Грамадства

Брэсцкі аблвыканкам патраціў 8500 рублёў на сувенірных зуброў. Іх калекцыянуе старшыня

Брэсцкі аблвыканкам у чэрвені 2024 года аб'явіў два тэндары на закупку сувенірных зуброў. Дзяржорган хацеў купіць пяць керамічных зуброў за 4000 рублёў і шэсць драўляных за 4500. Грошы на закупкі выдзялялі з абласнога бюджэту, піша BGMedia.

Фота: Брэсцкі аблвыканкам

У тэхнічным заданні чыноўнікі распісалі характарыстыкі статуэтак.

Керамічныя зубры павінны быць вырабленыя па тэхналогіі ручной лепкі, акрамя таго, патрабаваліся абпал у электрычнай печцы і алейны абпал. Арыенціровачныя памеры зубра — 37х17 см. Статуэткі выкананыя па індывідуальнай замове і па ўзгадненні з Брэсцкім аблвыканкамам. Згодна з тэндарам, адзін такі зубр абышоўся ў 798,91 рубля.

Драўляны зубр каштаваў 755,14 рубля. Па тэхнічным заданні, статуэтка павінна быць на падстаўцы, зроблена з ліпы разьбяным спосабам і ручной працай у карычневым і цёмна-карычневым колерах. Пры гэтым драўляны зубр вышэйшы за зубра з керамікі: вышыня з падстаўкай 40 см, даўжыня падстаўкі — 35 см, даўжыня зубра — 40. Цікава, што вельмі падобнага драўлянага зубра ручной работы ў інтэрнэце можна знайсці за 400 рублёў.

Фота: gallereya.by

Навошта аблвыканкаму спатрэбілася адразу 11 сувенірных зуброў, невядома. Але ёсць цікавы факт: такіх зуброў калекцыянуе старшыня аблвыканкама Юрый Шулейка, пра што ён расказваў у інтэрв'ю афіцыйным СМІ. У яго працоўным кабінеце стаіць калекцыя з больш чым 20 статуэтак.

Каментары

Цяпер чытаюць

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты21

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Усе навіны →
Усе навіны

Для Белтэлерадыёкампаніі ўзвядуць новы будынак5

Расіі ўпершыню пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне даручылі правесці чэмпіянат свету4

Уладальнікі электрамабіляў пачнуць плаціць транспартныя падаткі нароўні з усімі2

Футбаліст зборнай Беларусі быў у цягніку, які трапіў пад удар беспілотніка пад Варонежам4

Мінскі планетарый пераехаў у Нацыянальную бібліятэку

Італія выслала ў Мінск двух беларусаў адразу пасля іх вызвалення з турмы1

Беларускія навукоўцы вывелі сліву — кажуць, у свеце аналагаў няма1

Пуцін на перамовах па Украіне можа патрабаваць вяртання НАТА да межаў 1997 года13

У Германіі беларус спрабаваў атрымаць лекі на 7000 еўра па падробленым рэцэпце1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты21

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць