А за што ён Героя Беларусі атрымаў ? За кіраванне калгасам ? Можа нейкую сусветна-вядомую пароду кароў вывеў? Не зразумела за што далі Героя.
Человек
01.07.2024
Лол, а кто заслуживает этой награды, по-вашему? Зенон?
Грышка
01.07.2024
Які грамадскі дзеяч - што адметнага для Беларусі ён зрабіў?! Тыповы бястварны партапаратчык і вертыкальшчык ад тутэйшай "аграэліты" - класічная лукашысцкая "старая гвардыя". Бездакорны прыхільнік лукашэнкі, ягоных дыктатарскіх метадаў і ягоных савецкіх і прарасейскіх поглядаў, бясконца далёкі ад ідэй беларушчыны, дэмакратыі і рынка на чале дзяржаўнага сельгаспрадпрыемства - усё, як лукашэнка любіць. За гэта быў узнагароджаны макулатурай ў выглядзе ганаровых грамат ад палаткі ды саўміна, металаломам у выглядзе недарэчных да ягонага пасляваеннага народжання юбілейных медалёў 60 і 65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і прызначэннем у лукашысцкі "сенат", дзе нічым, апрача ўзорнага ківання не адмеціўся. Між тым фінансавыя паказнікі узначальваемага Равякай СПК "Прагрэс-Верцелішкі" - устойліва вельмі сціплыя для моцна распіяранага дзяржпрапагандай узорнага прадпрыемства з колькасцю працоўных каля 750 чалавек (у 2022) - на ўзроўні 500 тысяч рублёў чыстага прыбытку штогод пачынаючы з 2016. Тое, што падобная статыстычна задавальняючая "прыбытковасць" нерэфармаванага аграсектару звычайна дасягаецца праз неабслугоўванне банкаўскіх крэдытаў і іншых даўгоў, а таксама бясконцую дакапіталізацыю з боку дзяржавы - не сакрэт. Але можа ўсё з'ядалі вялікія і вельмі прывабныя заробкі працоўных? Тады чаму іхная колькасць скрацілася з 2 тысяч у 90-х гадах, да 1 тысячы ў 10-х гадах і 750 зараз? Званне Героя Беларусі (2006) - гэта ўвогуле цалкам прыдуманая і дэвальваваная асабіста лукашэнкай узнагарода. З 14 "Герояў Беларусі" толькі лётчыкі Карват, Куканенка і Нічіпарчык былі ўзнагароджаныя за сапраўдныя подзвігі, якія выратавалі жыцці беларусаў. Вельмі діскусійнымі пытаннямі застаюцца ўзнагароджанне спартсменкі Домрачавай і мастака Савіцкага, які падобна мільёнам вязняў пераважную частку вайны правёў ў канцлагерах і па сутнасці атрымаў званне героя за камфортнае мастацтва на партызанскую тэму, хоць асабіста ў партызанскім супраціве не ўдзельнічаў. Але астатнія - гэта выключна лукашысцкія вертыкальшчыкі ў кампаніі з касмічнай турысткай-прапагандысткай Васілеўскай.
Someone
01.07.2024
Грышка, якое грамадства такія і героі. Можна заўсёды наракаць на кепскія ўмовы, а можна ў гэтых умовах працягваць працу. Чалавек зрабіў свой выбар ды пражыў жыццё. Не ведаю нічога пра яго і асабліва не хачу цікавіцца, але не думаю што трэба агулам ганьбіць усё ў краіне каторая мне столькі дала. Як там ні было, тое чым я харчаваўся выраблялі такія як ён. RIP.
Acab
01.07.2024
Someone, тое самае, што ўва ўмовах хлебных законаў, накіраваных на падтрыманьня ўзроўню цэнаў збожжа, дзякаваць ляндлёрдам за хлеб
Грышка
02.07.2024
Someone, калі хтосці пачынае разважаць кшталту "усё ж такі мяне лукашэнкаўская Беларусь нешта і дала", то прапаную адразу паставіць пытанне - а што яна з вас за гэта ўзяла? Ужо відавочна, што лукашэнка і ягоны рэжым скралі ў Беларусі суцэльнае пакаленне, якое ва ўмовах свабоды было здольнае зрабіць з краіны не датацыйны расейскі пратэктарат на падачках Крамлю, а паспяховую самадастатковую еўрапейскую дзяржаву па ўзору Польшчы. А зараз саўковыя рэтраграды і іхныя цынічныя карумпаваныя прыкарытныя дзеткі дабіваюць будучыню Беларусі праз выцісненне з яе ўсяго прагрэсіўнага.
Што ж тычыцца дасягнення за 30 год панавання лукашэнкі магчымасці беларусам даволі невыразна харчавацца (у апошні час усё больш з паліц гандлёвай сетцы Светафор) - то віншую вас з тым, што ўжо ня толькі лукашэнка бачыць вас скотам, які за ежу будзе напаўняць кішэню яму, ягоным памагатым, іхным шматлікім пражэрлівым нашчадкам і карнікам. Але і з тым, што вы і самі да сябе гэтак ужо ставіцеся. І нагадаю, што зараз беларусы выдаткоўваюць на ежу у сярэднем 40 адсоткаў сваіх даходаў - супраць 10-15 адсоткаў у жыхароў заходніх краін.
Жыццё паказвае, што калі людзі гатовы памяняць свабоду на каўбасу, то ў выніку яны застаюцца і без свабоды, і без каўбасы. А калі дыктатар у дадатак пачынае вайну - то і без жыцця.
Someone
01.07.2024
Acab, ды які з яго ляндлёрд, звычайны мэнэджэр, на Захадзе меў бы добрыя грошы на падобнай пасадзе. Мо і ордэн таксама, накшталт брытанскага OBE
Памёр герой Беларусі Васіль Равяка
Між тым фінансавыя паказнікі узначальваемага Равякай СПК "Прагрэс-Верцелішкі" - устойліва вельмі сціплыя для моцна распіяранага дзяржпрапагандай узорнага прадпрыемства з колькасцю працоўных каля 750 чалавек (у 2022) - на ўзроўні 500 тысяч рублёў чыстага прыбытку штогод пачынаючы з 2016. Тое, што падобная статыстычна задавальняючая "прыбытковасць" нерэфармаванага аграсектару звычайна дасягаецца праз неабслугоўванне банкаўскіх крэдытаў і іншых даўгоў, а таксама бясконцую дакапіталізацыю з боку дзяржавы - не сакрэт. Але можа ўсё з'ядалі вялікія і вельмі прывабныя заробкі працоўных? Тады чаму іхная колькасць скрацілася з 2 тысяч у 90-х гадах, да 1 тысячы ў 10-х гадах і 750 зараз?
Званне Героя Беларусі (2006) - гэта ўвогуле цалкам прыдуманая і дэвальваваная асабіста лукашэнкай узнагарода. З 14 "Герояў Беларусі" толькі лётчыкі Карват, Куканенка і Нічіпарчык былі ўзнагароджаныя за сапраўдныя подзвігі, якія выратавалі жыцці беларусаў. Вельмі діскусійнымі пытаннямі застаюцца ўзнагароджанне спартсменкі Домрачавай і мастака Савіцкага, які падобна мільёнам вязняў пераважную частку вайны правёў ў канцлагерах і па сутнасці атрымаў званне героя за камфортнае мастацтва на партызанскую тэму, хоць асабіста ў партызанскім супраціве не ўдзельнічаў. Але астатнія - гэта выключна лукашысцкія вертыкальшчыкі ў кампаніі з касмічнай турысткай-прапагандысткай Васілеўскай.
Што ж тычыцца дасягнення за 30 год панавання лукашэнкі магчымасці беларусам даволі невыразна харчавацца (у апошні час усё больш з паліц гандлёвай сетцы Светафор) - то віншую вас з тым, што ўжо ня толькі лукашэнка бачыць вас скотам, які за ежу будзе напаўняць кішэню яму, ягоным памагатым, іхным шматлікім пражэрлівым нашчадкам і карнікам. Але і з тым, што вы і самі да сябе гэтак ужо ставіцеся. І нагадаю, што зараз беларусы выдаткоўваюць на ежу у сярэднем 40 адсоткаў сваіх даходаў - супраць 10-15 адсоткаў у жыхароў заходніх краін.
Жыццё паказвае, што калі людзі гатовы памяняць свабоду на каўбасу, то ў выніку яны застаюцца і без свабоды, і без каўбасы. А калі дыктатар у дадатак пачынае вайну - то і без жыцця.