Нерухомасць44

Названая самая дарагая кватэра ў Мінску, набытая ў маі. Гэта пентхаус у элітным раёне

Кватэра плошчай 200 м2 без унутранага аздаблення і перагародак пайшла за 357 тысяч даляраў.

Фота: olympicpark2.by

Спецыялісты падлічылі, у колькі абышлася пакупніку самая дарагая сталічная кватэра з тых, якія былі прададзеныя ў маі, піша Tochka.by.

Гаворка ідзе пра элітны ЖК «Алімпік Парк» у вельмі выгадным месцы: каля заказніка і вадасховішча Дразды ў мікрараёне Лебядзіны.

У доме 2018 года пабудовы ўсяго сем паверхаў, на апошнім размяшчаюцца пентхаусы.

Адзін з іх і атрымаў гаспадара ў маі. Кватэра плошчай 197,7 м2 без унутранага аздаблення і перагародак абышлася ў $357 тыс., або $1806 за «квадрат».

У мінулым месяцы — істотна даражэй

Раней былі апублікаваныя звесткі аб красавіцкіх рэкардсменах у сталіцы. Тады даражэй за ўсіх прадалі двухузроўневую кватэру па вуліцы Захарава.

Новы ўладальнік заплаціў за яе $518 тыс., цана «квадрата» склала $2932. Столі ў нятаннай кватэры 00 амаль 3 м, а аздабленне чарнавое.

Каментары4

  • ;)
    10.06.2024
    Будзе чарга на канфіскацыю, кеды спытаеш: " Куды падзелася - Ў" ©Сьцеражыся цягніка
  • Кедр
    10.06.2024
    польскі навабуды, з польскіх кавалерак таксама можна ўгараць
  • пёс з польскай будкі
    10.06.2024
    Кедр, а якія яшчэ кавалеркі: савецкія ці новыя ў Вілянуве? :-)

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць