Грамадства4040

Нацыянальная віза Польшчы пры паўторнай падачы даражэе да 135 еўра. Што маецца на ўвазе?

Цяпер паўторны разгляд каштуе 80 еўра.

Ілюстрацыйнае фота

З 1 чэрвеня сума аплаты за паўторны прыём і разгляд заявы на атрыманне нацыянальнай візы Польшчы (тып D) складзе 135 еўра, паведамляе vfs.global. Дадзенае абнаўленне ўступае ў сілу з 1 чэрвеня гэтага года.

«Консульскі аддзел Пасольства Рэспублікі Польшча ў Мінску паведамляе, што сума аплаты за прыём і разгляд заявы на атрыманне нацыянальнай візы (тып D), а таксама за прыём і разгляд заяву аб пераглядзе заявы на атрыманне нацыянальнай візы будзе зменена. Дадзенае абнаўленне ўступае ў сілу з 1 чэрвеня гэтага года і плата складзе 135 еўра.

Памер збору для грамадзян Беларусі, якія афармляюць нацыянальную візу на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, застаецца на ранейшым узроўні (35 еўра). Змяняецца толькі плата за паўторны разгляд заявы на нацыянальную візу — 135 еўра.

Плата за разгляд заявы на атрыманне шэнгенскай візы (тып З), а таксама прыём і разгляд заявы аб паўторным разглядзе заявы на атрыманне шэнгенскай візы застаецца нязменнай», — гаворыцца ў паведамленні.

Таксама сайт паведаміў, што з 6 па 11 чэрвеня візавыя цэнтры Польшчы ў Мінску, Гомелі і Магілёве не будуць прымаць заявы аб атрыманні шэнгенскіх віз.

Каментары40

  • 135 еўра за візу
    30.05.2024
    Лукашыстам-хабарнікам і членам іх сямей, а таксама спецслужбістам на заданні сумма норм (ім начальства калоціць).
    Удар па простых людзях, для якіх сумма непад'ёмная.
  • бабруйчанін
    30.05.2024
    Сууууседзі..Адзін цікавей за іньшага..Даў Беларусі яхва...суууседзей.))))
  • Гаротны дарадца
    30.05.2024
    Палякаў можна зразумець: Ціханоўская і ўся гэтая шайка столькі агентуры навезлі за гэтыя гады ў Еўропу, што кошты на візы трэба удвая узнімаць, каб хоць трохі адбіць узмацненне кантролю за гэтай плыней.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць