Грамадства6666

«Кіберпартызаны» ўзламалі рэктара БДУ Караля і даведаліся ўсё — каханкі, перапіскі, інтрыгі

Чым жыве рэктар галоўнай ВНУ краіны?

Рэктар БДУ Андрэй Кароль

«Кіберпартызаны» апублікавалі другую частку свайго расследавання наконт сітуацыі ў БДУ.

Дакументы вядучай навучальнай установы краіны, якія аказаліся ў распараджэнні каманды, даюць уяўленне не толькі пра палітычныя рэпрэсіі ўнутры ўніверсітэта, але і дазваляюць даведацца пра тое, чым жыве яго рэктар — Андрэй Кароль.

@nashaniva «Кіберпартызаны» ўзламалі рэктара БДУ Караля і даведаліся ўсё #нашаніва #беларусь #навіны #бгу #студенты #минсксейчас #беларусьновости ♬ Paris - 3Hzwave

Кватэра

Сярод атрыманых дакументаў — адказ на заяву Караля на будаўніцтва трохпакаёвай кватэры. Яе ён падаў у 2021 годзе. Але атрымаў адмову. Адміністрацыя Цэнтральнага раёна палічыла, што трохпакаёвая кватэра на сям'ю з двух чалавек — зашмат.

Гэта не спыніла рэктара, ён падлучыў да вырашэння сваёй справы тагачаснага міністра адукацыі Ігара Карпенку. Апошні напісаў на імя Лукашэнкі ліст з просьбай вырашыць пытанне з кватэрай.

У якасці заслуг Караля адзначаецца, што ён «праводзіць паслядоўную кадравую палітыку, накіраваную на заняцце пасадаў толькі людзьмі, якія поўнасцю падзяляюць ідэалогію беларускай дзяржавы». Як прыклад — «з кастрычніка 2020 года з 21 выкладчыкам і супрацоўнікам разарваны працоўныя кантракты», «з 79 асобамі дэманстратыўна скарочаны працоўныя дамовы з 5 да 1 года» і «не дапушчана на працу 57 чалавек».

Каханкі

«Кіберпартызаны» таксама атрымалі доступ да перапіскі Андрэя Караля ў вайберы. Аналіз яе зместу дазваляе сцвярджаць, што толькі за апошнія чатыры гады ў рэктара было як мінімум 7 прыхільніц і каханак. Некаторыя з іх — выпускніцы ці былыя супрацоўніцы БДУ. Пры гэтым рэктар адначасова меў стасункі з некалькімі. Па этычных прычынах мы не ўказваем імёны гэтых жанчын.

«Кіберпартызаны» выклалі асобныя месцы перапіскі Караля з адной з сваіх каханак, якая вялася праз сэрвіс Dropbox.

Погляды на вайну

«Кіберпартызаны» таксама знаёмяць з асобнымі месцамі перапіскі Андрэя Караля з супрацоўніцай Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. З ёй ён абмяркоўвае сітуацыю на расійска-ўкраінскім фронце. Кароль называе ўкраінцаў «хахламі» і «нацыкамі» і перажывае, што расіянам даводзіцца адступаць.

Рэктар вядучага ВНУ краіны ўпэўнены, што чалавецтва жыве ў матрыцы. Але спадзяецца, што яна не вечная.

Інтрыгі

Кіберпартызаны прыводзяць доказы ўплыву Караля на вынікі анкетавання, якое было праведзена ў яго ВНУ па ініцыятыве адміністрацыі Лукашэнкі летам 2023 года. Рэктар успрыняў гэта як пошук падставаў для яго звальнення і здзейсніў захады, каб адміністрацыя Лукашэнкі атрымала лічбы, якія паказваюць яго ў лепшым свеце.

Сярод дакументаў і аўдыязапіс, на якім Кароль расказвае аб сваім плане звольніць намесніка начальніка ўпраўлення па выхаваўчай рабоце Ягора Падаляку. Мужчына публічна падтрымлівае рэжым, але не падабаецца рэктару. Як вынікае з аўдыязапісу, Кароль плануе даць Падаляку заданне, з якім той не справіцца. Такім чынам з'явіцца нагода для звальнення.

На іншых апублікаваных аўдыязапісах рэктар негатыўна выказваецца аб начальніку ўпраўлення экспертнай і аналітычнай работы БДУ Яўгене Харуку. Чалавека, які для Караля шпіёніў за студэнтамі і выкладчыкамі, Кароль называе «гадзёнышам», «гнідай», «сволаччу» і дзеліцца планамі, як збіраецца яго публічна дыскрэдытаваць перад кіраўніцтвам Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў, каб таго туды не ўзялі на працу. Неўзабаве Харук атрымаў характарыстыку — з пазнакай пра недастатковую кампетэнтнасць.

Апроч таго, на аўдыязапісах чуваць, як Кароль заяўляе аб намеры збіраць кампрамат на дэкана механіка-матэматычнага факультэта Сяргея Басякова, які ўдзельнічаў у палітычных рэпрэсіях, а таксама аб намеры арганізаваць сачэнне за дэканамі ў непрацоўны час з дапамогай спецслужбаў.

«Кіберпартызаны» таксама выклалі скрыншот звароту праз Viber Андрэя Караля непасрэдна да Наталлі Качанавай. Рэктар скардзіцца на міністра адукацыі Андрэя Іванца, які выказаўся аб тым, што «БДУ патрэбны новы імпульс», і праінфармаваў аб тым, што Міністэрства перадало кандыдатуру Караля на пазачарговую атэстацыю.

Невядома, ці дапамагла Качанава, але па выніках візіту Лукашэнкі ў БДУ, які адбыўся 25 жніўня 2023 года, Кароль застаўся на сваёй пасадзе.

Каментары66

  • Пільнае вока
    10.06.2024
    Пры гэтым рэктар адначасова меў стасункі з некалькімі. Па этычных прычынах мы не ўказваем імёны гэтых жанчын./
    Мы на сайце кіберпартызанаў ужо паглядзелі. Разам з фота.
  • Андрусь
    10.06.2024
    Гэты Кароль ніякі не рэктар, а грамадзянін начальнік. А БДУ не ўніверсітэт а вышэйшая навучальная ўстанова.
    Ва ўніверсітэтах рэктараў абіраюць на свабодных і справядлівых выбарах.
  • БДУ
    10.06.2024
    Войта гніда, ведаў канешне якое ён гаўно, але каб настолькі, проста нейкая суцэльная карычневая субстанцыя - даносы, даносы, прычым на ўсіх, на стутэндаў, калегаў, канкурэнтаў, нават на тых, хто падтрымліваў яго дзеянні і рэжым, потым рэпрэсіі, і зноў даносы і пісулькі каб яму выдалі кватэру ды па-болей, і каб ад карыта не адлучалі. Інтрыгі, плёткі, паходы налева, і як гнілая вішанька на торце - насраны рускі мір у галаве ды флірт з маскоўскай zэтніцай. Вось такія цяпер кіруюць у Беларусі і што самае агіднае, яны яшчэ вучаць нашых дзяцей, засіраюць ім галовы. А кіберпартызанам вялікі дзякуй, вы лепшыя!

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА27

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Цапкала расказаў, што на грэчаскай мяжы яго абвінавацілі ў крадзяжы аўтамабіля9

Спектакль ад Лукашэнкі: Баскаў у бомберы «СССР», Сямёныч і «ўнучка Леніна» ВІДЭА16

Памілавалі яшчэ 31 палітвязня5

Пустыя рамы ў залах. У Мастацкім музеі навочна паказалі драматычныя страты беларускага мастацтва ў час вайны4

На таргі выставілі дзве запраўкі, якія належалі Юрыю Чыжу

Прапагандысткі перад Лукашэнкам білі дровы патэльнямі ВІДЭА9

«Львоў нашмат больш бяспечны за Тэль-Авіў». Украіна хоча аднавіць палёты са сваіх аэрапортаў ужо ў студзені1

«Мінск нагадвае савецкі гарнізонны гарадок». Як прапануюць замяніць царскія і камуністычныя назвы ў сталіцы?16

Польшча цягам найбліжэйшых трох дзён установіць на мяжы з Беларуссю ўмацаванні1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА27

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →