Каментары да артыкула

«Вельмі складана зразумець, што ёсць дзве праўды». Літоўскі гісторык пра «Пагоню» і спадчыну ВКЛ 

  • Buggy
    25.06.2024
    Не беларусы ў Беларусі вынішчаюць нашы гістарычныя помнікі, назвы, вуліцы, лацінку, а расейскія акупанты і манкурты (рускія за знакам якасці). Раўняць беларусаў па акупаванаму рэжыму усяроўна што раўняць літоўцаў па тых што былі пастаўлены Масквой ў Літве і краінах Балтыі пад час савецкай акупацыі і галасавалі за ўваход у склад ссср.
  • Так
    25.06.2024
    Buggy, хацелася б у гэта верыць, але збольшага менавіта беларусы вынішчаюць сваю гісторыю. Расеізаваныя беларусы пры моцнай дапамозе расіян, што варта дадаць. Бо хіба не скажаце, што шыльду паўстанцаў у Горадні, помнік Генішю, указальнікі лацінкай, знішчэнне могіл АК, ўсталяванне помнікаў Філарэту ці Канінскаму і іншае - гэта ўсё рабілі не беларусы? Ужо не кажучы, як у 1990-2010-я шматлікія беларусы проста смяяліся са свядомых змагароў і здзекліва каментавалі розныя спробы вярнуць нашу гісторыю ў публічную прастору, у тым ліку праз "ну какая разница". 

    Апошнія гады выдатна гэта ілюструе адзін са здымакаў, як вельмі простанародныя працоўныя беларусы дэмантуюць помнік згаданай вышэй беларускай патрыётцы Ларысе Геніюш.

    Ды і многіх беларусаў, асбліва тых за мяжой, нешта расіяне не прымушаюць размаўляць на расейскай ці нават тапіць за тую расейскую, як гэта робіць частка тожебелорусов, у тым ліку датычных да КР.

    Так што давайце будзем аб'ектыўна глядзець на рэчаіснасць.
  • Have
    25.06.2024
    Афіцыйны беларускі Герб "Пагоня" мае Крыж Ефрасінні Полацкай. Пры гэтым крыж на белым фоне. Так. Але ёсць гербы "Пагоня" з жоўтым крыжом на чырвоным шчыце. Як напрыклад, герб на Харугве паспалітага рушання 1615 року Гарадзенскага павету Трокскага ваяводства.
  • U20
    25.06.2024
    Быду вельмі ўдзячны Нашай Ніве за больш цікавых відэа па гісторыі Беларусі. Нават за вытрымкі кніг на старонках Нашай Нівы. Дзякуй.
  • ну ясна
    25.06.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Valadzimir
    25.06.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Літвін
    25.06.2024
    [Рэд. выдалена]
  • 25.06.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Мікалай Стэфановіч-Кішка
    25.06.2024
    Не пагаджуся са словамі, што беларус аднолькава глядзіць як на музей ВАВ, так і на палац Радзівілаў у Нясвіжы. Зусім не. Скажу за сябе - для мяне ўсе гэтыя музеі ВАВ чужынскія, навязаныя, а палац Радзівілаў штосьці сваё, роднае. Я вельмі дакладна размяжоўваю. Думаю, што і многія беларусы так робяць. 
  • you
    25.06.2024
    Мікалай Стэфановіч-Кішка, Згодны з Вамі. Калі Лукашэнка рабіў так званыя "рэферэндумы", то ўвесь наш клас ў школе на пытанне настаўніцы адказаў што мы хацелі каб засталіся нашы нацыяналтныя дзяржаўныя сымбалы: Герб Пагоня і БЧБ сцяг, а так сама адзіная дзяржаўная беларуская мова. Так сама і наша гісторыя ВКЛ больш падабалася чым савок.
  • Пинкертон
    25.06.2024
    А что поделать, если 30 лет литовцев учили по учебникам написанными литовскими националистами. Это белорусы понимают, что летописная Литва, ВКЛ и современная Летува, это три разных понятия, три разные формации. А летувисы всё свалили в одну кучу, всё сделали одним целом. Это как сказать, что Волжская Булгария и современная Болгария, это одно и тоже. Это не просто историческое невежество, это сознательная фальсификация истории, которую начали ещё в Российской Империи, потом продолжили большевики и сейчас этим занимаются литовские националисты. Это вообще нормально, что белорусских историков признают персонами нон-грата в Летуве? Неудивительно, что литовские националисты поддерживают Лукашенко.
  • Ноўнэйм
    25.06.2024
    Пинкертон , даволі слушная заўвага. Дадам, што паступова нацыяналізм (нармалёвая па сваёй сутнасці справа) ў некаторых сучасных літоўцаў набывае некаторыя рысы нацызму. Калі яны пачынаюць ганьбіць і зняважаць (то-бок ненавідзець па нацыянальнай прыкмеце) сучасных беларусаў.
    Я лічу, што пазіцыя (адэкватных) беларусаў нашмат больш канструктыўная: ВКЛ - гэта нашая агульная спадчына, давайце развіваць яе і нашае добрасуседства разам
  • Аирис
    25.06.2024
    Пинкертон , открой мирный договор 1219 г между Литвой и Волыней.Попробой там найдти хоть одного беларуса среди 21 имён литовских и жемойтских князей.А также попробуй в договоре найдти хоть одну белорусскую землю.Их нет.А нет потому,что 1219 г Литва ещё не покорила эти земли.
  • TCS
    25.06.2024
    Аирис, Адкрыйце Вікіпедыю і паглядзіце на спіс гетманаў і знайдзіце там хоць адну асобу з так званым "літоўскім ці летуваскім" прозвішчам? Тое самае і з большасцю шляхты ад Радзівілаў і Хадкевічаў да Сапег і Валовічаў. Не кажу пра мову дакументаў ВКЛ. Так сама няма ніводнага дакумента аб так званай "заваеве" княстваў ВКЛ. Наваградак - першая сталіца ВКЛ ядро літвінаў.
    Міфалогія сучаснай Літвы прыдумана ў Расеі і не мае гістарычных, навуковых падстаў. Больш таго беларускі погляд на гісторыю адпавядае духу еўрапейскай дэмакратыі сярэднявечча.
  • Влад
    26.06.2024
    Аирис,  найдите хоть один исторический документ где бы фигурировали некие МиндовгАС, ВитовтАС, ГедеминАС! Везде почему-то Миндовг, Витовт, Гедемин.
  • гердзень
    26.06.2024
    Аирис, беларусы - балта-славяне і пецямі васямі ў сярэднявеччы мы сябе не называлі. слабы аргумэнт
  • Толякас Казлаускас
    25.06.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Rate
    25.06.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Litara
    25.06.2024
    Добры адказ быў наконт мовы. Як ты можаш лічыць сябе беларусам, а роднай лічыць расейскую мову і цурацца беларускай мовы, мовы продкаў? Так сама літоўскі гісторык прызнаў што ў Літве не паважаюць беларусаў якія не размаўляюць па-беларуску.
  • ЯНКА
    25.06.2024
    Litara, найперш «так сама» ў Летуве не паважаюць тых беларусаў, хто прэтэндуе на гістарычную спадчыну ВКЛ. Вы паслухайце ўважліва гэна інтэрвію, каб не падмяняць галоўныя думкі другараднымі.
  • Алесь
    25.06.2024
    Даволі адэкватны літоўскі гісторык. Асабліва на фоне разнастайных Кашчунасаў.

    Пра адрозненні ў стаўленні да WW2 - тут ўсё зразумела. Для літоўцаў нацысты былі нашмат больш лагодным рэжымам, чым саветы. Багата хто пасля некалькіх хваляў савецкіх рэпрэсій 1940-1941 ставіўся да іх як да вызваліцеляў, хай яны і не спрыялі аднаўленню літоўскай дзяржаўнасці, як кайзераўцы. Але гэтага ніяк не скажаш для габрэйскага насельніцтва Літвы, якое было амаль цалкам вынішчана нацыстамі і асоба упартымі іхнымі літоўскімі калабарантамі пад час Халакосту. Ледзь не адзіным гучным выпадкам ваенных злачынстваў нацыстаў супраць негабрэйскага насельніцтва ў Літве з'яўляецца трагедыя вёскі Пірчюпіс са змешаным літоўска-польскім насельніцтвам, якую нацысты спалілі з жыхарамі ў якасці помсты за баявую аперацыю партызанскага атраду Арміі Краёвай, які базаваўся недалёка ад вёсцы. Вёска была спаленая нацыстамі з месяц да таго, як Саветы выгналі нацыстаў з Віленшчыны.

    У большасці беларусаў стаўленне да нацыстаў цалкам іншае. Хай нацысты ў якасці спрацьвагі ўплыву савецкай ідэялогіі і праводзілі ў Беларусі палітыку абмежаванага нацыянальнага адраджэння, але колькасць беларускіх Пірчюпісаў вышэйшая на некалькі парадкаў. Таму і савецкі рэжым пры ўсёй сваёй людажэрнасці быў для большасці беларусаў больш лагодным за нацысцкі, што ніяк не апраўдывае злачынстваў саветаў на беларускай зямлі. Іншая справа ў тым, што савецкая, і асабліва лукашэнкаўская прапаганда эксплуатавалі трагедыю беларускага народа ў палітычных мэтах дзеля дыскрэдытацыі ўсяго нацыянальнага. І музей г.з. "ВОВ" з савецкім сцягам з'яўляецца ўвасабленнем гэтай цынічнай эксплуатацы і элементаў пабедабесся. Як і разагнаная лукашыстамі ў адказ на пратэсты 2020 херамуць аб "геноциде белорусского народа". Асабліва мярзотным з'ўляецца стварэнне ў гэтым музеі адмысловай залы клану Лукашэнак (г.з. "Нашчадкі перамогі"), якія ўвогуле ніякага датычэння да перамогі над нацызмам ня маюць. А як Лукашэнка надхняўся Гітлерам у сваім скандальным інтэрв'ю для Handelsblatt напрыканцы 1995, і якія практыкі панавання ён запазычыў у нацыстаў - усім вядома. Лічу, што пасля падзення лукашызму музей "ВОВ" павінен змяніць назву на музей памяці WW2, прыбраць савецкі сцяг і іншую атрыбутыку таталітарызму, а зал Лукашэнак павінен быць зменены на зал Васіля Быкава, які асабіста ваяваў, а пасля распавёў свету пра вайну як перш за ўсё пра жахлівую трагедыю чалавецтва.

  • From
    25.06.2024
    На 20-х хвілінах літоўскі гісторык фактычна заявіў што сённяшняя Літва будзе супраць ўступлення Беларусі ў Еўразвяз і НАТА з нашым гістарычным гербам Пагоня і нашым поглядам на гісторыю ВКЛ пакуль мы, беларусы не адмовімся ад сваіх сымбаляў і гісторыі, каранёў і не прызнаем літоўскі погляд на гісторыю аб тым што яны (летувісы) нябы нас "акупавалі". Выходзіць сучасным літоўцам больш падабаецца лукашэнаўскі савецкі сцяг і герб і з гэтымі сымбалямі яны хочуць бачыць Беларусь у НАТА і Еўразвязу?
  • Крокус
    25.06.2024
    From , таму вы разумееце, што ў Ціханоўскай ў Летуве няма шанцаў?
  • Смех ў зале.
    25.06.2024
    From , каго яно можа цікавіць пры ўступленні Беларусі ў ЕС і НАТА? Ўжо сёння яны амаль гатовыя прызнаць "дзьве гісторыі". Ужо смешна. Ва ўсім ЕС і НАТА гісторый столькі колькі краін, а мо і болей. Бывае што і геаграфія свая. Як прыклад Нарвегія. Дык там радовішчы газу і нафты. А тут... меркаванне блогераў.
    Не разумею, чаму яно "вот это вот всё" павінна нас цікавіць, нібыта якога Світоюса?
  • Anatol Starkou
    25.06.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Жыве Літва!
    25.06.2024
    [Рэд. выдалена]
  • генерал Жалігоўскі
    25.06.2024
    [Рэд. выдалена]
  • гудагай
    25.06.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Крывадушным ды абыякавым
    25.06.2024
    [Рэд. выдалена]
  • ЯНКА
    25.06.2024
    🐎 Па-мне, летувіскі герб адрозьніваецца ад нашага найперш памерамі каня. На іхнім ён нейкі невялікі нібы поні.
  • Цьху
    25.06.2024
    Гісторык згадвае, што літоўцы былі задаволены, калі ў 1995 годзе Лукашэнка змяніў дзяржаўную сімволіку: «Мне літоўскія гісторыкі адкрытым тэкстам гаварылі: «Вельмі добра, што ў Беларусі Лукашэнка. Таму што ў такім выпадку яны не аднімуць нашай гісторыі».
  • Князь літоўскі Якаў (Ягайла)
    25.06.2024
    паводле старажытнага звычаю, перасьлед ворага ёсьць абавязкам кожнага мужчыны ў нашым краі; гэткае паспалітае рушэньне дзеля выгнаньня ворага з нашае Літоўскае зямлі па-народнаму завецца „пагоня“.
  • Valadzimir
    25.06.2024
    [Рэд. выдалена]
  • feafania
    26.06.2024
    Князь літоўскі Якаў (Ягайла) , памятаю, як летувіс11 на тут баі даказваў нам, што пагоня - гэта (калі яго дзесяць разоў перакраіць) спрадвенае летувіскае слова.
  • Valadzimir
    26.06.2024
    Князь літоўскі Якаў (Ягайла) , знаток кіслых шчэй, Якаў-Іакаў - біблейскае яўрэйскае імя ("пятка", "следует по пятам"), а Ягайла - паганскае імя невядомага паходжаньня. 
    Нагадаю, што на ліетувскай калбе gaĩla  жаль, жалко (Большой литовско-русский словарь) https://www.zodynas.ru , і такі кампанент імя сярэднявечнай знаці выглядае недарэчна і нават абсурдна.
  • нашас нівас
    26.06.2024
    а я неяк чытала ў летувісскіх крыніцах, што яны выводзяць сябе ад старажытных рымлянаў, бо ў тых словы на -s і ў летувісаў на -s
    задорнаў адпачывае )  
  • Віціса намаляваў Віця
    25.06.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Anatol Starkou
    26.06.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Valadzimir
    26.06.2024
    У гісторыі тутэйшага народа ёсьць адна праўда - "лютичи литва".
  • Люцічы вакол нас
    26.06.2024
    Valadzimir, так, Валодзя, я люціч, а ты мой халоп
  • Valadzimir
    26.06.2024
    Люцічы вакол нас, хто такі Радагаст, і адкуль назва Радагаст-Радагошча зьявілася у вёскі каля культавага гарадзішча недалёка ад Навагародка?
  • газета "правда", у якой з праўды адна толькі назва
    26.06.2024
    «Вельмі складана зразумець, што ёсць дзве праўды»

    "Правда относится к числу понятий русской культуры, непереводимых на другие языки"
    у расейцаў таксама свой погляд на "агульную" з беларусамі гісторыю - самы "праўдзівы" (перавернуты з ног на галаву)
  • гіспанскі сорам
    26.06.2024
    Гісторык патлумачыў галоўнае адрозненне паміж гістарычнымі гербамі дзвюх краін:
    «Абедзве «Пагоні» адрознівае крыж. У літоўскай на сінім фоне залаты крыж. Пры гэтым дзве папярочкі (гарызантальныя палосы) у яго роўныя. А ў вас крыж нагадвае Крыж Ефрасінні Полацкай. У ім верхняя папярочка трохі карацейшая. Пры гэтым крыж на белым фоне».

    што цікава - посах гэтага таварыша - https://ru.wikipedia.org/wiki/Герб_Вильнюса#/media/Файл:Coat_of_Arms_of_Vilnius.svg - таксама нагадвае Крыж Ефрасінні Полацкай

    а галоўнае адрозненне тое, што ў нас гэта сапраўды Пагоня - мастацкае ўвасобленне Пагоні, як рушання - пераследу ворага, у адрозненне ад Віціса, які, мяркуючы па залатым убранні і інш. (рука меч неяк штучна трымае, ножны боўтаюцца і г.д.), выехаў на парад

    да таго ж - у іх вершнік чамусьці на іспанскім шчыце, хаця ў руках трымае іншы, а ў нас шчыт у вершніка і шчыт, на якім герб, супадаюць
  • Putinas
    26.06.2024
    Как говорит наш историк Баранаускас: Литва принадлежит только литОвцам. Его теорию подтверждают наши историки Кулаковас и Столяровас. Тот же Констатинас Калинаускас, в своих письмах из под Вильнюса утверждал,что: народ наш звался литОвцами. Тот же Скарынас печатал свои книги в Вильнюсе.
  • ЯНКА
    26.06.2024
    Putin as, гэта погляд пуцінцаў, сучаснае бачаньне расейцаў, якія прыдумалі такія казачкі для летувісаў? 😂
  • Boba
    02.07.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Аматар
    10.07.2024
    Я наогул не разумею, у чым рэч, у чым праблема? Чаму нашым суседзям так цяжка прызнаць, што ВКЛ была балцка-славянскай дзяржавай, балты былі продкамі сучасных літоўцаў, а славяне, адпаведна, продкамі беларусаў, і менавіта так, бо тады не было не тое што мадэрных нацый, а й некага, каго можна назваць беларусамі ці літоўцамі, як народаў. Абодва сучасныя народы маюць аднолькавыя правы на спадчыну ВКЛ. Адна група прынесла сваё ў ВКЛ, другая - другое і без гэтага мабыць проста не было бы аніякага ВКЛ наогул.
  •