Грамадства3232

Туск: Прыцягненне ў Польшчу беларускіх і расійскіх айцішнікаў дапамагло стварыць «замежную агентуру»

Прэм'ер-міністр Польшчы раскрытыкаваў міграцыйную палітыку мінулага ўрада.

Дональд Туск. Фота: AP, Petr David Josek

Пра гэта польскі палітык напісаў у сваім у твітары.

«Такім чынам, яшчэ раз. Яны [папярэдні ўрад] увозілі сотні тысяч мігрантаў з Азіі і Афрыкі (адначасова зарабляючы на ​​візах), а таксама расійскіх і беларускіх айцішнікаў, дапамагаючы будаваць замежную агентуру. Яны хочуць прыкрыць гэта расісцкай прапагандай. Яны разлічваюць на кароткую памяць і сілу свайго крыку», — напісаў Туск.

Як нагадвае «Люстэрка», 26 студзеня стала вядома, што беларусы больш не змогуць атрымаць польскія візы Poland. Business Harbour. Рашэнне аб прыпыненні ўдзелу МЗС Польшчы ў праграме прыняў міністр Радаслаў Сікорскі. Дыпламатычнае ведамства заявіла, што праграма не будзе адноўлена «да таго часу, пакуль не будуць прыняты рашэнні па забеспячэнні належнай праверкі кампаній і замежнікаў, якія з'яўляюцца яе бенефіцыярамі».

«Паводле ацэнкі Міністэрства замежных спраў, праграма Poland. Business Harbour не апраўдала ўскладзеных на яе надзей. Сярод іншага, у грамадскай прасторы былі выказаны пярэчанні праз выкарыстанне віз, выдадзеных у рамках праграмы, з мэтамі, несумяшчальнымі з яе ўмовамі», — гаворыцца ў паведамленні.

У першым паўгоддзі 2023 года па праграме PBH у Польшчу ўехалі 1243 замежнікі, а ў другой палове мінулага года — 1185. Усяго ж з пачатку дзеяння праграмы ў краіну рэлацыраваліся 13,5 тысячы. Пры гэтым агульная колькасць такіх віз склала каля 100 тысяч.

Праграма Poland. Business Harbour першапачаткова была створаная ў 2020 годзе для грамадзян Беларусі — айцішнікаў і іхніх сем'яў, якім давала шэраг ільгот. Праз год яе дзеянне было пашырана на грамадзян Украіны, Грузіі, Малдовы, Арменіі, Расіі і іншых краін — усяго іх 44.

Аднак пераважная большасць уладальнікаў IT-віз — усё роўна беларусы: па ацэнцы польскіх палітыкаў, такіх каля 65 тысяч чалавек.

@nashaniva Польскія фермеры разлілі свіны гной на мяжы з Беларуссю. Навошта? #беларусь #нашаніва #граница #пограничник #фермеры ♬ Comedy Scenes - Comical, stupid, odd, lovely (Drumless)(1441321) - Ponetto

Каментары32

  • Жэка
    16.06.2024
    Такімі выказваннямі Туск туск правакуе варожае стаўленьне да ЎСІХ беларусаў ў Польшчы. Чаму ён гэта робіць? "Нечаянна"? Наўрадці.
  • Donald Duck
    16.06.2024
    Repatriation of Cossacks after World War II
  • Jacek
    16.06.2024
    У меня вопрос, panie premierze, На кой черт у нас ABW и SKW в стране? Чем они занимаются?

Цяпер чытаюць

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім6

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Афтальмолаг расказаў, пра якую небяспеку папярэджваюць «мушкі» перад вачыма

Памёр Юрый Цыгалка — былы футбаліст зборнай Беларусі2

У тры разы скарацілі перыядычнасць выхаду літаратурных часопісаў. А самастойнага ЛіМа ўвогуле не будзе3

У Польшчы заявілі, што не будуць прыпыняць вайсковую дапамогу Украіне праз сітуацыю з ушанаваннем УПА9

Ціханоўскі іранізуе з жонкі: Лукашэнка дапамагае ёй і клапоціцца, нават калі была пагроза дзецям, перадалі ўсю інфармацыю Польшчы74

У Мінску з'явіліся першыя кантэйнеры для збору тэкстыльных адкідаў. Штотыдзень будуць з'яўляцца новыя2

Лукашэнка зрабіў новыя перастаноўкі ў войску4

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь29

Новая расійская ракета «Філін»: чым яна небяспечная і як можа замяніць шахеды2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім6

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць