Каментары да артыкула

Што вядома пра калонію асобага рэжыму ў Глыбокім, дзе сядзяць рэцыдывісты, «пажыццёвікі» і палітык Мікалай Статкевіч

  • Калматы Вожык
    02.05.2024
    Глыбоцкая турма –
    адна з самых цяжкіх у панскай Польшчы. Стаіць яна непадалёку ад горада, на
    астраўку зямлі, што ўразаецца клінам у вялікае і глыбокае – кажуць, без дна –
    возера. З усіх бакоў турму акружае вада. Толькі там, дзе ўезд, – вузенькая, як праехаць
    на машыне, палосачка зямлі. Уцячы з глыбоцкай турмы нікому не ўдавалася. Пра
    гэта мяне адразу папярэдзілі, як толькі замкнулі за мною турэмную браму.

    Барыс Сачанка. Выбраныя
    творы ў 2 тамах, том 2, стар. 235-236.
  • Ёсік
    02.05.2024
    Кім трэба быць, каб працаваць у такіх установах? Людажэрам, пры тым, гэта не прышлыя, а тутэйшыя, беларусы.
  • Юзік са станцыі Крулеўшчына
    02.05.2024
    Я бачыў архіўны дакумент, дзе сказана, што ў 1949 годзе "Глыбоцкі раённы савет дэпутатаў працоўных" звярнуўся да "Полацкага абласнога света дэпутатаў працоўных" каб далі дазвол на разборку "каробкі касцёла" з-за яго аварыйнага стану. Полацкі абласны савет дэпутатаў працоўных задаволіў хадайніцтва Глыбоцкага раённага савета дэпутатаў працоўных...
    Адкуль узяўся 1970-ы год? Я школу скончыў у 1972-м. Царквы ўжо даўно як не было!
    І, дарэчы, у вас тут дужа "старажытныя" фоты" ! Франтоны на будынку, цяпер, як не дзіўна, -- адрэстаўраваныя, маюць пекны барочны выгляд...
  • Žvir
    02.05.2024
    Юзік са станцыі Крулеўшчына, tam jašče krama pry viaznicy jość, handliuje vyrabami, zroblienymi viaźniami. Nie atavarvalisia ?