Вакол Марыі Калеснікавай у калоніі ствараюць інфармацыйны вакуум
Былая палітзняволеная, якая вызвалілася з гомельскай калоніі, расказала «Вясне», што яе адміністрацыя забараняе жанчынам камунікаваць з Марыяй. З ёй заўсёды ходзяць ахоўніцы, нават у прыбіральню. Сочаць за ёй таксама іншыя зняволеныя, якія супрацоўнічаюць з адміністрацыяй.

«Аднойчы на Марыю напісалі рапарт, бо была апранутая не па форме. Расказвалі, што ёй у кубак падкінулі таблетку. І Марыя гучна спыталася: «Хто мне паклаў таблетку?» Зразумела, што так проста — без дазволу аператыўнікаў — такое не адбываецца.
Мы некаторы час працавалі разам на фабрыцы, але размаўляць не маглі, толькі падміргвалі адна адной. Перад змяшчэннем у ПКТ у сакавіку 2023 года Марыя трошкі паправілася, выглядала лепей, пасміхалася, але ўсё адно была схуднелая».
Жанчына ўзгадвае, што адна зняволеная аднойчы папрасіла ў Марыі аўтограф на памяць, а тая сказала: «Што вы? Які аўтограф? Мне ні з кім размаўляць нельга, і калі цяпер хтосьці нас убачыць, то будуць праблемы».
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары