Грамадства7171

Лукашэнка прызнаў, што мае патрэбу ў адпачынку і што вялікая колькасць людзей яго праклінае

Аляксандр Лукашэнка 6 ліпеня на свяце «Александрыя збірае сяброў» ускосна прызнаў, што мае праблемы са здароўем. Раней «Дождь» паведаміў, што Лукашэнку стала дрэнна ў Астане на саміце ШАС.

Аляксандр Лукашэнка 6 ліпеня 2024 года. Скрыншот з відэа

Выступаючы ў Александрыі, Лукашэнка паведаміў, што цяжка перанёс апошнія дні і хацеў бы некаторы час пабыць на ўсходзе Беларусі.

«Я хацеў бы з вамі падзяліцца сваімі думкамі. Яны для вас будуць, мусіць, вельмі важныя. Ліпень месяц — заўсёды цяжкія часы для прэзідэнта.

Вельмі шмат масавых мерапрыемстваў. А самае цяжкае — гэта калі вялізная колькасць людзей, і кожны, гледзячы на ​​цябе, у табе нешта шукае: недзе праклінае, недзе дзякуе, недзе яшчэ нешта. 

І гэтая велізарная колькасць людзей вельмі ўплывае на чалавека — асабліва такія, як парад і іншыя ўрачыстыя мерапрыемствы. І яшчэ дадаткова наклалася нагрузка, звязаная з Казахстанам, Астаной, за 4000 кіламетраў адсюль. 

Я гэта гавару для таго, што цяжкія такія дні. 

І, вяртаючыся дадому, я загадзя запланаваў тое, што я мушу прызямліцца тут. Аэрапорт добры, таму што на ўсходзе вельмі шмат назапасілася спраў. Ну і адсюль у бліжэйшыя часы буду працаваць, глядзець, як мы рыхтуемся да ўраджаю», — сказаў ён. 

Лукашэнка дадаў, што на роднай зямлі ён хутка ачуняе. 

@nashaniva Лукашэнка прызнаў, што мае патрэбу ў адпачынку #нашаніва #беларусь #лукашенко #беларусьновости #политика #александрлукашенко ♬ Conspiracy - Kieran Rogers

«І пасля гэтай вось нагрузкі калі ты прыходзіш на сваю родную зямлю, ты як быццам акунаешся ў іншы свет. Гэта, на самай справе не нібыта — гэта іншы свет. Ты прыходзіш да сваіх вытокаў, тут табе лепш, прасцей. І літаральна за суткі ты становішся здаровым, моцным. Як і раней, у тыя часы, калі ты хадзіў па гэтай зямлі. Ты вельмі хутка аднаўляешся», — прызнаўся Лукашэнка. 

5 ліпеня тэлеканал «Дождж» паведаміў, што стан Лукашэнкі падчас візіту на саміт ШАС у Астане стала кепска.

Каментары71

  • Купала
    07.07.2024
    Цікава, у New York Times столькі ж артыкулаў выходзіла пра калабарантаў пад час WWII?
  • Абармот
    07.07.2024
    У кого какие планы на воскресенье? Я лично планирую старательно проклинать лукавого
  • Алекс
    07.07.2024
    Ну, шос!

Цяпер чытаюць

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў

Усе навіны →
Усе навіны

Ілан Маск стаў першым чалавекам у гісторыі з актывамі больш за 700 мільярдаў даляраў18

«На сёння магчымая справядлівая версія — стаім там, дзе стаім». Зяленскі выказаўся наконт тэрытарыяльнага пытання7

Аб’ект «Участак». Што напраўду будуюць на былой ракетнай базе пад Слуцкам паводле сакрэтнага распараджэння Лукашэнкі7

Былога фігуранта справы «Белага легіёна» зноў арыштавалі па крымінальнай справе6

У Індыі хуткасны цягнік сутыкнуўся са статкам дзікіх сланоў1

У Валожынскім раёне пад коламі аўто загінула дзіця

Кіроўца ехаў па МКАД на аварыйнай машыне. Яго пакаралі1

Каталікам Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі дазволілі не пасціць 2 студзеня3

Спявак Дзмітрый Калдун паказаў сваю мінскую кватэру недалёка ад Драздоў ШМАТ ФОТА22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў60

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць