Грамадства2424

Кампанія, якая прапаноўвала свае паслугі друку «пашпарта Новай Беларусі», звязаная з бізнэсоўцам, набліжаным да Лукашэнкі

Аб гэтым сведчыць новае расследаванне Беларускага расследавальніцкага цэнтра. Што гэта за бізнэсмен і як такое магло здарыцца.

Valery Kovalevsky, Sviatlana Tsikhanovskaya, Nikita Zabuga, Viktar Shautsou, Alexander Lukashenko Валерый Кавалеўскі, Святлана Ціханоўская, Мікіта Забуга, Віктар Шаўцоў, Аляксандр Лукашэнка Валерый Кавалеўскі, Святлана Ціханоўская, Мікіта Забуга, Віктар Шаўцоў, Аляксандр Лукашэнка
Валерый Кавалеўскі, Святлана Ціханоўская, Мікіта Забуга, Віктар Шаўцоў, Аляксандр Лукашэнка. Калаж: БРЦ

Як паведаміў журналістам Беларускага расследавальніцкага цэнтра (БРЦ) прадстаўнік Аб'яднанага пераходнага кабінета па замежных справах Валерый Кавалеўскі, для друку пашпартоў «Новай Беларусі» выбралі літоўскую кампанію UAB Garsų pasaulis (у перакладзе — «свет гукаў»). Кантракту з ёй пакуль няма, але падпісаны мемарандум аб супрацоўніцтве і праведзена вялікая падрыхтоўчая работа.

Garsų pasaulis друкуе пашпарты для грамадзян Літвы і здаецца добрым партнёрам для дэмакратычных сілаў Беларусі. Аднак журналісты БРЦ высветлілі, што кампанія даўно мае дзелавыя сувязі з прадпрыемствам, значная доля якога належыць бізнэсмену Віктару Шаўцову.

Хто такі Шаўцоў

У адным са сваіх расследаванняў БРЦ паказаў, як Шаўцоў разам з беларускай дзяржавай з 2007 года да пачатку 2020-х зарабляў на праектах ЗАТ «Белзамежбуд» у Венесуэле. Акрамя гэтага, ён быў адным з уладальнікаў Трастбанка, які ў 2004 годзе называўся АКБ «Інфабанк». Гэты банк ЗША западозрылі ў адмыванні грошай для рэжыму Садама Хусэйна і ўвялі супраць яго санкцыі.

Як удалося высветліць, Garsų pasaulis з 2016 па 2022 год з'яўлялася акцыянерам сумеснага беларуска-літоўскага прадпрыемства UAB GP Holographics, якое знаходзіцца ў Літве і вырабляе ахоўныя галаграмы для еўрапейскага рынку. Сярод іншых акцыянераў — Віктар Шаўцоў, ЗАТ «Галаграфічная індустрыя» і яе ўладальнік Аляксандр Бабарэка.

Да лістапада 2023 года Шаўцову належала 40% акцый GP Holographics. Пасля яго доля стала складаць 70%.

Як расказала дырэктар Garsų pasaulis Ане Янаўскіене, супрацоўніцтва паміж яе кампаніяй і ЗАТ «Галаграфічная індустрыя» пачалося каля 15 гадоў таму, але было спынена пасля пачатку вайны ва Украіне.

Хто прыцягнуў у праект пашпарта літоўскую кампанію

Па словах Кавалеўскага, Garsų pasaulis у якасці партнёра праекту пашпарта «Новай Беларусі» рэкамендаваў грамадзянін Беларусі Мікіта Забуга. Ён з'яўляецца кіраўніком кампаніі Pahonia, VšĮ, пад якой у Літве зарэгістравана Геральдычная рада.

Да пераезду ў 2003 годзе ў Літву Забуга працаваў следчым ва Упраўленні Следчага камітэта па Мінскай вобласці, а таксама ў атрадзе аператыўнага рэагавання і вышуку ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Журналісты звяртаюць увагу, што мужчына, акрамя актыўнай мецэнацкай дзейнасці ў сферы культуры і гісторыі Беларусі, з'яўляўся і працягвае з'яўляцца саўладальнікам беларускіх кампаній, дзве з якіх у 2012-2015 гадах мелі той жа юрыдычны адрас, што і Астравецкае РАУС.

Па словах галоўнага дарадцы Святланы Ціханоўскай Франака Вячоркі, ён не ведаў пра бізнэс-актыўнасці Забугі ў Беларусі пасля 2020 года. Вячорка паабяцаў праверыць гэтую інфармацыю і адзначыў, што Офіс Святланы Ціханоўскай не мае працоўных адносін з Забугам.

Журналісты БРЦ сцвярджаюць, што спрабавалі ўзяць каментар у Віктара Шаўцова. Але ні на званкі, ні на пісьмовы запыт бізнэсмен не адказаў.

Каментары24

  • Вынікі іх "працы" мы выдатна бачым
    28.05.2024
    Упс, света і ко зноў нейкую лухту не хаця змарозілі, зноў маленькая памылачка але яны ў нас малайцы бо ўсё робяць і робяць, толькі вынікі іх "працы" мы выдатна бачым...
  • Цікавец
    28.05.2024
    Можа ў Літве ўсе кампаніі на Баларусь працуюць і на ёй зарабляюць?
  • Зянон
    28.05.2024
    Меў рацыю Пазняк

Цяпер чытаюць

У Брэсце кіроўца маршруткі гуляў у анлайн-казіно падчас паездкі

У Брэсце кіроўца маршруткі гуляў у анлайн-казіно падчас паездкі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што Расія пагадзілася на ягоны мірны план, а Зяленскі нават не чытаў яго41

Тайланд нанёс авіяўдары па камбаджыйскіх ваенных цэлях на спрэчнай мяжы дзвюх краін2

Выйшла шчырая кніга пра эміграцыю вачыма 25‑гадовай супрацоўніцы ЭПАМа9

Навукоўцы атрымалі першае сведчанне хімічнай рэакцыі, якая магла запусціць працэс стварэння жыцця на зямлі

Старэйшы сын Трампа дапусціў, што бацька можа пакінуць мірны працэс ва Украіне16

Cмехаёга: мастацтва выклікаць смех штучна2

Лукашэнка на перамовах у Амане ўставіў такое слова, што перакладчыца на арабскую разгубілася8

У Лідзе пабраліся шлюбам 15‑гадовыя хлопец і дзяўчына. Самай маладой маме Гродзеншчыны таксама 156

Фрыдман: Трампа цалкам задаволіць аўтарытарны рэжым у Мінску, які працягне арыентавацца на Расію18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Брэсце кіроўца маршруткі гуляў у анлайн-казіно падчас паездкі

У Брэсце кіроўца маршруткі гуляў у анлайн-казіно падчас паездкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць