Камуністы нечакана выступілі супраць перайменавання вуліцы Каліноўскага ў Мінску
-
20.06.2024Padtrymka pryjšła z niečakanaha boku....
-
20.06.2024Хто таксама глядзіць Саша што ты нясеш?
-
20.06.2024Камунізм будзе знішчаны!
-
20.06.2024Нацдэм, як можна знішчыць тое, чаго не было?
-
21.06.2024дочка Максима Дизайнера, і слава Богу
-
21.06.2024Камунізм, але кожны грамадскі лад жыцця перажывае 3 стадыі - пачатак, росквіт і заняпад (канец). на змену потым прыходзіць новы лад. капіталізм росквіт ужо перажыў. таму зараз 3-я стадыя. што прыйдзе яму наўзамен? як будзе называцца? пакуль невядома. але новы лад будзе. гэта гістарычная заканамернасць.
-
21.06.2024не было ні камунізму, ні сацыялізму яшчэ. проста бальшыня людзей блытае паняцці. нехта свядома, нехта пад уздзеяннем прапаганды. як то - нібы "нацызм"="нацыяналізм" і т.п.
сама неяк мужу кажу - "ды гэты савок.." ён кажа - "які савок?" "а што ў нас? - кажу, - савок." "не. - кажа ён, - памыляешся. у нас дзяржаўны капіталізм з нечалавечым тварам."
падумала... а бо ж ён праў -
21.06.2024дочка Максима Дизайнера, а чаму толькі дзяржаўны? У РБ, акрамя дзяржаўнай уласнасьці, нагадаю, ёсьць яшчэ і прыватная ўласнасьць, а гэта самы што ні на ёсьць прыватны капіталізм. Праўда ён, як гаворыцца, пад дзяржаўным "каўпаком", але гэта ўжо дэталі.
-
20.06.2024«Марылька, мая дарагая, яшчэ сонейка свеціць нада мною, яшчэ я магу глядзець, думаць і жадаць. Праз маю фортку бачу Віленька, тое Віленька, што такое каштоўнае для душы кожнага літвіна, сядзібу грозных Альгердаў, думкамі дзеяў у Богу і праўдзе запачаткаваных. Гледзячы на Вільню, сэрца перапаўняецца, б’ецца з гонарам. А там далей наколькі вока, наколькі думка сягае, наш бедны народзік....
-
21.06.2024Гэта была натура запальчывая, але справядлівая, без якога-небудзь ценю крывадушнасці. Адданы душой і сэрцам народу, аднак не такі прыхільнік крайніх рэвалюцыйных тэорый, які не спыніўся б нават перад развязваннем грамадзянскай вайны, [Каліноўскі] думаў да таго ж аб самастойнасці Літвы. Ён быў непараўнальным, узорным канспіратарам, душой [Літоўскага] Камітэту…
-
21.06.2024Прапаную не спыняцца на пераіменаванні ў 17 верасня. Таксама патрэбна вуліца імя пакта Молатава-Рібентропа, а адпаведную вуліцу ў Берасці варта пераіменаваць у вуліцу савецка-нямецкага вайсковага параду. Бо "не все плохое в нацисткой Германии связано с именем Адольфа Гитлера"
-
21.06.2024Кастусь Каліноўскі — гонар Беларусі і асоба якая якраз аб'ядноўвае беларусаў розных поглядаў і ідыялогій. Супраць Каліноўскага пускаюць пену і выступаюць выкючна ворагі беларушчыны, расейскія шавяністы і калябаранты якія ненавідзяць ўсё іншае, не маскоўскае, што вольную Беларусь, што асобны беларускі народ, што беларускую мову і культуру, што нашы беларускія народныя святы. Не прыхільнік камуністаў, але у пытанні абароны Каліноўскага падтрымліваю.
-
21.06.2024Каліноўскі - нацыянальны герой Беларусі які аб'ядноўвае беларусаў і якога афіцыйна прызналі і ўшанавалі як раз пры камуністах. Камуністы лічаць яго сваім героям, а беларусы сваім. Каліноўскі змагаўся з царызмам і змагаўся за просты люд. Але ворагам беларушчыны не дае пакою Каліноўскі як і беларуская мова. Гэтыя крывадушнікі называюць беларуса Кастуся Каліноўскага "палякам", але сапраўдны паляк і каталік Фелікс Дзяржынскі іх не хвалюе і для іх ён "герой". Крывадушнікі лгуць пра сваю "любоў да праваслаўя" ды адначасова б'юць паклоны Феліксу Дзяржынскаму ды Леніну па загаду якіх якраз і забіта больш як 3000 святароў і манахаў рпц ды апошні цар Расеі з ўсёй сям'ёю.
-
21.06.2024Гігін ганарыца сабою што прыклаў намаганне для забароны твораў Караткевіча ў школе і вынішчае ў Беларусі ўсё беларускае на патрэбу Масквы. Разам з ім і астатнія падпісанты ўвесь спіс які выключна з ворагаў беларушчыны і ўсяго беларускага. Што датычыцца камуністаў то яны мяне прыемна здзівілі сваёй спробаю адстаяць Каліноўскага ў Беларусі. Але не ведаю ці атрымаецца. Вельмі вялікая колькасць ворагаў Беларусі сабралася пры ўладзе ў сваім імкненні вынішчыць ў Беларусі ўсё беларускае разам з беларускім народам і ператварыць Беларусь ў чарговыя кавалкі расейскіх губерняў. Што у войску, што ў пагранкамітэце, што ў МУС, што ў дэпутатах, што ў Савеце бяспекі - усё кіраўніства з этнічных расейцаў ды рознага колеру "рускіх са знакам якасці" якія і мовы беларускай ня ведаюць, і шчыра ненавідзяць беларускі народ да і незалежная Беларусь ім не патрэбна.
"В 1963 году улица названа в честь белорусского революционера-демократа Кастуся Калиновского"
роўна праз 100 год пасля паўстання... пры 'камуністах'
чыя ініцыятыва перайменаваць вуліцу Каліноўскага ў Мінску? не першы раз ужо... вашы здагадкі, спадарства