Нерухомасць2222

У Беларусі растуць цэны на нерухомасць. Хто купляе?

Рынак нерухомасці адчувае сябе даволі стабільна. Як паказвае статыстыка, колькасць здзелак расце — як і цэны.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Што з попытам?

Па выніках мая 2024 года сярэдні кошт квадратнага метра ў сталіцы вырас на 2,4% і склаў 1520 даляраў. Прычым гаворка не пра прапанову, а пра рэальныя здзелкі. Планка ў паўтары тысячы за метр была пераадолена ўпершыню з 2015 года.

Разбежка сярэдняй цэны на кватэры па раёнах Мінска выглядала так: ад $1313 за квадрат у Заводскім раёне да $1604 у Цэнтральным.

Ад пачатку года сярэдні кошт кватэр у Мінску па фактычных здзелках павялічыўся на 8%.

Тэндэнцыя росту мае ўсё шанцы захавацца, бо май 2024 года стаў рэкордным па колькасці здзелак. Праўда, не ў абсалютных паказчыках, а ў параўнанні з тым жа месяцам у мінулыя гады. Агулам жа праз вялікую колькасць выходных майскія аб'ёмы продажаў былі крыху меншымі, чым сакавіцкія і красавіцкія.

Па назіраннях рыэлтараў, каля 20% продажаў кватэр у Мінску прыходзіцца на жыхароў рэгіёнаў.

Сітуацыя ў абласных цэнтрах

Але цэны на нерухомасць растуць не толькі ў сталіцы. Кватэры даражэюць і ў абласных цэнтрах.

Сярэдні кошт жытла ў Брэсце, які з'яўляецца самым дарагім абласным цэнтрам, працягвае расці. Па стане на 1 чэрвеня ён склаў $936 за метр. Месяцам раней было $925. Ад пачатку года цэны на кватэры ў Брэсце выраслі на 7,2%.

У Гродне, які займае другое месца па дарагоўлі нерухомасці сярод абласных цэнтраў, цэны таксама растуць.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Па стане на 1 чэрвеня метр у Гродне ў сярэднім каштаваў $824. Месяцам раней было $819. Ад пачатку года кватэры ў Гродне падаражэлі на 3,8%.

Як і ў выпадках са сталіцай, значную долю купцоў нерухомасці ў Гродне і Брэсце складаюць жыхары рэгіёнаў. 

Іншыя абласныя цэнтры таксама паказваюць рост цэн на кватэры. 

Магілёў — плюс 4,2% ад пачатку года ($801 за м² на 1 чэрвеня).

Гомель — плюс 7,3% ад пачатку года ($796 за м² на 1 чэрвеня).

Аўтсайдэрам сярод абласных цэнтраў з'яўляецца Віцебск, там не толькі самыя нізкія цэны за квадрат, але і самы сціплы рост цэн. Ад пачатку года нерухомасць у Віцебску падаражэла толькі на 0,5% і дасягнула $743 за м². 

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Хто скупляе кватэры?

Людзі, знаёмыя з сітуацыяй на рынку нерухомасці, адзначаюць, што апроч рэгіяналаў, якія часцяком набываюць нерухомасць у буйных гарадах для дзяцей, немалую долю складаюць беларусы, якія працуюць за мяжой.

Большасць з іх, па назіраннях прадаўцоў, працуе ў Еўропе дальнабойшчыкамі.

Сярод чыннікаў, якія ўплываюць на рост цэн на нерухомасць, эканамісты вылучаюць зніжэнне працэнтных ставак па крэдытах на куплю нерухомасці. А таксама зніжэнне ставак па валютных укладах. Частка людзей проста «бетаніруе» свае зберажэнні ў тым ліку праз нізкі ўзровень даверу да банкаў.

У меншай ступені на рост цэн уплывае попыт з боку замежнікаў, галоўным чынам расіян. Прадаўцы нерухомасці адзначаюць, што калі інтарэс на нерухомасць у Беларусі з боку ўсходніх суседзяў і падрос, то неістотна.

Каментары22

  • Этот
    16.06.2024
    Скорее всего покупают те, кто не живёт в РБ. Я тоже вот собрался купить в регионе.
  • Сакавік
    16.06.2024
    Жудасную фотку выбралі для ілюстрацыі((((
  • Не злой дальнобой
    16.06.2024
    Среди дальнобоев правда многие только и идут туда, чтобы денег на квартиру насобирать. Некоторое семьями идут в парный экипаж, чтобы денег быстро насобирать на жилье себе или детям. Наших в дальнобое по Европе очень много

Цяпер чытаюць

Расіяне масіравана атакавалі Кіеў і вобласць, у тым ліку «Арэшнікам» і дзясяткамі ракет8

Расіяне масіравана атакавалі Кіеў і вобласць, у тым ліку «Арэшнікам» і дзясяткамі ракет

Усе навіны →
Усе навіны

66‑гадовую гамяльчанку асудзілі па чатырох палітычных артыкулах і адправілі ў калонію за каментары ў тэлеграме6

У Наварасійску ад удару беспілотнікаў загарэўся нафтаналіўны тэрмінал 2

Чаму нараджальнасць падае значна больш імкліва, чым чакалася? Аналіз даных выявіў нечаканую прычыну61

Ртутны тэрмометр прабыў у целе жанчыны восем гадоў. Неймаверная гісторыя ва Украіне1

Месі стаў футбалістам-мільярдэрам — як Раналду

Навукоўцы разгадалі адзін з галоўных сакрэтаў Вялікай піраміды — як яна здолела выстаяць падчас землятрусаў6

Трамп падоўжыў яшчэ на год санкцыі супраць кіраўніцтва Беларусі12

Зяленскі праінфармаваў еўрапейскіх лідараў пра расійскія планы адносна Беларусі6

Трамп вызначыўся, хто будзе новым кіраўніком амерыканскай разведкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіяне масіравана атакавалі Кіеў і вобласць, у тым ліку «Арэшнікам» і дзясяткамі ракет8

Расіяне масіравана атакавалі Кіеў і вобласць, у тым ліку «Арэшнікам» і дзясяткамі ракет

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць