Музыка11

«Петля Пристрастия» выпраўляецца ў еўратур

Дзесяць гарадоў, шэсць краін.

Канцэрт гурта «Петля Пристрастия» ў Кіеве ў 2019 годзе. Фота: Oli Zitch.

Польшча, Германія, Грузія, Літва, Латвія, Эстонія — беларускі постпанк-гурт «Петля Пристрастия» з 1 чэрвеня едзе ў канцэртны тур па Еўропе. Пра гэта паведамляе гурт у сваіх сацсетках.

«Вязем новы сінгл «Квант», які выйдзе хуткім часам», — анансуюць выхад новай песні музыканты.

Расклад тура на дадзены момант выглядае наступным чынам:

  • 1 чэрвеня — Варшава — Proxima
  • 2 чэрвеня — Кракаў — Zaścianek
  • 3 чэрвеня — Уроцлаў — Stary Klasztor
  • 4 чэрвеня — Познань — Pod Minogą
  • 6 чэрвеня— Берлін — Badehaus
  • 8 чэрвеня— Тбілісі — Sine
  • 9 чэрвеня — Батумі — Circus Club
  • 12 чэрвеня — Вільня — Kablys Club
  • 13 чэрвеня — Рыга — Laska V21
  • 15 чэрвеня — Талін — Kanamaja Fest

Квіткі ў продажы мусяць з’явіцца ў панядзелак, 13 траўня, на petliatour.com.

«Петля Пристрастия» — беларускі постпанк-гурт, заснаваны ў 2004 годзе ў Мінску вакалістам Іллём Чарапко—Самахвалавым і басістам Цімафеем Савіцкім. У склад гурта ўваходзіць пяць чалавек, на рахунку калектыву шэсць поўнафарматных альбомаў. Шосты альбом «Не той чалавек» быў выдадзены ў 2021 годзе.

«Петля Пристрастия» заўсёды — хай і вельмі мудрагеліста — апісвала паганую рэальнасць вакол. На альбоме «Не той чалавек» рэзкасць выведзена на максімум. Такой безнадзейнай і адчайнай кружэлкі сёлета яшчэ не выходзіла», — пісаў пра плытку аглядальнік «Афиши» Мікалай Аўчыннікаў. Апошні сінгл гурт выдаў у 2023 годзе — ён называецца «Жыццё як жах».

Каментары1

  • Жора
    13.05.2024
    Прыспеў час занесці НН у базу "Міратворац".
    За прапаганду рускай мовы і культуры.

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж24

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

«Вайб Пецярбурга». Расійскі рэжысёр паставіў у Купалаўскім «Сэрца на далоні» па Шамякіну — водгукі палярныя10

Новае даследаванне паказвае, як палітычныя навіны ўплываюць на працаздольнасць7

Стала вядома імя яшчэ аднаго беларуса, які мог быць замяшаны ў дыверсіі ў Лейпцыгу. Прычым ён змяніў прозвішча13

Нобелеўская прэмія міру прысуджана юрыстцы з ПАР, былой адвакатцы палітвязня Нэльсана Мандэлы12

Пуцін можа вярнуць «генерала Армагедона»: вяртаецца пагроза для Кіева6

У Польшчы — два нападзенні ў школах за тыдзень. У сацсетках разыходзіцца папярэджанне пра «крывавую пятніцу»4

У Чарнагорыі затрымалі стваральніка Z-канала «Рыбар» Міхаіла Звінчука19

Да канца месяца ў Лошыцы адкрыюць Mak.by

Прадстаўніцай АПК па сацыяльнай палітыцы стала Вераніка Станкевіч12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж24

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць