Свет

У Грузіі паліцыя ўжыла слёзатачывы газ і вадамёты на мітынгу супраць закона аб замежных агентах

У Грузіі працягваюцца пратэсты супраць закона аб замежных агентах, які мясцовы парламент хоча прыняць фактычна паводле расійскага ўзору. Паліцыя пачала масавыя затрыманні на плошчы Руставелі ля будынка парламента, дзе пратэстоўцы заблакавалі адзін з уваходаў. Супрацоўнікі паліцыі ў Тбілісі ўжылі слёзатачывы газ і вадамёты.

Фота: AP Photo/Zurab Tsertsvadze

«Для аднаўлення правасуддзя МУС выкарыстоўвала спецыяльныя меры, устаноўленыя законам. Дэманстранты вербальна і фізічна супрацьстаялі праваахоўным органам. Яшчэ раз заклікаем палітычных лідараў, арганізатараў і ўдзельнікаў мітынгу не парушаць нормы, устаноўленыя законам аб сходах», — паведамляе МУС Грузіі.

Як адзначае выданне NewsGeorgia, больш за 20 чалавек звярнуліся да лекараў хуткай дапамогі. Пацярпелыя скардзяцца на рэзь у вачах і ўдушша.

У Грузіі ўжо некалькі разоў успыхвалі масавыя пратэсты супраць новага закона аб «замежных агентах». Законапраект абавязвае няўрадавыя арганізацыі і СМІ, якія атрымліваюць больш за 20% фінансавання з-за мяжы, рэгістравацца ў якасці «агентаў замежнага ўплыву».

Упершыню ініцыятыву ўнеслі ў парламент вясной 2023 года, аднак затым адклікалі праз масавыя пратэсты. У новай версіі не змянілася нічога, акрамя фармулёўкі: замест «агента замежнага ўплыву «ў дакуменце выкарыстоўваецца тэрмін »арганізацыя, якая праводзіць інтарэсы замежнай сілы».

Праціўнікі законапраекта параўноўваюць яго з аналагічным расійскім законам аб «замежных агентах», які Крэмль выкарыстоўвае для падаўлення іншадумства і пераследу незалежных НКА і СМІ.

Каментары

Цяпер чытаюць

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ ўдарылі па Крымскім мосце. Рух транспарту спынены15

Турысты накідалі ў фантан Трэві амаль на 200 тысяч еўра менш пасля таго, як падыход да яго зрабілі платным4

Кітайскі маркетплэйс Temu сам прапанаваў беларусцы супрацоўніцтва, але зліўся, калі даведаўся яе грамадзянства13

Мінабароны расказала, як над Беларуссю збіваюць заблукалыя дроны2

З Янам Памедорам Рэуцкім развіталіся ў Варшаве

Канкурэнт Starlink страціў 40 спадарожнікаў: ракета не даляцела да арбіты

Сабаленка адкацілася на трэцяе месца ў сусветным рэйтынгу

Сэрца — амаль адзіны орган, які не хварэе на рак. Навукоўцы пачынаюць разумець чаму1

Грэцкі агонь, антыкітэрскі механізм, сільфій ды іншыя страчаныя вынаходніцтвы. Чаму чалавецтва іх забыла?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць