Свет

Кейт Мідлтан абвясціла, што ёй стала лепш і яна зможа прысутнічаць на парадзе ў гонар караля

Яна працягвае змагацца з анкалогіяй.

Кенсінгтонскі палац апублікаваў здымак, зроблены ў Віндзары на гэтым тыдні. Фота: Matt Porteous

Прынцэса Уэльская (народжаная Кейт Мідлтан), якая працягвае хіміятэрапію ў сувязі з анкалагічным захворваннем, паведаміла, што «ідзе на папраўку», і паабяцала ў гэтую суботу з'явіцца на публіцы падчас урачыстай цырымоніі вынасу сцяга.

Гэта стане першым афіцыйным мерапрыемствам з удзелам герцагіні Кембрыджскай з моманту пастаноўкі дыягназу і праведзенай у студзені аперацыі на брушной паражніне.

Кейт дадала, што рэкамендаванае ёй лячэнне не скончана і працягнецца яшчэ некалькі месяцаў.

«Наперадзе яшчэ доўгі шлях», — нагадала яна.

З таго часу, як у сакавіку прынцэса Уэльская агучыла свой дыягназ, апублікаваўшы вельмі асабістае паведамленне ў сацсетках, ніякіх новых падрабязнасцяў пра стан яе здароўя з палаца не паступала.

Да новага паведамлення прынцэсы прыкладзеная свежая фатаграфія, зробленая Мэтам Партэўсам каля яе дома ў Віндзоры.

Зрэшты, сама прынцэса нагадвае, што любыя добрыя навіны пра яе хваробы варта ўспрымаць з асцярогай.

«Любы, хто калі-небудзь праходзіў хіміятэрапію, ведае, што дзень на дзень не прыходзіцца», — патлумачыла яна.

«Адзін дзень вы адчуваеце слабасць, стомленасць, і целу даводзіцца даваць адпачываць. Але на другі дзень вы адчуваеце сябе мацней, і хочаце выкарыстоўваць сваё добрае самаадчуванне па максімуму», — працягнула Кейт.

«Я вучуся цярпенню, асабліва ва ўмовах нявызначанасці. Прымаю кожны дзень такім, які ён ёсць; прыслухоўваюся да свайго цела і дазваляю сабе выдаткаваць гэтак неабходны час на вылячэнне», — дадала яна.

У Кенгсінгтонскім палацы, афіцыйнай рэзідэнцыі прынца і прынцэсы Уэльскіх, падкрэслілі, што аб поўным вяртанні герцагіні Кембрыджскай да цырыманіяльных абавязкаў гаворка пакуль не ідзе і нават яе план з'яўлення на парадзе з нагоды вынасу каралеўскага сцяга можа змяніцца ў апошні момант.

У суботу Кейт будзе разам з іншымі членамі каралеўскай сям'і прымаць парад, стоячы з дзецьмі на балконе Букінгемскага палаца.

Праводзіцца цырымонія з нагоды афіцыйнага дня нараджэння манарха (часцяком, і ў дадзеным выпадку, не супадае з сапраўдным), і прадстаўнік палаца ўжо заявіў, што кароль Карл III узрадаваны, што яго нявестка таксама зможа прысутнічаць.

Кейт таксама выказала падзяку за тыя словы падтрымкі, што яна атрымлівала падчас хваробы, прызнаўшыся, што была ўзрушаная іх колькасцю і душэўным цяплом.

«Для нас з Уільямам гэта па-сапраўднаму змяніла свет, і вельмі дапамагло нам абаім перажыць цяжкія часы», — прызналася яна.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім18

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Празмерныя фізічныя нагрузкі, і марафонскі бег у прыватнасці, могуць быць звязаныя з ракам тоўстай кішкі1

Трамп можа адмовіцца ад перадачы Германіі «Тамагаўкаў» з-за рэакцыі Пуціна1

Спявачка Лера Яскевіч распавяла, колькі зарабляе ў месяц на музыцы са стрымінгавых платформаў11

Дзмітрый Асанаў накаўтаваў венесуэльца Роджэра Гуцьерэса

Пашынян: Вырашым і выйдзем з АДКБ. Мы не дазволім, каб Лукашэнка зноў стаў нашым гарантам13

У Маскве карціну Малевіча прадалі за чатыры мільёны даляраў1

Каза ад вікінгаў і «суровая ўпарадкаванасць беларускай песні». Што пісалі пра Беларусь у прапагандысцкім часопісе часоў акупацыі20

«Дзеці пілі той самы напой». Бацькі з іншых гарадоў пра атручэнне дашкольнікаў у Барысаве10

Амерыканскага акцёра Джэймса Хэндзі пасынак зарэзаў нажом2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім18

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць