Надвор'е

Сіноптыкі анансавалі чарговае пахаладанне. А ў панядзелак чакаюцца складаныя ўмовы надвор'я

Прагноз надвор'я па Беларусі на 6-8 мая

Ілюстрацыйнае фота «Наша Ніва»

У панядзелак на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Уначы месцамі, днём у многіх раёнах прагрымяць навальніцы, днём пры навальніцах месцамі чакаюцца моцныя залевы.

Днём месцамі па краіне шквалістае ўзмацненне ветру парывамі 15-20 м/с. Ноччу +5..+11°С, па заходняй палове +12..+14°С; максімальная днём +16..+22°С, у паўднёва-ўсходніх раёнах да +25°С, па паўночнай палове краіны месцамі +9..+15°С. У Мінску +18°С.

7 мая чакаецца паступленне халодных паветраных мас з поўначы Еўропы. Уначы на ​​большай частцы тэрыторыі, днём пераважна па паўднёвым усходзе пройдуць дажджы. У начны час у паўднёва-ўсходніх раёнах краіны магчымы навальніцы. Вецер днём па ўсходзе месцамі моцны парывісты. Ноччу +5..+10°С, у паўднёвых раёнах да +13°С, па поўначы +2+4°С; максімальная днём ад +8°С па паўночным усходзе да +17°С па поўдні. У Мінску +12°С

8 мая пераважна без ападкаў. Ноччу +1..+5°С, месцамі чакаюцца замаразкі 0..-3°С; максімальная тэмпература днём ад +8°С па паўночным усходзе да +17°С па паўднёвым захадзе краіны. У Мінску ўсяго +10°С.

І такое надвор'е, паводле папярэдніх прагнозаў, захаваецца да канца тыдня.

Каментары

Цяпер чытаюць

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны20

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны

Усе навіны →
Усе навіны

Літва заклікала прызнаць ГРУ тэрарыстычнай арганізацыяй9

Зборная Беларусі па футболе прайграла Албаніі ў вырашальным матчы Лігі нацый14

Легендарны тэлескоп «Хабл» падае на Зямлю. НАСА тэрмінова шукае тых, хто яго выратуе або затопіць15

«Дайце круглую суму і год — будзе вам любы шэдэўр Мікеланджэла!» Улады запатрабавалі перарабіць «Быхаўскую мадонну». Аўтар падточвае яе балгаркай29

Зборная Беларусі прайграла заключны важны матч у Лізе нацый5

«Спадзяюся, ты памрэш і пазбавіш нас ад пакут». Пасля адстаўкі кіраўніка Nvidia падначаленыя расказалі пра ягоныя істэрыкі13

У Чэхіі адбылася найбуйнейшая з 1989 года акцыя пратэсту10

Штодзённая кава стымулюе кішэчнік і зніжае рызыку Паркінсона. Каб даказаць гэта, правялі незвычайны эксперымент5

Эстонія закрывае мяжу з Расіяй з 1 снежня. Прычынай стала спроба ГРУ падпаліць абаронны завод 20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны20

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць