Грамадства2727

«Але ворага трэба бачыць». Нарада Лукашэнкі ў БДУ была злавеснай

Сын і ўнучкі Лукашэнкі не давучыліся ў Ліцэі БДУ, студэнтаў спрабавала «абразуміць» Качанава, а выкладчыкаў арыштоўвалі проста на занятках. Мяркуючы з сённяшняй нарады ў дзяржаўным універсітэце, гэта яшчэ не мяжа, і да канца года адукацыю збіраюцца яшчэ, як выказаўся Лукашэнка, «дашліфаваць».

Пасля 9 жніўня 2020 года многія студэнты і выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта асудзілі гвалт, хлусню і фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў. У выніку, як усё беларускае грамадства, БДУ зведаў за апошнія гады моцны палітычны ціск, чысткі і пераўтварэнні.

Калоны студэнтаў выходзілі на маршы, ладзілі спеўныя сходы, сядзячыя забастоўкі і акцыі салідарнасці ў сценах альма-матар. Супраць студэнтаў былі кінутыя сілавікі, якія жорстка затрымлівалі за любую праяву вальнадумства. Затрыманых каля РУУСаў чакалі салідарныя са сваімі студэнтамі дэканы факультэтаў.

Выкладчыкі і выпускнікі амаль усіх факультэтаў галоўнага ўніверсітэта краіны запісвалі відэазвароты, у якіх асуджалі гвалт і патрабавалі праўды.

У сярэдзіне верасня ўнучкам Лукашэнкі, Настассі і Дар’і, нават давялося забраць дакументы з Ліцэя БДУ. Тлумачэння не было, але ўсе падумалі пра сорам. Ліцэй традыцыйна гуртаваў вакол сябе адукаваную і крытычна думаючую моладзь.

Сюды ж паступаў і сын Лукашэнкі, Мікалай, але не правучыўся ў выніку ні дня

Пратэсты ў БДУ супраць парушэння законнасці ў краіне цягнуліся ўвесь верасень і кастрычнік.

У канцы верасня 2020-га пачаліся першыя звальненні нелаяльных выкладчыкаў. Адной з першых з факультэта радыёфізікі і камп’ютарных тэхналогій звольнілі «за сістэматычнае парушэнне дысцыпліны» Святлану Волчак, якая стварыла чат «БДУ 97%».

Пратэсты ў БДУ. 30 верасня 2020. 

Нехта не быў гатовы мірыцца з беззаконнем і ціскам на выкладчыкаў з палітычных матываў і звольніўся сам на знак пратэсту. Адным з такіх быў дацэнт факультэта філасофіі і сацыяльных навук Павел Баркоўскі.

26 кастрычніка ў Мінску адбыўся самы масавы за час пратэстаў і ў гісторыі Беларусі выступ студэнтаў. Студэнты БДУ і іншых найбуйнейшых ВНУ сталіцы прайшлі маршам па горадзе. Агульная лічба затрыманых за гэты дзень склала каля 500 чалавек.

Разумеючы безвыходнасць сілавой барацьбы з універсітэтамі, рэжым Лукашэнкі падключыў «цяжкую артылерыю».

3 лістапада ў БДУ прыбыла Наталля Качанава, каб пагутарыць са студэнтамі на тэму грамадска-палітычнай сітуацыі ва ўніверсітэце і краіне. Яна даводзіла, што толькі Лукашэнка можа быць прэзідэнтам і што «тое, як размеркаваліся галасы, — гэта праўда», але пераканаць у гэтым не змагла. 

На наступным тыдні паўсотні выкладчыкаў БДУ запісалі зварот, у якім заяўлялі, што тое, «што адбываецца цяпер ва ўніверсітэтах краіны, супярэчыць чалавечай прыродзе». Рэакцыя была хуткай — на выкладчыкаў пачалі ціснуць, а ўдзельнікам звароту не працягваць кантрактаў. 

У пачатку снежня 2020 года сваю ўяўную перамогу над універсітэтам лукашэнкаўцы адзначылі сімвалічным усталяваннем чырвона-зялёных сцягоў на галоўным корпусе. 

Ізноў улагоджваць студэнтаў 4 снежня прыехала Качанава. Але студэнты задавалі вострыя пытанні пра інфармацыйную вайну, дэмакратыю і свабоду слова, адказу на якія ў яе не было. 

У новым 2021 годзе ва ўніверсітэт ужо паехаў асабіста Аляксандр Лукашэнка. На сустрэчы са студэнтамі, якая адбылася 29 студзеня, ён заявіў, што «сцены ўніверсітэта — не месца для палітычных мітынгаў». Наконт студэнтаў, затрыманых за ўдзел у пратэстах, ён сказаў наступнае:

«Я маю права памілаваць таго ці іншага чалавека. І калі ён памыліўся, то мы яго не толькі вызвалім ад крымінальнай адказнасці, але і адновім у ВНУ. Трэба спакойна да гэтага падысці і персанальна». Усё гэта было няпраўдай: ніводнага чалавека не вызвалілі і не аднавілі.

11 лютага 2021 года ў інтэрнэце з’явіўся адкрыты зварот да дэкана факультэта філасофіі і сацыяльных навук Вадзіма Гігіна, у якім асуджаўся яго ўдзел ва «Усебеларускім народным сходзе». Пад зваротам падпісалася больш за 200 чалавек — выкладчыкаў, студэнтаў, выпускнікоў факультэта. 

Літаральна на наступны дзень некаторым выкладчыкам паведамілі, што з імі было вырашана не працягваць супрацоўніцтва. Але сітуацыю ўрэшце разруліў сам Вадзім Гігін.

«Пасля размовы наверсе» звольніўся з уласнага жадання ў пачатку сакавіка 2021-га дэкан факультэта міжнародных адносін БДУ прафесар Віктар Шадурскі.

Як адзначыў тады палітолаг Арцём Шрайбман, факультэт меў стабільна рэкордныя прахадныя балы і, як вынік, мноства разумных студэнтаў і таленавітых выкладчыкаў — гэта значыць, у сваёй большасці, прыхільнікаў пратэсту. Каб павялічыць унутраную маналітнасць, на ягоную думку, сістэма пачала пазбаўляцца паўтонаў. 

На знак суму аб сыходзе Шадурскага многія студэнты факультэта прыйшлі на заняткі ў чорным.

У гэты ж час актывізавалася практыка звальнення выкладчыкаў пасля сутак або непрацягнення кантракту за нелаяльнасць.

На філфаку БДУ 1 красавіка 2021-га змянілі дэкана Івана Роўду, што па чутках было звязана з лаяльнасцю былога дэкана да студэнтаў з актыўнай грамадскай пазіцыяй. 

Студэнтаў адлічвалі як за суткі арышту, так і за падтрымку іншых студэнтаў, асуджаных па палітычных артыкулах.

29 чэрвеня 2021 года ва ўжо, здавалася б, нармалізаваным універсітэце адбылося нечаканае. Падчас уручэння дыпломаў студэнтка юрфака БДУ Кацярына Віннікава са сцэны выступіла з палымянай прамовай і падзякавала палітвязню-юрысту Максіму Знаку і звольненым выкладчыкам.

«І памятайце, калі ласка, усе, хто збіраюцца працаваць юрыстамі або працуе юрыстамі: права — гэта мастацтва дабра і справядлівасці. А дабро, розум і чалавечая годнасць у сукупнасці заўсёды перамагаюць»,— дадала ў канцы студэнтка.

Ёй такой смеласці не даравалі. Адразу пасля прамовы яе затрымалі і прысудзілі 15 сутак арышту за «пікетаванне шляхам выказвання грамадска-палітычных поглядаў на выпускным».

Арыштаваныя яшчэ ў лістападзе 2020 года 12 студэнтаў розных ВНУ былі асуджаны па так званай «справе студэнтаў» на тэрміны ад 2 да 2,5 гадоў у ліпені 2021 года. Праваабарончай супольнасцю Беларусі ўсе яны былі прызнаны палітычнымі зняволенымі.

Абяцанага Лукашэнкам спакойнага персанальнага падыходу і вызвалення ад адказнасці яны не дачакаліся.

Былы намеснік дэкана журфака Фёдар Драбеня, які сведчыў па «справе студэнтаў», пасля пойдзе за свае заслугі на павышэнне і стане рэктарам абласнога інстытута развіцця адукацыі. 

У Ліцэі БДУ дырэктара Ігара Вараксу, які кіраваў ліцэем два гады, замянілі на Ганну Чубараву. 

Ігар Варакса. Фота: «Наша Ніва»

Увосень 2021 года БДУ быў адной з галоўных мішэняў тэлефонных мінёраў. Верагодна, гэтыя паведамленні былі своеасаблівай формай пратэсту, калі іншы формы былі ўжо недаступныя. 

З пасады дэкана факультэта філасофіі і сацыяльных навук Вадзім Гігін сышоў у таварыства «Веды», дзе яму даручылі змагацца з «фальсіфікацыяй гісторыі». 

У канцы года ў БДУ, як і ў іншыя дзяржаўныя ўстановы і прадпрыемствы, пачалі спускаць спісы з «нядобранадзейнымі грамадзянамі», ад якіх трэба пазбавіцца. Туды траплялі тыя, хто затрымліваўся па «народных артыкулах», актывісты незалежных прафсаюзаў і проста «падазроныя» супрацоўнікі, якія аддавалі свой подпіс за альтэрнатыўных кандыдатаў у прэзідэнты. 

Некаторых выкладчыкаў затрымлівалі непасрэдна падчас заняткаў.

Паказальны выпадак, калі прафесарка Наталля Абрашына-Жадаева была звольнена за тое, што запісала відэазварот у абарону свайго звольненага калегі Максіма Шундалава. 

Лукашэнкаўская прапаганда заявіла, што «галоўнае — ачысціць краіну ад такіх». Учынак прафесаркі прэзідэнцкая газета назвала «хахляцка-быдляцкай впертасцю», а студэнтак, якія паведамілі СМІ пра тое, што ў іх выкладае Лілія Ананіч, — «пісюхамі».

З пачаткам шырокамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну, якое адбываўся ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі, многія выкладчыкі падпісаліся пад антываеннымі зваротамі.

За гэта, напрыклад, быў звольнены дацэнт факультэта міжнародных адносін Аляксандр Данілевіч. Помста яму была жорсткай: 10 гадоў страгача.

Штомесяц прыходзілі звесткі аб затрыманні або звальненні тых ці іншых выкладчыкаў з абсалютна розных факультэтаў. 

Улетку 2022 года Лукашэнка сабраў нараду, куды паклікалі міністраў аховы здароўя і адукацыі, а таксама адміністрацыю БДУ. На ёй ён загаварыў пра стварэнне групы на біяфаку, дзе будуць вучыцца «адабраныя, найлепшыя хлопцы», з чаго ўсе зрабілі слушную здагадку, што Лукашэнка рыхтуецца адправіць на гэты факультэт свайго малодшага сыны Мікалая.

І сапраўды, Мікалай падаў дакументы ў БДУ. Адабраным абітурыентам, якія мусілі вучыцца з малодшым Лукашэнкам, давялося праходзіць сумоўе з рэктарам, дэканам, міністрам. 

У верасні на лінейках у многіх школах прысутнічалі прадстаўнікі з сілавых структур — пракуратуры, Следчага камітэта. У Ліцэй БДУ выступіць прыслалі кіраўнічага работніка з КДБ.

У кастрычніку з журфака БДУ сышла дэканка, Вольга Самусевіч, пры якой адбываліся палітычныя рэпрэсіі на факультэце. 

Пасля гэтага на факультэце пачаліся цікавыя працэсы. Так, напрыклад, цалкам адмовіліся на фоне поўнай палітычнай ізаляцыі рэжыму Лукашэнкі ад спецыяльнасці «міжнародная журналістыка».

Пасля на факультэт запрасілі выкладаць лукашэнкаўскага прапагандыста Ігара Тура. Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Ігар Луцкі ўвогуле заявіў, што на журфаку БДУ рыхтуюць не проста журналістаў, а байцоў інфармацыйнага фронту.

Экзаменацыйная камісія факультэта журналістыкі, у склад якой уключылі адыёзных прапагандыстаў. Кадр з відэа

Нарэшце гэтая ідэя дасягнула свайго апагею, калі на факультэце значна скарацілі набор, а платныя месцы ўвогуле адмянілі, каб пасля ўсіх размеркаваць у дзяржаўныя медыя, працаваць у якіх пасля 2020 года мала хто хацеў. У склад жа дзяржаўнай экзаменацыйнай камісіі факультэта ўключылі адыёзных прапагандыстаў.

Новым дэканам журфака ў сярэдзіне лютага паставілі палітолага Аляксея Бяляева, які спецыялізуецца на антызаходняй прапагандзе.

У лютым 2022 года ўзяліся зноў за Ліцэй БДУ. Выкладчыкаў выклікалі на гутаркі, а прыстаўлены кадэбіст пагражаў масавымі звальненнямі. З нелаяльных супрацоўнікаў склалі тры спісы: уласна ўдзельнікі пратэстаў, асобы, якія ахвяравалі грошы на розныя ініцыятывы, і тыя, хто ў 2020 годзе ставіў подпісы за альтэрнатыўных кандыдатаў на прэзідэнцтва.

У красавіку дэканам хімфака БДУ паставілі Аляксандра Зураева, сына былога камандзіра «Алмаза».

Рэктар БДУ Андрэй Кароль прызнаў, што беларускія навукоўцы і даследчыкі апынуліся ў інфармацыйным вакууме, былі праз дзеянні рэжыму Лукашэнкі пазбаўлены доступу да баз даных, а ўніверсітэты выкінутыя з міжнародных рэйтынгаў.

Улетку юрфак БДУ паказаў новы ўзровень законнасці ва ўніверсітэце, апублікаваўшы, паводле прыкладу карнікаў з ГУБАЗіКа, пакаяннае відэа са студэнтам, які «дазволіў сабе ганьбіць БРСМ». А пасля змусілі хлопца звярнуцца да «беглай апазіцыі і псеўдаправаабаронцаў», якія паднялі шум з гэтай нагоды. 

Відавочна, што гэта адбывалася са згоды дэкана Андрэя Шыдлоўскага, які, як выявілася, мае шмат узнагарод ад сілавых ведамстваў і фармаваў вакол сябе групы студэнтаў-даносчыкаў. 

За тры гады палітычных рэпрэсій і тэрору БДУ стаў ператварацца ў дадатак да ідэалагічнай машыны рэжыму Лукашэнкі, асноўнай задачай якога з'яўляецца выхаванне лаяльных грамадзян. Рэктар Андрэй Кароль ніяк гэтаму працэсу не замінаў. Аднак і гэтага незамінання, здаецца, ужо мала. Ад яго патрабуюць большага.

Нарада з кіраўніцтвам БДУ. Фота: Пул Першага

На сённяшняй нарадзе з кіраўніцтвам БДУ Аляксандр Лукашэнка выказаў незадаволенасць працай рэктараў. Асобна ён выказаўся пра Караля:

«Наконт атэстацыі рэктара БДУ ўрад унёс прапанову радыкальную ў сувязі з наяўнасцю значнай колькасці праблемных пытанняў дзейнасці як універсітэта, так і Ліцэя БДУ». 

Пакуль Лукашэнка Караля на пасадзе пакінуў, але гэтая заява ёсць сігналам, што цяперашняга ўзроўню рэпрэсіўнасці яму яшчэ мала. Да канца года адукацыю збіраюцца яшчэ, як выказаўся Лукашэнка, «дашліфаваць». «Але ворага трэба бачыць. Час такі. Але трэба быць вельмі акуратнымі», — са злавеснай двухсэнсоўнасцю заявіў Лукашэнка на нарадзе, так, нібы гаворка не пра ўніверсітэт, а пра лінію фронту.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары27

  • Железный Дровосек
    25.08.2023
    Вот болван,прости Г-ди! Тебе ж кал-хозник,твою дремучую тупость и быдлячье хамство следующие поколения не простят! Ты ж уже вошёл в историю как дебил и потная онуча своего хозяина,перед которым ты на цырлах танцуешь. Ты думаешь выжечь все? Вот баран..
  • Простите, но, всё понятно куда шлифуют
    25.08.2023
    Что могут предложить шлифовальщики???
    На ум не приходит ничего, кроме репрессии, тотальной лжи, ограничения свобод, замены науки и образования пропагандой, основанной на фейках, мифах и опять же тотального вранья и лжи.
    Прости господи и модератор, но, согласно тому, что силовики лукашенко дрочат на Россию, то и шлифовать будут в этом направлении то, что они называют образованием.
  • JJJ
    25.08.2023
    Он собрался жить вечно? Или ему мало своего собственного 30-летнего опыта, что вся его гнилая система, вся его гнилая идеология находятся на последней стадии гниения, и спасти их не удастся и в каком случае и при его кончине эта тухлятина будет сразу выброшена на свалку истории? Человек полностью оторван от реальности. Идиотизм, это когда делать одно и то же и ждать другого результата. Были и репрессии до 2020, и запрет б-ч-б, и насаждение русского мира и всё остальное. А результат какой по итогу за 30 лет? Мастодонт пытается вернуть сталинизм в 2023 году, это всё равно что прокручивать обратно фарш. Привык, что удовлетворяют все его капризы и хотелки, но течение времени не подвластно даже самым одиозным тиранам. Не будет Беларусь такой, какой он её видит в своей больной фантазии. Уже под 70, а хотя бы элементарной пожилой мудрости ноль, одна злоба, мстительность и жажда властвовать вечно. 

«Падлік галасоў як сатанісцкі рытуал». Былы член камісіі расказаў, як у Беларусі фальсіфікуюць выбары8

«Падлік галасоў як сатанісцкі рытуал». Былы член камісіі расказаў, як у Беларусі фальсіфікуюць выбары

Усе навіны →
Усе навіны

На Філіпінах віцэ-прэзідэнтка адкрыта прыгразіла прэзідэнту і яго сям'і смерцю2

У беларускіх лясах пайшлі зімовыя апенькі. Якія яшчэ грыбы не спужаліся першых снегападаў?

Ангела Меркель: Я добра ведала намеры Пуціна і ведала, што ён вораг Еўропы11

У Брэсце паставілі скульптуру Дон Кіхота з ветраком, падобным да вентылятара ФОТАФАКТ1

«Жанчыны, на якіх можа разлічваць Гайдукевіч». Найлепшыя твіты тыдня2

Міністр замежных спраў Францыі пацвердзіў права Украіны біць па Расіі французскімі ракетамі2

«Усё ў нашых руках». Камандзір каліноўцаў Павел Шурмей сустрэўся з беларусамі Вільні24

Знялі з пасады камандуючага расійскай групы войскаў «Поўдзень». Кажуць, што брахаў начальству пра поспехі1

«20 сутак правёў у камеры з вар'ятам без адной рукі». Маналог палітвязня, які трапіў у калонію за 8 рублёў шкоды5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Падлік галасоў як сатанісцкі рытуал». Былы член камісіі расказаў, як у Беларусі фальсіфікуюць выбары8

«Падлік галасоў як сатанісцкі рытуал». Былы член камісіі расказаў, як у Беларусі фальсіфікуюць выбары

Галоўнае
Усе навіны →