Каментары да артыкула

Каля пасольства Беларусі ў Вільні апаганены мемарыял ахвярам лукашэнкаўскага рэжыму

  • Наперад!
    26.05.2024
    Дзякуй Святлане Ціханоўскай і супрацоўнікам яе Офіса за гэты мемарыял у самым цэнтры Вільні!
    Ніякім ворагам беларушчыны не зруйнаваць нашу памяць!
  • Пытанне
    26.05.2024
    Наперад!, Ціханоўскай і супрацоўнікі як офіса прыйшлі і аднавілі мемарыял? Нешта не бачна фотачак. Яна нічога без фотачак не робіць.
    У артыкуле напісана, што мемарыял аднаўляюць неабыякавыя беларусы.
    На канале Ціханоўскай ніякіх паведамленняў няма.
    Пры чым тут Ціханоўскай?
  • Адказ
    26.05.2024
    Пытанне , зянонаўцам усё не дае спакою праца Святланы на карысць Беларусі. Напісана ж у артыкуле "аднаўляюць неабыякавыя беларусы" - вы што лічыце Ціханоўскую абыякавай пасля ўсяго зробленага для вас? Дзякуйце і ёй, і Франаку, што ў вас увогуле ёсць магчымасць прытуляцца ў Еўропе - інакш бы дагэтуль пад плёткай сядзелі ў акупацыі. 
  • Пытанне
    26.05.2024
    Адказ, яшчэ раз. Дзе факты і сведчанні, што Ціханоўская прымала ўдзел у аднаўленні народнага мемарыялу?
    Яна нават калі ў буфеце побач з нейкім палітыкам апынаецца, то адразу хапае яго за руку і фоткаецца.
    А тут - ніводнага фота, каб Ціханоўская хоць адну свечку схадзіла падняла.
    Тое, што людзі знаходзяцца ў Еўропе - заслуга Франака і Ціханоўскай? У чым канкрэтна заслуга? Людзі самі беглі лясамі, балотамі ад рэпрэсій. Якая ў гэтым роля Франака, патлумачце.
  • Ясненька
    26.05.2024
    Адказ, а вы дзякуючы Франаку маеце магчымасць прытуляцца ў Еўропе? Ну і як вам? Падпісалі NDA?