Свет

Знайшлі зніклы самалёт віцэ-прэзідэнта Малаві. Усе пасажыры загінулі

51-гадовы віцэ-прэзідэнт Малаві Саўлас Чыліма загінуў у авіякатастрофе, паведаміў урад краіны. Акрамя яго, на борце было яшчэ дзевяць чалавек.

Паводле паведамлення, самалёт знойдзены сёння раніцай у лесе Чыкангава. Усе, хто знаходзіўся на борце, загінулі ў выніку крушэння, гаворыцца ў паведамленні.

Самалёт, у якім ляцеў віцэ-прэзідэнт афрыканскай краіны Малаві, знік з радараў неўзабаве пасля ўзлёту з аэрапорта малавійскай сталіцы Ліногве. Самалёт ляцеў у аэрапорт горада Мзузу на поўначы краіны. 

Саўлас Чыліма. Фота: AP Photo

У горадзе Мзузу віцэ-прэзідэнт павінен быў прысутнічаць на пахаванні былога міністра юстыцыі краіны Ральфа Касамбары, які памёр тры дні таму. Самалёт, на якім ён ляцеў, належаў вайскова-паветраным сілам краіны.

Малавійская прэса адзначае, што ў раёне Мзузу ў панядзелак было дрэннае надвор'е, і што, паводле непацверджаных звестак, мясцовыя жыхары паведамлялі пра падзенне самалёта.

Саўлас Чыліма займаў пасаду віцэ-прэзідэнта Малаві 10 гадоў, з 31 мая 2014 года. Ён быў намеснікам спачатку ў ранейшага прэзідэнта Пітэра Мутарыкі і захаваў сваю пасаду пасля таго, як у чэрвені 2020 года новым прэзідэнтам стаў Лазарус Чаквера.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі52

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі52

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць