Грамадства1818

Колькі людзей павінна прагаласаваць на выбарах у КР, каб яны адбыліся?

Ужо на гэтым тыдні, 25 мая, стартуюць выбары ў Каардынацыйную раду. «Наша Ніва» спытала ў яе дзейнага спікера Андрэя Ягорава, якой лічбы ўдзельнікаў галасавання будзе дастаткова для таго, каб лічыць, што выбары адбыліся.

Андрэй Ягораў

— Любы ўзровень дадатковай легітымнасці, які будзе забяспечаны праз гэтыя выбары, будзе добрым. Нават калі прагаласуе тысяча, — кажа Ягораў. —

Канечне, хацелася б, каб гэта былі дзясяткі і сотні тысяч. Але мы дзейнічаем у такіх умовах, калі дакладна сказаць вельмі цяжка, таму што мы ніколі такога не рабілі. Апошняе масавае галасаванне такога кшталту праз платформу «Голас» прайшло некалькі год таму. Таму сказаць, што мы будзем мець цяпер, вельмі складана.

Абазначанага парогу яўкі, які дазволіць лічыць, што выбары адбыліся, няма».

Падобны арыентыр агучваюць і ў выбарчай камісіі.

Частку ахвотных прагаласаваць адсячэ неабходнасць мець на руках менавіта беларускі пашпарт, хай і пратэрмінаваны. Ні копія, ні скан для выбараў не падыйдуць, а гэта значыць, што некаторыя беларусы са статусам уцякацтва ці ў працэсе чакання пэўнай часткі дакументаў, а таксама са згубленым пашпартам удзельнічаць у працэсе не змогуць.

«Рашэнне выбарчай камісіі абмяжоўвае магчымасці такога галасавання, бо тэхнічна з’яўляецца шмат праблемаў з верыфікацыяй, з магчымасцю двайнога галасавання, з тым, што гэтыя дакументы маюць розныя стандарты. І гэта вельмі цяжкае рашэнне, шкада, што людзі не змогуць прагаласаваць. У пэўным сэнсе я адчуваю персанальны боль, што так адбываецца. Але ўзважваючы, разумею, чаму камісія прыняла такое рашэнне», — удакладняе Андрэй Ягораў.

Раней мы расказвалі, як будзе праходзіць працэс галасавання і наколькі ён будзе бяспечным. Ужо сёння створаны для гэтага дадатак Belarus ID павінен з'явіцца ў Apple Store и Google Play.

Каментары18

  • Віленчук
    20.05.2024
    Вельмі важная яўка. Агітую галасаваць, ня так важна, за каго (ну ток не за Мартынаву), як проста паказаць сплачэннасьць беларусаў, асабліва тых, хто зьехаў. 
  • -
    20.05.2024
    У Белсата нармальна атрымалася прагаласаваць з раздрукоўкай пашпарта. Больш таго, з падмененай у фаташопе фоткай. Кепска, што ў верыфікацыі не задзейнічана пашпартовая база кібераў - тады такіх выпадкаў не было б (маю на ўвазе падробку).
  • Рррр
    20.05.2024
    Механізм мінімальнай яўкі грае зваротную сувязь ад грамадства. Напрыклад з майго кола людзі асцярагаюцца праходзіць верыфікацыю :( нажаль думаю будзе <10000, хацелася б памыліцца

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?22

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Усе навіны →
Усе навіны

ШІ дапамог знайсці «натуральны Аземпік»4

Колькі кажаноў гіне ад ветракоў? Маштаб аказаўся значна большым, чым чакалі3

Грузія выдварыла 39 беларусаў за дзевяць месяцаў 2026 года6

За мірганне далёкім святлом можа пагражаць штраф да 450 рублёў2

Сям'ю забіў, пакуль тыя спалі, цікавіўся «гітлераўцамі і арыйскай расай». Што яшчэ вядома пра справу 24‑гадовага стралка ў Кракаве19

Катастрофа на чыгунцы ў Егіпце — сем загінулых, больш за 100 параненых

Чвэрць без «васьмёрак» — 100 рублёў. Шматдзетная маці расказала, колькі плаціць дзецям за ацэнкі5

Чаму Макей пасля 2020‑га застаўся ў сістэме і ці спрабаваў спыніць рэпрэсіі?14

«Вокны з чорным налётам не адмыць». Пінчукі скардзяцца на адходы «Пінскдрэва»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?22

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць