Свет

Мігрант скраў рацыю ў польскага памежніка на беларуска-польскай мяжы

Інцыдэнт адбыўся недалёка ад Чаромхі ў Падляскім ваяводстве 9 мая. Супрацоўнік польскай памежнай службы патруляваў мяжу. Ён заўважыў на загародзе маркер і вырашыў яго зняць, піша Radio Zet.

Фота: twitter.com/Straz_Graniczna

Такія маркеры на плоце пакідаюць арганізатары нелегальнай міграцыі. Звычайна налепкамі пазначаюць месца збору і будучага прарыву мяжы.

Калі памежнік падышоў да плота, каб сарваць налепку, з другога боку загароды нечакана з'явіўся мігрант. Ён прасунуў рукі скрозь краты, схапіў рацыю і ўцёк.

Пра інцыдэнт адразу ж паведамілі ў камандны пункт, рацыя была дыстанцыйна адключаная. Расследаванне ў памежнай службе праводзіць не будуць: запісы з камер пацвердзілі аповед памежніка.

Нагадаем, 10 мая група мігрантаў з 140 чалавек распачала чарговую спробу штурму польскай мяжы. Аднак натоўп быў адкінуты польскімі памежнікамі на тэрыторыю Беларусі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам ракет «Фламінга»

Усе навіны →
Усе навіны

У Мексіцы памёр адзін з найбуйнейшых наркабаронаў у гісторыі4

У Светлагорску рэканструююць ЦКК, дадаўшы новыя аб'екты

У Крамлі заявілі, што будуць далей ваяваць дзеля «міру на стагоддзі»5

У Бабруйску мужчына перарабляў сігнальныя пісталеты ў баявыя1

Як Джэнсэн Хуанг адкрыў Кітаю абводную дарогу да ўдзелу ў ШІ-гонцы5

У Гродне раварыст насмерць збіў пенсіянера2

З’явіліся спадарожнікавыя здымкі пашкоджанняў Крымскага моста пасля ўкраінскай атакі5

Аляксандр Ярашук: Мяне бессэнсоўна ламаць — я не здраджу сваім прынцыпам і каштоўнасцям2

Беларус на юнацкай Алімпіядзе заваяваў бронзу ў брэйкінгу. Вось як яго сустрэлі дома2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам ракет «Фламінга»30

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам ракет «Фламінга»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць