Інцыдэнт адбыўся вечарам у сераду за МКАД і Сцяпянкай на вуліцы Ліпкоўскай.

Фота: ДАІ Мінгравыканкама
40-гадовы кіроўца Volvo, рухаючыся па вуліцы Ліпкоўскай з боку завулка Ліпкоўскага ў напрамку вуліцы Дачная, збіў лася, які раптоўна выбег на праезную частку, паведамляе ДАІ.
У выніку ДТЗ пацярпелых няма, аднак аўтамабіль атрымаў механічныя пашкоджанні.
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары