Свет77

У Крамлі Пашынян узбег на лесвіцу, а Лукашэнка паехаў ліфтам

8 мая ў Крамлі прайшло пасяджэнне Вышэйшага савета ЕАЭС, на якім агульная ўвага была прыкавана да прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна і прэм'ер-міністра Арменіі Нікола Пашыняна. Не застаўся па-за ўвагай і Аляксандр Лукашэнка.

Contributor / Getty Images

Падрабязнасцямі падзяліўся карэспандэнт «Коммерсанта» Андрэй Калеснікаў.

«Кіраўнікі дзяржаў падымаліся па той жа параднай лесвіцы Вялікага Крамлёўскага палаца, што і напярэдадні — асабіста Уладзімір Пуцін. Першым, на хаду скідаючы паліто, на лесвіцу ўзышоў Нікол Пашынян. Праўда, падобна, што фізкультурай ён у мірным жыцці грэбуе: бліжэй да вяршыні доўгай лесвіцы Нікол Пашынян ужо нікуды спяшацца не хацеў.

А Аляксандр Лукашэнка і зусім скарыстаўся ліфтам, што па-чалавечы зразумела. Ды і прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў не пагрэбаваў. Ды і некаторыя іншыя», — напісаў Калеснікаў.

Па яго словах, Аляксандр Лукашэнка прысвяціў значную частку сваёй прамовы аповеду пра тое, што вядучыя заходнія краіны спрабуюць «стрымаць развіццё нашых краін», але што «гэтыя спробы асуджаныя».

«Ён нібы забыўся, што ўдзельнічае цяпер не ў двухбаковай сустрэчы з Уладзімірам Пуціным, а ў пасяджэнні, дзе за адным сталом з ім сядзяць кіраўнікі Казахстана, Узбекістана, Кыргызстана, якіх наогул ніхто не стрымлівае, калі не лічыць выдаткі і абцяжарання, звязаныя з гандлёвым супрацоўніцтвам якраз з Расіяй і Беларуссю.

Але Аляксандр Лукашэнка абнадзеіў калег. Ён расказаў, што затое няўхільна развіваецца супрацоўніцтва з Іранам, а таксама з Манголіяй, з якой вось-вось будзе падпісана часовае гандлёвае пагадненне», — дадаў Калеснікаў.

@nashaniva Як шпіц Умка паглядзеў на парад Перамогі ў Маскве #9мая #умка #шпиц #лукашенко #беларускаямова #беларусь #лукашенкоприколы #нашаніва ♬ Funny Guy - Parry Music

Каментары7

  • '
    09.05.2024
    на фота гляджу... на таблічку. оу. ужо пішуць - Беларусь, а не Белоруссия. не прайшло і 35 год
  • Адэлаіда
    09.05.2024
    Саша кульгавы, што з тварам? Ты ж спарцмен, давай ярчэй, а то электарат засумняецца што ты яшчэ можаш, не імпатэнт
  • тюрьма плачет давно
    09.05.2024
    Смешно, кем бы вы были бы, если бы Запад, после распада СССР, не включил вас в международную кооперацию, международную финансовую систему, передав технологии, которыми вы пробуете разрушить мировую, стабильность и мировой порядок, если бы вас от голода не спасли куриными ножками буша. Лукашенко привык плевать в руку дающему, также плюёт в кремлёвскую руку, получая нефте-газовые миллиарды и преференции на российском рынке, также плюёт в руку Запада, прячась за спину России.
    Наплевал не на один десяток лет тюремной решётки.

Цяпер чытаюць

«Пуцін задае бардэлю парадак дня». Прапаганда выкручваецца перад перамовамі ў Стамбуле13

«Пуцін задае бардэлю парадак дня». Прапаганда выкручваецца перад перамовамі ў Стамбуле

Усе навіны →
Усе навіны

Дорага і з гнільцой: што робіцца з бульбай у крамах пасля праверак2

Фальсіфікацыі ў даследаваннях хваробы Альцгеймера. Як вынікі прывялі не туды18

На МКАД можа з’явіцца чацвёртая паласа — для ціхаходнага транспарту і спецтэхнікі2

Памёр былы прэзідэнт Уругвая, якога называлі самы бедным прэзідэнтам у свеце4

30 гадоў таму прайшоў рэферэндум, пасля якога замянілі Пагоню і бел-чырвона-белы сцяг17

Усю суму Святлане Курс на лячэнне сабралі за ноч7

Шлёпанцы на абцасе — галоўны трэнд абутку вясны і лета 20258

Трамп заявіў, што адменіць санкцыі супраць Сірыі

У Мінгарвыканкаме абмеркавалі, як можна разгрузіць МКАД1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пуцін задае бардэлю парадак дня». Прапаганда выкручваецца перад перамовамі ў Стамбуле13

«Пуцін задае бардэлю парадак дня». Прапаганда выкручваецца перад перамовамі ў Стамбуле

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць