Свет2

У Літве забараніла вяшчанне анлайн-ТБ, зарэгістраванага на Сейшэлах. Кампанію падазраюць у сувязях з Беларуссю

Заблакаваныя зразу 12 каналаў.

Трансляцыя праграм тэлевізійнай групы tavo.tv у Літве прыпыненая па рашэнні мясцовай Камісіі па радыё і тэлебачанні.

Літоўскія ўлады пасля маніторынгу ў чэрвені ўстанавілі, што тэлепраграмы групы tavo.tv ускосна кантралююцца з Беларусі, таму рэтрансляцыя або распаўсюд гэтых праграм на тэрыторыі Літвы парушае закон, піша LRT.

Камісія абавязала дзейных ТБ– і інтэрнэт-вяшчальнікаў прыпыніць распаўсюд праграм «Tavo.tv», «Tavo.tv DRAMA», «Tavo.tv ROMANCE», «Tavo.tv HORROR», «Tavo.tv KIDS», «Tavo.tv COMEDY», «Tavo.tv ACTION», «Tavo.tv FANTASTIC», «Tavo.tv FAMILY», «Tavo.tv ADVENTURE», «Tavo.tv HISTORY» и «Tavo.tv CINEMA 4K» у сувязі з пагрозай нацбяспецы.

Па законе, у Літве забаронена распаўсюджваць радыё– і тэлепраграмы арганізацый, якія фінансуюцца Расіяй і Беларуссю.

Мяркуючы па інфармацыі на сайце tavo.tv, кампанія, якая валодае анлайн-тэлебачаннем, зарэгістраваная на Сейшэльскіх астравах.

Каментары2

  • Міністэрства Праўды
    04.07.2024
    Я ёсьць. Паўсюль. Ня вдно ў бсср, любы чытачэ
  • Žvir
    04.07.2024
    Міністэрства Праўды, tut nie pra abmiežavaņnie na atrymaņnie infarmacyi, (lietuvisam dasiažna aļternatyva), a pra забаронену распаўсюджваць радыё– і тэлепраграмы арганізацый, якія фінансуюцца Расіяй і Беларуссю.

    To bok - nichto nia choča dakranacca da haūna, i heta calkam zrazumiela... Sanitaryja duchoūnasci i marali, heta taksama sanitaryja...

Мілінкевіч: Кепска, што Ціханоўская не разумела, чый Крым. Але яна прайшла эвалюцыю

Мілінкевіч: Кепска, што Ціханоўская не разумела, чый Крым. Але яна прайшла эвалюцыю

Усе навіны →
Усе навіны

Суп фо з ялавічынай — рэцэпт на выходныя14

Орбан пасля Масквы прыляцеў у Азербайджан

Крышціяну Раналду суцяшае Пепэ пасля паразы Партугаліі ў серыі пенальці ФОТАФАКТ

Новым прэзідэнтам Ірана стаў рэфарміст Масуд Пезешкіян1

З адрэстаўраванага кінатэатра «Перамога» прыбралі Пагоню4

Францыя па пенальці прайшла Партугалію

Адзін з каталіцкіх святароў прыехаў на фэст у Будслаў ва ўборы з нацыянальным арнаментам ФОТАФАКТ5

«Гэта сапраўдная сенсацыя». Пры раскопках на Менцы знайшлі зааморфную фігуру, якой 1000 гадоў4

У Манголіі знайшлі парэшткі байца з Беларусі, які загінуў 85 гадоў таму

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мілінкевіч: Кепска, што Ціханоўская не разумела, чый Крым. Але яна прайшла эвалюцыю

Мілінкевіч: Кепска, што Ціханоўская не разумела, чый Крым. Але яна прайшла эвалюцыю

Галоўнае
Усе навіны →