Грамадства55

На дзяржаўным тэлебачанні паказалі сюжэт пра збыт мяса з жывёльных могільнікаў

Тухлае мяса «рэанімавалі» і прадавалі праз крамы. 

Скрыншот эфіру АНТ

Тэлеканал АНТ паказаў сюжэт пра бізнэс на мясе з жывёльных могільнікаў, пра які ў мінулым месяцы згадваў Лукашэнка. У матэрыяле паведамілі, што ГУБАЗіК затрымаў удзельнікаў злачыннай групы, якія адкопвалі ў жывёльных могільніках тушы загінулых жывёл, разбіралі іх і адмывалі мяса мыйным сродкам.

Сцвярджаецца, што крадзяжом займаліся людзі, раней судзімыя за крадзеж буйной рагатай жывёлы на тэрыторыі Мінскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцей. За месцамі здабычы яны сачылі з дапамогай фотапастак і, калі было бяспечна, прыязджалі на разбіранне.

Аўтары заяўляюць, што мяса па злачынным ланцугу паступала на прылаўкі крамаў. Перад продажам яго «рэанімавалі», для аптовых продажаў, змешваючы з добрай прадукцыяй, пастаўкі ішлі ў тым ліку і ў Расію.

@nashanivanews У Беларусі людзей кармілі тухлым мясам #беларусь #продукты #чпбеларусь #беларусьновости #беларускаямова #беларускітыкток #нашаніва ♬ Crime Scene - Avery Alexander

Паводле інфармацыі намесніка начальніка аддзела па расследаванні злачынстваў супраць уласнасці УСК па Мінскай вобласці Паўла Грышалевіча, у штаце вытворчага цэха прыватнага прадпрыемства меліся свае ветэрынарны ўрач і тэхнолаг. У сюжэце прадстаўлены запіс, дзе, як сцвярджаецца, тэхнолаг раіць прамыць тушы содай або сродкам для посуду Fairy.

Скрыншот эфіру АНТ

«Гэты паўфабрыкат ялавічны з'яўляецца нясвежым і мае прыкметы псавання. Гэта сведчыць пра тое, што гэтае мяса атрымана ад жывёл хворых, знясіленых альбо забітых у стане агоніі, што забаронена ветэрынарна-санітарнымі правіламі. Выяўленыя бактэрыя роду Salmonella і бактэрыі групы кішачнай палачкі, што з'яўляецца небяспечным для ўжывання як ежы людзьмі», — кажа ў сюжэце дырэктар Мінскай абласной ветэрынарнай лабараторыі Іван Пырцак.

Скрыншот эфіру АНТ

Сцвярджаецца, што затрыманыя ўсе асноўныя фігуранты бізнэсу.

«Усім — ад «разбіральнікаў» да прадаўцоў пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі», — кажа голас за кадрам.

У сюжэце таксама заявілі, што выяўлена і ўтойванне падзяжу ў некаторых гаспадарках, з якім таксама разбіраюцца.

Нагадаем, на нарадзе аб развіцці АПК у красавіку Аляксандр Лукашэнка апісаў жудасны выпадак у Любані Мінскай вобласці, дзе, паводле яго слоў, насельніцтву прадавалася «мяса» з жывёльных могільнікаў.

«Не ведаю нават, як назваць гэтых людзей, дайшлі да таго, што канфіскоўвалі з жывёльных могільнікаў тушы паўшай буйной рагатай жывёлы, разбіралі іх і прадавалі гэтае мяса (у двукоссях) насельніцтву. Паведаміце, якія меры прынятыя. Прычым гэтым святатацтвам займаліся і ветэрынарныя ўрачы, і брыгадзіры сельгасарганізацый трох раёнаў Мінскай вобласці (Любань, Асіповічы, Старыя Дарогі)», — заяўляў ён.

Каментары5

  • Питон
    26.05.2024
    беларуский копальхен.. :)
  • Магільнік Беларусь
    26.05.2024
    Зато красіва
  • Проверьте ментов и КГБ к этой конфискации
    26.05.2024
    "Конфиковывают" только власти, значит это было сделано властями?

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі13

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Дзве траціны людзей з атлусценнем «тоўстыя, але здаровыя». Навукоўцы просяць дактароў глядзець не толькі на індэкс масы цела6

Зяленскі сустрэўся з Уіткафам і Кушнерам. Абстаноўка была далёка не раскошнай4

Кастрацыя падаўжае жыццё — навукоўцы гэта пацвердзілі14

Гарналыжным комплексам «Лагойск» цяпер валодае кампанія, звязаная з Дзмітрыем Баскавым

Дзе дзве, там і тры. У Джэнсэна Хуанга працягваюць знаходзіць новых каханак3

У беларускай краме знайшлі мясны прадукт усяго па 4 капейкі за кілаграм

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі32

Суд ЕС прызнаў неправамерным бясконцае зацягванне Польшчай разгляду заяў на ДНЖ12

У Мінску адныя замежнікі выкралі і катавалі іншых, патрабуючы за вызваленне індыйскія рупіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі13

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць