Каментары да артыкула

Блок Азарава знялі з выбараў у Каардынацыйную раду

  • Вырабы
    24.05.2024
    Ярмошына апладуе!
  • Сымон
    24.05.2024
    Вырабы, вы калі ласка не блытайце божы дар з яешняй. Галоўнай функцыяй незаконна прызначанай Лукашэнкай ў 1996 Ярмошынай было мэтанакіраванае супрацьдзеянне патэнцыйна моцным апанентам рэжыма і ігнараванне парушэнняў з боку рэжыма пад час электральных кампаній. Таму яна безлітасна здымала кандыдатаў на падставе праізвольнай уласнай інтэрпрэтацыі законаў (Ціханоўскі), хлуслівых даведак ад КДБ (Бабарыка), ліпавых экспертыз ДКСЭ аб нядзейнасці подпісаў (Цапкала), праз неістотныя парушэнні кшталту некалькіх незадэкляраваных акцый з невялікім агульным коштам (Цапкала). Між тым яна ніколі не звяртала ўвагі на сістэмнае і масавае выкарыстанне адміністрацыйнага рэсурса (а ў выніку грошаў беларускіх падаткаплатнікаў) Лукашэнкай і адсутнасці ў дэкларацыях Лукашэнкі маёмасці, якой ён валодае бенефіцыярна (звычайна праз уласных гаманцоў ды фірмы-пракладкі).

    ЦВК па выбарах у КР паспрабаваў адхіліць Аліну Коўшык па фармальных прыкметах, але неўзабаве цалкам слушна змяніў гэтае рашэнне. Таму што недакладнасці ў яе дакументах не ўплываюць на ўласна асобу спадарыні Коўшык і яе беларускае грамадзянства.

    Азараў зрабіў вельмі сур'езнае парушэнне - ён скарыстаўся адміністрацыйным рэсурсам дзеля ўласнай электральнай кампаніі, ды яшчэ з ацягчальнымі абставінамі - стварэннем рэальнай небяспекі для выбаршчыкаў. Таму ён ня мае права ўдзельнічаць ў выбарах. Гэты прэцэдэнт - важны прыклад супрацьдзеяння спробам неканкурэнтных паводзінаў і узурпацыі ўлады для инкумбента и партыі ўлады ў Новай Беларусі.

    Тое, што ў выніку пацярпеў блок Азарава (у якім насамрэч досыць годных чальцоў) - гэта вынік неадэкватных паводзінаў асабіста Азарава дзеля задавальнення ягоных уласных амбіцый. ЦВК прапанаваў годнае выйсце Азараву, каб захаваць ягоную каманду ў гонцы. У прынцыпе, Азараў мог зняцца, даказаць уласную невінаватасць і на гэтай падставе адмовіцца ад свайго рашэння зняцца праз тое, што яно было зроблена пад ціскам неадкладных абставінаў, аднавіцца ў спісы "Закон і правапарадак" і атрымаць мандат за кошт апошняга дэпутата са свайго спісу пасля выбараў. Але ён гэтага гне зрабіў.

    Узнікае пытанне прынцыпа дарэчнасці прынцыпа калектыўнай адказнасці каманды ў дадзенай сітуацыі. Але насамрэч пасля адмовы Азарава зняцца выключаць яго са спісу была павінная ягоная каманда. Менавіта так і робіцца ў заходніх дэмакратыях, калі буйныя палітычныя партыі вельмі адказна ставяцца да ўласнай рэпутацыі ў вачах выбаршчыкаў.
  • Яўген
    24.05.2024
    Сымон, а можна азнаёміцца з нейкім дакумэнтам, які рэгляментуе, якім чынам можна агітаваць людзей, а якім - не? Ну і заадно глянуць, хто той дакумэнт пісаў, каго ён прадстаўляе, вось гэтае вось усё? А то Азараў можа рацыі і ня меў, але хай бы гэта выбарцы вырашалі, а не хрэн разьбяры хто.

    Дарэчы, што на конт квот скажаце? Мне вось падаецца, што неяк мала неграў, інвалідаў ды пі прадстаўнікоў ЛГБТК+ балятуецца. Мо, дадаць яшчэ божага дара?
  • Меркаванне
    24.05.2024
    Сымон, Узнікае пытанне прынцыпа дарэчнасці прынцыпа калектыўнай адказнасці каманды/
    Дык уся команда ж падтрымала дзеянні Азарава з рассылкай. Так што тут не пра калектыўную адказнасць усіх за аднаго, а адказнасць усёй групы за пазіцыю групы.
  • Сымон
    24.05.2024
    Яўген,
    Палажэнне аб выбарах у Каардынацыйную раду

    8.2. Выбарчыя суб’екты і кандыдаты вольныя ў выбары сродкаў і метадаў
    вядзення выбарчай кампаніі з улікам агульнапрызнаных прынцыпаў правоў
    чалавека і стандартаў дэмакратычных выбараў.

    СОВМЕСТНЫЕ РУКОВОДЯЩИЕ ПРИНЦИПЫ
    ПО ПРЕДОТВРАЩЕНИЮ И РЕАГИРОВАНИЮ
    НА ЗЛОУПОТРЕБЛЕНИЯ АДМИНИСТРАТИВНЫМИ РЕСУРСАМИ
    ВО ВРЕМЯ ИЗБИРАТЕЛЬНОГО ПРОЦЕССА
    Приняты Советом по демократическим выборам
    на 54-ом заседании (Венеция, 10 марта 2016 года)
    и Венецианской комиссией Совета Европы
    на 106-й пленарной сессии (Венеция, 11-12 марта 2016 года)

    9. В докладе 2013 года административные ресурсы определяются следующим
    образом: "административные ресурсы являются человеческими, финансовыми,
    материальными, в натуральном выражении и другими нематериальными ресурсами,
    которые имеются у действующих выборных лиц-кандидатов и государственных
    служащих на выборах, связанными с их контролем над сотрудниками
    государственного сектора, финансами и кредитами, доступом к государственным
    структурам, а также к ресурсам в виде престижа или общественного присутствия,
    связанного с их позицией в качестве выборных лиц или государственных служащих, и
    которые могут быть трансформированы в политическую поддержку или в иные формы
    поддержки"3
    .


    11. Аналогичным образом, ОБСЕ/БДИПЧ дала следующее определение
    "злоупотреблению государственными ресурсами" (терминология, используемая также
    и другими международными органами): "необоснованное преимущество, получаемое
    некоторыми партиями или кандидатами благодаря использованию их официальных
    позиций или связей с правительственными учреждениями, для оказания влияния на
    результат выборов"

    То бок Азараў ня меў права карыстацца ботамі плана Перамога (які не належыць манапольна Байполу) для асабістай электральнай рэкламы. Але нават калі б гэты абсурдны дазвол быў атрыманы - Азараў быў абавязаны прапанаваць іншым удзельнікам выбараў скарыстацца ботам ля падобных мэтаў.

    Спадзяюся, Савет Еўропы з'яўляецца для вас досыць аўтарытэтным органам, каб карыстацца ягонымі рэкамендацыямі на конт стандартаў дэмакратычных выбараў
  • Яўген
    25.05.2024
    Сымон, паколькі там напісана "стандартаў дэмакратычных выбараў" без удакладненьня "у адпаведнасьці з 106 сэсіяй Рады Эўропы", гэта ўжо трактоўка спадара. Як трактоўкай спадара зьяўляецца і тое, што бот "Перамогі" - гэта дзяржаўны рэсурс, ці пад што гэта там падводзяць.
    І вось каб такія трактоўкі рабіць, трэба мець хоць нейкую легітымнасьць, бо яны нешта і за заканадаўчую ўладу спрацавалі, калі такія абцякальныя фармулёўкі пісалі, і за судовую калі вырашылі што тыя дзеяньні пад тыя фармулёўкі падыходзяць, і за выканаўчую калі адхілілі шмат каго ад выбараў. А хто яны, каго яны прадстаўляцюь ды чаму яны з такім імпэтам за мяне вырашаюць, я нешта не зразумеў пакуль.
  • Sergiusz
    24.05.2024
    В ссылке на новость в Telegram опечатка, один символ лишний.
  • не такі, як ёсць
    24.05.2024
    👍🏻
  • Лёлік з-пад Лімасола
    24.05.2024
    Не буду казаць за ўсю грамаду, але, на маю думку, аніякі экс-міліцыянт не павінен ісці ў палітыку. Люстрацыя павінна быць!
    Хай робіць тое, на што здатны.
  • Ян Норман
    24.05.2024
    Лёлік з-пад Лімасола, У "палітыцы" невероятных адзін-мент,другі-кэгэбіст,трэцці-саўбезавец.І гэта толькі "топы",якія на віду.Верым вам,"барацьбіты з рэжымам"!
  • Woodoo Cult
    24.05.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Woodoo Cult
    24.05.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Яўген
    24.05.2024
    Нейкая херата атрымліваецца. Нейкія самапрызначаныя людзі вырашаюць, хто будзе балатавацца, а хто не будзе. Яшчэ й нейкія квоты ўводзяць, ні ў кога не пытаючыся. Узровень празрыстасьці ўсёй працэдуры атрымліваецца дзесьці як у Ярмошынай.
  • Fhfdhhff
    24.05.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Эннот
    24.05.2024
    Что они делят ?
    Шкуру не убитого медведя?
    Кто эти люди?
    Кем они собираются править?
    Одни вопросы ,ответов нет ...
    Но перегрызлись уже все .
  • Янка
    24.05.2024
    Эннот, яны правіць дакладна не збіраюцца, прынамсі праз адсутнасць кантролю над Беларуссю. Але прадстаўляць интарэсы беларусаў пасля сумленнай электральнай кампаніі могуць. І гэта таксама вельмі важна.
  • баў
    24.05.2024
    сумніўна, што беларусаў.. мо нейкіх этнічніх меншасцяў хіба
  • Па спісу Азарава правільнае рашэнне
    24.05.2024
    Слушнае рашэнне зняць з гонкі спіс «Закон і правапарадак» на чале з Аляксандрам Азаравым. Бо ўсе чальцы спісу падтрымалі выкарыстанне рассылкі чат-бота плана Перамога для агітацыйных мэтаў гэтага спіса людзям, якія даўно выдалілі чат-бот з-за рызыкі затрымання.
    Ніводзін з чальцоў спіса Азарава не выказаўся супраць рассылкі ці хаця б крытычна. Значыць, яны ўсе нясуць адказнасць за дзеянні лідара свайго спісу.
  • Па спісу Азарава правільнае рашэнне
    24.05.2024
    Дурацкія гендарныя квоты - ініцытыва Ягорава - прывялі да выключэння двух мужчын, якія нічога не парушалі, з-за таго, што адной жанчыне небяспечна ўдзельнічаць у выбарах і яна зняла сваю кандыдатуру (на што яна цалкам мае права).
    Такім чынам лукашэнкаўскія сілавікі пагражаюць адной жанчыне, а з-за гэтага са спісу выключаюць яшчэ двух мужчын, якія не збіраліся здымацца з выбараў.
    Вось такую сістэму выбудаваў спадар Ягораў.
  • Сымон
    24.05.2024
    Па спісу Азарава правільнае рашэнне парадокс сітуацыі ў тым, што ўвядзенне гендэрных квотаў матывавалася абаронай інтарэсаў жанчын, якія ў палітычным плане пакуль што сапраўды больш уразлівыя за мужчын. Мяне адразу быў незразумелы сэнс любых квотаў з-за таго, што палітык, які прэтэндуе на палітычнае прадстаўніцтва і адпаведную ўладу над выбаршчыкамі, павінен даказваць ім уласную адпаведнасць уласнымі справамі, а ня ціснуць на тое, маўляў "я слабая жанчына, таму мяне патрэбная фора ў змаганні за ўладу над вамі". Жаночая аўдыторыя мае магчымасць улічыць свае інтарэсы праз галасаванне за тых кандыдатаў, якія дадаюць больш увагі жаночым праблемам у сваіх палітычных праграмах альбо маюць выбітных жанчын-актывістак у сваіх камандах замест невыразных жанчын-статыстаў дзеля адпаведнасці квотам. Тое, што квотная кандыдатка са спісу Турарбекавай знялася ва ўмовах тэрарыстычнага ціску рэжаму, стала дадатковым доказам таго, што квотныя патрабаванні перашкаджаюць стварэнню эфектыўных інстытутаў, устойлівых у супрацьстаянні з людажэрным беспрынцыпным праціўнікам, для якога няма розніцы, супраць каго ваяваць - жанчыны, чалавека сталага ўзросту альбо інваліда.
  • Ян Норман
    24.05.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Ага
    24.05.2024
    Як там Яраслаў Бекіш учора казаў на паседжанні выбарчай камісіі КР пра тых, каму ў Беларусі прыйшла рассылка з выдаленага чат-бота: "яны могуць звярнуцца ў суд" (ага, хто жыве ў Беларусі могуць звярнуцца ў лукашэнкаўскі суд, што ім прыйшла рассылка ад экстрэмістскага фарміравання).
    Ну няхай Азараў у той суд звернецца, скаргу напіша.
  • 777
    24.05.2024
     АдказацьЯрмошына апладуе!---дык яна туды и перабралася...там праводзиць вырабы
  • Democracy dies in darkness
    24.05.2024
    Планаваў быў прагаласаваць (не за Азарава, якога не люблю), але цяпер страціў цалкам давер да выбарчай камісіі. Нейкі савок, а не выбары.
  • Ачыстка ад сексотаў
    24.05.2024
    Божа! Няўжо нарэшце ўдалося пазбавіцца хаця б аднаго лукашэнкаўскага сексота ў апазіцыі? А іх там у спісах яшчэ засталося...ой колькі... Прозвішчы пісаць не буду, а то Мікола Бугай камент не прапусціць.
  • хто такі эты
    24.05.2024
    оспідзя... эты 'В 1974—1975 годах — преподаватель кафедры истории СССР МГИАИ' яшчэ не поvер?
  • Лазарь
    24.05.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Прафілактыка безадказнасці
    24.05.2024
    Калі арганізацыі давяраюць агульнанацыянальны рэсурс мабілізацыі, а яна выкарыстоўвае гэты рэсурс у сваіх палітычных мэтах ды яшчэ з рызыкай для людзей унутры краіны, якія давяраюць і чакаюць апавяшчэнняў аб рэальных дзеяннях, а не спама з палітычнай рэкламай, то такая арганізацыя мусіць панесці палітычную адказнасць. Гэта так павінна было спрацаваць, і добра, што так і адбылося - другім навука.
  • Замок Изольды
    24.05.2024
    Кейс с Азаровым, довольно поучительный момент, к тому же он немного проливает свет на характер поведения лукавых спецслужб. Не хочу при этом чем нибудь обидеть господина Азарова, его поступок, что он пришел на светлую сторону , заслуживает уважения.
  • Светач Літвы
    24.05.2024
    Цырк на дроце. Каму вы цікавыя й якая ад вас карысць нашае нацыі? Утварылі там сябе ў Польшчы нейкі "віртуальнае грамадства беглых бедаруссаў" і гуляюцца ў выбары- дурыбары, толькі дзеля таго, каб прысмактацца да грошаў.
  • Anatol Starkou
    24.05.2024
    Віртуальная бчб трагедыя замежжа.
  • FF
    24.05.2024
    «Cпіс перастаў адпавядаць патрабаванням гендарных квотаў»

    Што за лухта, спадарства? Уявім сітуацыю. Дэмакратычная Беларусь. Прапарцыйная сістэма выбараў. Ідзе, скажам, Фронт на парламенцкія. І яны павінны дасягнуць нейкай квоты мужчын ці жанчын?

    То-бок пры выбары кандыдатаў у спіс годных жанчын могуць замяняць мужчынамі, няздольнымі працаваць у парламенце, толькі праз наўянасць нейкіх квотаў? І наадварот. 

    Зусім ужо звар'яцелі.
  • Жыве
    24.05.2024
    Шо будзе, шо будзе!
  • Омг
    24.05.2024
    > спіс перастаў адпавядаць патрабаванням гендарных квотаў 

    Божа, забудзься на гэтых клоунаў і дапамажы Каліноўцам
  • Кастусь
    24.05.2024
    Пусть они все исчезнут эти клоуны, так уже надоели со своими междусобойчиками. Только гранты растаскивают и живут припеваючи на народ им плевать. Вот и эта затея только из-за желания загребать еще побольше и жить по-слаще не работая. Ганьба для их всех.
  • Democracy dies in darkness
    24.05.2024
    Адкрыю вам сакрэт: у дэмакратычных краінах нават людзі, якія хваляць Гітлера альбо Сталіна могуць балатавацца ў дэпутаты. Гэта выбаршчыкі адхіляюць іх ад кіравання (галасуючы за больш адэкватных кандыдатаў), а не нейкія выбарчыя камісіі. Пакуль гэта не зразумееце, будзеце жыць пры аўтарытарызме.
  • Сымон
    24.05.2024
    Democracy dies in darkness, захапленне пэўнай гістарычнай асобай злачынствам не з'яўляецца. Напрыклад Гітлер вельмі любіў жывёл і быў добрым мастаком. Крыміналам лічыцца апраўданне канкрэтных злачынстваў (асабліва супраць чалавецтва), прызнаных кампетэнтным незалежным судом. Напрыклад за прызнаннем факта генацыда ў агульным сэнсе варта звяртацца ў МКК ААН. Усе астатнія "генацыды" - гэта маніпулятыўнае ўжыванне на нацыянальным ўзроўні з нагоды палітычнай кан'юнктуры.
  • Беларус
    24.05.2024
    Знялі расейскамоўных, а іх там яшчэ засталося, так што няма бяды пістону
  • Вадя
    24.05.2024
    Кака новость!!! Мир замер в ожидании, а что далее...