Культура11

Мінская студыя выпусціла дэма відэагульні, у якую можна будзе пагуляць па-беларуску

У стратэгічным сімулятары «Hollywood Animal» падзеі будуць разгортвацца ў кінаіндустрыі 1920-х гадоў. Вось што вядома пра гульню і яе распрацоўшчыкаў. 

Постар гульні

Дэма-версія відэагульні, якая з'явілася на платформе Steam, ахоплівае першыя некалькі гадзін стратэгіі. Яшчэ летась была заяўлена наяўнасць беларускай мовы ў інтэрфэйсе і субцітрах гульні, што з’яўляецца выключнай рэдкасцю для камерцыйных прадуктаў.

Нагадаем, што ў «Hollywood Animal» ад студыі Weappy нам давядзецца пабываць у шкуры кіраўніка кінастудыі і паставіць на ногі «шматмільярднага монстра», які будзе зносіць усё на сваім шляху блокбастарамі, знятымі па формулах.

Скрыншот з гульні

Але можна стварыць і студыю-буцік, працаваць з авангарднымі рэжысёрамі і заваёўваць фестывалі. Можна пабудаваць фабрыку трэшу, кінуць выклік «добраму густу» і заліць экраны крывёй і сліззю. 

Гулец зможа весці нячыстыя гульні, заключаць нечаканыя саюзы, хлусіць і здраджваць, галоўнае — утрымацца на плаву.

Скрыншот з гульні

Студыя Weappy была заснавана ў Мінску ў 2015 годзе і з’яўляецца рэзідэнтам беларускага Парка высокіх тэхналогій. Разам з замежнымі партнёрамі кампанія стварае відэагульні, якія распаўсюджваюцца па платнай мадэлі для камп'ютараў і сучасных гульнявых кансоляў, такіх як PlayStation 4, Xbox One ды Nintendo Switch.

З моманту заснавання студыя выпусціла дзве гульні: у 2016-м на камп'ютарах выйшла «This Is the Police» (у 2017-м таксама на кансолях), у 2018 годзе яе працяг — «This Is the Police 2», а ў 2019 годзе — пакрокавая ізаметрычная тактыка «Rebel Cops».

Дрэва развіцця. Скрыншот з гульні

У 2021 годзе студыя Weappy атрымала 1,4 мільёна даляраў інвестыцый на распрацоўку тады яшчэ неанансаванай гульні. Інвестарам выступіла кампанія GEM Capital, якая адзначала, што дзеянні наступных гульняў Weappy будуць адбывацца «па-за межамі паліцэйскага ўчастка», аднак сам падыход распрацоўшчыкаў да стварэння гульняў і развіцця іх сусветаў застанецца ранейшым.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары1

  • Максим Дизайнер
    01.06.2024
    Молодцы наши беларусики.

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай11

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Усе навіны →
Усе навіны

Усе аэрапорты ЗША на некалькі гадзін прыпынялі вылеты

Наколькі добра дзіця будзе спаць уначы, вызначаецца яшчэ да нараджэння. І будучая маці можа на гэта паўплываць

Тэлевізары LG «гніюць» з краёў: працяглы тэст паказаў праблему OLED-экранаў

Ціханоўская — генсаку АБСЕ: Дыялог з Мінскам павінен пачынацца з пытання палітвязняў6

У Салігорску паказалі, што робіцца ў адным з дамоў са смеццеправодам ВІДЭА8

На дне Міжземнага мора знайшлі каля 1300 нейкіх кругоў. Як яны ўтварыліся?2

У Браславе басейн, адкрыты да 7 лістапада, спыніў працу ўжо праз некалькі дзён2

Еўрасаюз адправіць на перамовы з Расіяй цэлую каманду3

«Людзі, якія прымаюць рашэнні і ставяць подпісы, сталі хавацца». Адвакатка Ціханоўскага, Бабарыкі і Дзядка расказала пра суддзяў, якія выносяць незаконныя прысуды3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай11

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць