Свет1717

Трамп заявіў, што бамбіў бы Маскву, калі б Расія ўварвалася ва Украіну пры ягоным прэзідэнцтве

Гэтая заява, зробленая за зачыненымі дзвярыма, здзівіла некаторых прыхільнікаў.

Дональд Трамп: AP Photo Manuel Balce Ceneta

Экс-прэзідэнт ЗША Дональд Трамп на закрытай сустрэчы з донарамі ягонай перадвыбарнай кампаніі заявіў, што бамбіў бы Маскву, калі б Расія ўварвалася ва Украіну пры ягоным прэзідэнцтве.

Таксама Трамп адзначыў, што бамбіў бы Пекін у выпадку кітайскага ўварвання на Тайвань. Як паведамляе The Washington Post, гэтыя заявы здзівілі некаторых прыхільнікаў Трампа.

У апошні час Трамп рэдка кранае тэмы Украіны ў перадвыбарнай кампаніі. Раней ён абяцаў, што скончыць вайну за суткі, калі стане прэзідэнтам ЗША. Журналісты таксама паведамлялі аб мірным плане Трампа, які прадугледжвае адмову Украіны ад акупаваных Расеяй тэрыторый. Пазней штаб Трампа назваў гэтае паведамленне фэйкавым.

Іншая рэзанансная заява Трампа тычылася еўрапейскіх саюзнікаў у NATO: экс-прэзідэнт аднойчы заявіў, што «дазволіць Пуціну рабіць з імі ўсё, што ён захоча, калі яны не будуць вылучаць больш сродкаў на абарону».

У апошні час Трамп актыўна займаецца зборам сродкаў на перадвыбарчую кампанію. Ён асабіста сустракаецца з донарамі па ўсёй краіне, каб даведацца іх меркаванне ў тым ліку па пытаннях знешняй палітыкі. Па звестках прэсы, Трамп раздае абяцанні буйным донарам — напрыклад, абяцае знізіць падаткі — і запытвае вялікія сумы грошай, якія часам здзіўляюць яго прыхільнікаў. Такія паводзіны рэзка кантрастуюць з кампаніямі 2016 і 2020 гадоў — тады Трамп удзельнічаў у зборы сродкаў неахвотна.

Аналітыкі мяркуюць, што такім чынам экс-прэзідэнт хоча кансалідаваць сваіх донараў на фоне паведамленняў, што многія спонсары Дэмакратычнай партыі скарачаюць падтрымку Джо Байдэна, не верачы ў яго перамогу. У красавіку кампанія дзейнага прэзідэнта ўпершыню сабрала менш, чым кампанія Трампа — 51 млн даляраў супраць 90 млн.

Каментары17

  • Так
    29.05.2024
    Не ведаем, што зрабіў б Трамп, але ведаем, што дэмактраты Абама
    (2014) і Байдэн (2022) ніяк збройна не адрэагавалі. І пра "бамбіў б
    Маскву" гучыць надта папулістычна.
  • Абы ляпнуць
    29.05.2024
    Да ладна, трампуша, ты ж спыніў бы вайну
  • FF
    29.05.2024
    Не разумею, шчыра кажучы, чаму Трампа лічаць прарасейскім, а Байдэна святлом для Украіны. 

    Менавіта пры Трампу Украіна сапраўды адчула амерыканскую падтрымку. А Байдэн на пачатку лютага 22-га  ясна паказаў, што не збіраецца чапляцца з Пуціным за Украіну, бо засяроджаны перш за ўсё на Кітаі. І ЗША тады далі сігнал Украіне: маўляў, выконвайце ўмовы Расеі, пакуль не позна. 

    Добра, што Зяленскі тады ўпершыню за сваё прэзідэнцтва паказаў яйцы. 

Цяпер чытаюць

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку5

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

Уночы над Гомельшчынай зноў лятаў рэактыўны дрон3

У Кобрыне тата пасадзіў 12‑гадовую дачку не ў тую маршрутку, а кіроўца хацеў высадзіць яе ў чужым горадзе16

Украінскія беспілотнікі атакавалі Екацярынбург

4 спосабы праверыць, хто спрабуе выкарыстаць ваш PESEL у Польшчы11

Яраслаў Пісарэнка: Аднойчы прачнуўся, паглядзеў на сябе ў люстэрка і зразумеў, што так жыць больш нельга2

Мінчанка брала ў знаёмых тэлефоны пазваніць і афармляла на іх крэдыты4

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца17

У Мінску адклалі пашырэнне трэцяй лініі метро да Зялёнага Луга, прыярытэтам зрабілі 4‑ю лінію3

Вашынгтон упершыню за некалькі тыдняў нанёс удары па Іране. Тэгеран у адказ атакаваў базы ЗША ў Іарданіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку5

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць