскага АМАПа дагэтуль пакідае пытанні

Галоўнае
Усе навіны →