Грамадства7878

Дзе тусіць лукашэнкаўская моладзь? П’е ў «Лебядзіным», адпачывае ў Парыжы і Мілане 

Яны танчаць на праўладных балях, робяць сэлфі ў майках з цытатамі Лукашэнкі, а па суботах звычайна посцяць у сторыс відэа з яго хакея. Але дзе любіць адпачываць лукашэнкаўская моладзь?

Напрыклад, Бажэне Ярэміч, дырэктарцы Нацыянальнай школы прыгажосці і дэпутатцы Мінгарсавета, падабаецца рэстаран «Лебядзіны».

Скрыншот інстаграма Бажэны Ярэміч

Туды заходзіць і ўладальніца тытула «Міс Беларусь — 2021» Дар’я Ганчарэвіч.

Дар’я таксама вандруе па Еўропе. У мінулым лістападзе яна гуляла па восеньскай Празе (праўда, Дар'я напісала, што горад яе не ўразіў, таму што Мінск — у сэрцы). Пасля адправілася ў Мілан, дзе была ў журы дзіцячага фестывалю. А потым наведала Вену.

Дар'я Ганчарэвіч у Мілане. Фота з яе інстаграму

У 2022 годзе прыгажуня таксама шпацыравала па Мілане і фатаграфавалася на фоне буцікоў «Прада», «Гуччы» і «Луі Вітон». 

На спатканні са сваім хлопцам Русланам Самбукам Дар’я ходзіць у рэстаран сучаснай аўтарскай кухні «Мадам Како».

Дар'я са сваім хлопцам. Фота з сацсетак

Адна з блізкіх сябровак Дар’і — мадэль Яна Бараноўская. Дзяўчаты пазнаёміліся на конкурсе «Міс Беларусь» і цяпер іх часта можна пабачыць разам: на балі ў Палацы Незалежнасці, у «Мінск-Арэне» на хакеі ці з келіхамі шампанскага ў пафасным рэстаране. Напрыклад, ім падабаецца Martinique Brasserie, які спецыялізуецца на французскай кухні. Цікавы факт: на адным з сайтаў месца рэкламуюць як рэстаран, куды можна зайсці пасля экскурсіі ў музеі МУС.

Скрыншот сторыс Ганчарэвіч

Дзяўчаты гуляюць па розных барах Зыбіцкай і вячэраюць у рэстаране The View, дзе атрымліваюць асалоду не толькі ад вытанчаных страваў, але і ад маляўнічых відаў на Свіслач. Наведваюць сяброўкі і модны Bloom eatery. Каб пачаставацца мідыямі, ходзяць у рэстаран французскай кухні Le cro cro. Бывае ў кампаніі Ганчарэвіч і Бараноўскай фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава.

А яшчэ дзяўчатам падабаецца рабіць сэлфі ў прыбіральні небюджэтнага рэстарана FABRIQ. У люстэрку бачны фірмовыя чахлы для айфонаў з залатым гербам, чырвона-зялёным сцягам і надпісам «Рэспубліка Беларусь». Цікавы факт: такія маюць многія прафесійныя прыгажуні.

Васілевіч і Бараноўская. Фота з сацсетак

Працягваючы тэму чахлоў для тэлефонаў з дзяржсімволікай: аналагічным у сторыс пахвалілася спявачка Ганна Трубяцкая. Яна распавяла, што гэта лімітаваная серыя — на кожным чахле ёсць яшчэ і імя ўласніцы. І калі дзяўчына мяняе тэлефон, для яе робяць і новы чахол з гербам у патрэбным памеры.

Фота з сацсетак

У 2022 годзе Ганна атрымала Гран-пры «Славянскага базару». Цяпер ездзіць з іншымі ідэалагічна выверанымі артыстамі па розных гарадах і ўдзельнічае ў дыялогавых пляцоўках прапагандысцкага праекта «Разам з мастацтвам».

Фота з сацсетак

Сваім любімым месцам у Мінску яна называе рэстаран «Лебядзіны». Хваліць Bloom eatery, Bergamo і Café de Paris. У апошнім рэстаране Ганна асабліва любіць заказваць мяса краба на пару.

Тусіць таксама ў FABRIQ. А ў родным Магілёве Ганне падабаецца рэстаран Amici.

У адпачынак спявачка лятала ў ААЭ, Грузію і Арменію.

Фота з сацсетак

Разам з сяброўкамі заглядвае ў рэстаран «Лебядзіны» і яшчэ адна прыгажуня — экс-дэпутатка Марыя Васілевіч. Падабаецца ёй рэстаран французскай кухні Le cro cro, а таксама рэстаран італьянскай кухні Fiori. Раней яна наведвала знакамітае Bistro de Luxe, якое належала рэстаратару-рэвалюцыянеру Вадзіму Пракоп'еву. Але па зразумелых прычынах гэты рэстаран больш не працуе.

Марыя Васілевіч з сяброўкамі ў Bistro de Luxe, якое належала Вадзіму Пракоп'еву. Фота з сацсетак

Зорка маладой спявачкі Леры Бернатовіч на айчыннай эстрадзе заззяла пасля таго, як яе праз кастынг адабралі для выканання чарговай песні Ганны Сялук (нявесткі Лукашэнкі). Цяпер дзяўчына часта выступае на розных патрыятычных мерапрыемствах. Ідэальным месцам для цёплых сустрэч Лера лічыць рэстаран Fiori.

Лера Бернатовіч. Фота з яе інстаграму

Прапагандыст Ігар Тур разам з жонкай Ксеніяй наведвае рэстараны The View, Madam Coco і Bergamo.

Ігар Тур з жонкай у The View. Фота з яе інстаграму

Твар канала ГУБАЗіКа Таццяну Трацяк (з нядаўняга часу яна яшчэ і вядучая ток-шоу на АНТ) можна пабачыць у кандытарскай O.D.I., гастра-бары ButterBro, рэстаранах «Імёны», Maslow 6, Bloom Eatery, FIORI, Cafe de Paris, знакамітым MoneMane і рэстаране аўтарскай кухні MOJO. Ну і без «Лебядзінага» зноў ніяк.

Скрыншот сторыс Трацяк

Глядзіць кіно Таццяна ў Falcon Club, а спяваць ходзіць у караоке клуб JEL'SA.

Фота з інстаграму Таццяны Трацяк

Элеанора Качалоўская, пераможца конкурсу «Міс Беларусь — 2023», адзначылася ў партугальскім бары «Cantina 28», дзе ёй вельмі спадабалася: «Мінск напоўнены такой колькасцю атмасферных, стыльных, смачных месцаў, што проста ваў!»

Гэтай вясной паспрабавала плаваць на байдарках — праплыла 16 кіламетраў. 

Нядаўна Элеанора ездзіла з сябрамі ў Брэст і па заслугах ацаніла сняданкі ў Times cafe.

Скрыншот сторыс Элеаноры

Але, канешне, вандраваць прыгажуні падабаецца не толькі па Беларусі. Напрыклад, у студзені Элеанора лятала ў Парыж (здаецца, у адрозненне ад Ксеніі Лебедзевай яна не лічыць гэты горад «засраным»). Сваім захапленнем дзяўчына дзялілася ў сторыс: «Сапраўдныя турысты: убачыць Эйфелеву вежу і ўпасці ў шчасце».

Яшчэ Элеанора неяк распавядала, што марыць трапіць на канцэрт расійскага гурта «Любэ».

Элеанора Качалоўская ў Парыжы. Фота з яе інстаграму

Анастасія Лаўрынчук у 2019 годзе прадстаўляла Беларусь на конкурсе «Міс Свету», які тады праходзіў у Лондане. Цяпер дзяўчына будуе кар’еру на тэлебачанні — вядзе навіны на СТБ і ўдзельнічае ў праўладных мерапрыемствах.

Анастасіі падабаецца рэстаран «Дубровъ» у Раўбічах. Наведвае яна хіпстарскае ОК | НО Bistro. І ў Fiori з Васілевіч заходзіць. Дарэчы, разам дзяўчаты асвойвалі сап-сёрфінг.

На доўгіх майскіх выходных Лаўрынчук і Васілеўская ў кампаніі іншых прыгажунь снедалі ў Michel Cafe, а потым каталіся на атракцыёнах у парку Горкага — глядзелі на Мінск з вышыні кола агляду.

Анастасія Лаўрынчук асвойвала сап-сёрфінг разам з Марыяй Васілевіч. Фота з сацсетак

Прыгажуня распавядала ў сацсетках, што змагла разам з інструктарам палятаць на самалёце ЯК-52 — ёй нават дазволілі самастойна кіраваць ім некаторы час. Кажа, добры варыянт адпачынку для тых, хто любіць адрэналін.

Скрыншот відэа ў інстаграме Анастасіі Лаўрынчук

Вандраваць у Анастасіі атрымліваецца часта. Напрыклад, у 2022 годзе яна наведала 8 краін (сярод якіх былі Францыя, Італія, Швейцарыя). А ў 2023 адпачывала на Мальдывах і ў Дубаі.

Анастасія Лаўрынчук у Швейцарыі

Каментары78

  • так
    17.05.2024
    за кошт беларусау
  • Мх
    17.05.2024
    І гэтыя асобы потым заклікаюць да вяртання парадкаў СССР? крывадушнікі! У СССР так "тусіць" было дрэнным знакам.
  • Kub
    17.05.2024
    Фоткі на фоне крамы і ў прыбіральнях....

    Можна дзевачку вывезці з саўгаса Гарадзец, але саўгас Гарадзец з дзевачкі - НІКОЛІ!

Што за студэнтка Ульяна, з якой на балі вальсіраваў Лукашэнка?9

Што за студэнтка Ульяна, з якой на балі вальсіраваў Лукашэнка?

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння католікі, пратэстанты і частка праваслаўных святкуюць Раство4

Колькі ў Беларусі каштуюць табі — модны абутак, які шмат у каго асацыюецца з капытамі4

Сотні хрысціян выйшлі на акцыю пратэсту ў цэнтры Дамаска5

Зяленскі рэзка раскрытыкаваў паездку прэм’ера Славакіі да Пуціна6

Халезін: Рашэнне Бабарыкі пайсці ў прэзідэнты — гэта пошук сэнсу жыцця пасля смерці жонкі56

Экс-прэзідэнта ЗША Біла Клінтана шпіталізавалі ў Вашынгтоне

Прэзідэнцкая кампанія — 2025 стане самай сумнай. Згадваем, хто былі кандыдатамі ў мінулыя гады1

Беларусь адкрывае пасольства ў Ватыкане3

Відэа маргінальнага пралукашэнкаўскага блогера Дзеда Барадзеда прызналі экстрэмісцкім1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што за студэнтка Ульяна, з якой на балі вальсіраваў Лукашэнка?9

Што за студэнтка Ульяна, з якой на балі вальсіраваў Лукашэнка?

Галоўнае
Усе навіны →