Каментары да артыкула

Мілінкевіч назваў тых, хто хоча адсунуць Ціханоўскую

  • даведка
    08.07.2024
    Милинкевич на общественных началах или сидя на зарплате советник Тихановской?
  • Імя
    08.07.2024
    даведка, а вы на якіх “началах” тут?
  • даведка
    08.07.2024
    Милинкевич предъявляет претензии, будучи сам заинтересованным лицом.
  • бабруйчанін
    08.07.2024
    У рэшце рэшт " метадалогія секты шчадравіцкіх" нешта глыбіннае " пасконнае" ўсплывае як бы Ягораў Пракопьеў энд Кні прыхоўвалі ..Так спрабавалі адбывалась супраць Домаша Мілінкевіча у 10 годзе..
  • F-16
    08.07.2024
    Вы не проста патонеце, але і прыйдзецца ісці працаваць. І далёка не канцлерамі. Першы раз за вельмі доўгі час у жыцці. Усёй лодкай.
  • Жора
    08.07.2024
    Ціханоўская не з'яўляецца "здабыткам усіх". Здабыткам усіх з'яўляецца ідэя пазбавіцца ад Лукашэнкі (і, у больш шырокім сэнсе), маскоўскага ярма, бо Лукашэнка - усяго толькі проксі, акупацыйная адміністрацыя. Прапанаваны Ціханоўскай метад пазбаўлення - пайсці і прагаласаваць - прадказальна не спрацаваў. Якім чынам яна, фактычны лузер - фактычна той, хто вывеў грамадства на бойню і падставіў пад разгром, з'яўляецца здабыткам?
    Гэта Ціханоўская хай цяпер апраўдваецца і прадстаўляе сваю версію, чаму ў яе разам з усімі штабамі і паўмільёна на вуліцах, пры каласальнай народнай падтрымцы, не атрымалася.
  • Вітольд
    10.07.2024
    Жора, Прапанаваны Ціханоўскай метад пазбаўлення - пайсці і прагаласаваць - прадказальна не спрацаваў. Якім чынам яна, фактычны лузер - фактычна той, хто вывеў грамадства на бойню і падставіў пад разгром, з'яўляецца здабыткам?

    А з чаго вы вырашылі, што не спрацаваў і што адбыўся разгром? Ці Лукашэнка перамог? Масавыя рэпрэсіі і катаванні не дадалі Лукашэнку падрымкі, але стварылі беспрэцэдэнтна вялікі пласт беларусаў, якія прагнуць помсты Лукашэнку і ягоным карнікам і зробяць гэта пры першай магчымасці. Менавіта 2020 прывеў да таго, што Лукашэнка уцягнуўся у агрэсыўную вайну і зараз ягонае існаванне цалкам залежыць ад Крамлю. Але гледзячы на тое, як вялікі Пуцін поўзае нават перад Кім Чэн Ынам - гэта вельмі сумнеўны дах. Таму Лукашэнка спрабуе перабегчы пад дах Кітая, нават прывез на мяжу з Польшай невялікую колькасць кітайскіх жаўнераў. Але праблема ў тым, што да Кітая некалькі тысяч кіламетраў, і гэты шлях ўсё роўна ляжыць праз Расею.
  • Николай Сарафанов
    08.07.2024
    А эволюция здабытка уже закончена ли стоит ждать еще метаморфоз? В виде нимба, например
  • Так
    08.07.2024
    На Ягорава ўжо начапілі цэтлік ультраправы ці крайнеправы? 😁
  • Tjl
    08.07.2024
    Так, Ягораў паказаў вынікі сваёй працы - іх няма. А Ціханоўская ездзіць па ўсім свеце, абараняе беларусаў. Так што Ягорава і ягоных усех падпевалаў гнаць трэба ў шыю, і шукаць новый людзей, якія б былі эффектыўней за Ціханоўскую.
  • Жб
    08.07.2024
    Ціханоўская аказалася выпадкова там праз Сяргея. Галасавалі не за Ціханоўскую, а супраць Лукашэнкі, бо яго хлусня дастала ўсіх. Што было далей, то маем сягоння. Чатыры гады Ціханоўскай не маюць ніякіх выннікаў. Трэба штосьці змяніць.
  • Žvir
    08.07.2024
    Жб, halasavali mienavita za Cichanoūskuju. Bo, kab sliepa prahalasavac` aby suprac` Lukašenki, tam chapala kandydataū, alie niešta narod ich nie zaūvažyū... Što ž takoje ?

    Tamu spynicie chlusic`, vašaja chlusnia nieprystojna holaja.
  • гы гы гы
    08.07.2024
    Жб, на Усава?
  • Маё імя
    09.07.2024
    Жб, чаму галасавалі не за Чэрачня, Дмітрыева, Канапацкую, а за Ціханоўскую? Тыя ж таксама не былі Лукашэнкамі.
  • Ну-ну, давай, Жора
    08.07.2024
    Думаю менавiта Жоры на не хапала у 2020. А калi сур'зна народ усё слушна зрабiу. Акрамя аднаго - не пагадзiуся на усеагульную забастоуку (дарэчы прапанаваную Цiханоускай). Была б усеагульная забастоука - назiралi б як элегантна сыпецца рэжым без анiводнага стрэлу.
  • Фантазеры
    08.07.2024
    Ну-ну, давай, Жора, ты фантазер!
  • Помнім усё
    08.07.2024
    Ну-ну, давай, Жора, забастўка Ціханоўскай у канцы лістапада 2020 года, на спадзе пратэстаў, спрыяла толькі сілавікам - для выяўлення рэшткаў супраціву.
    Забастоўка патрэбная была адразу з наступнага дня пасля фальсіфікацыі выбараў, з панядзелка 10 жніўня 2020. Спыніць усю краіну і патрабаваць перавыбараў з новым складам ЦВК і выбарчых камісій без удзелу Лукашэнкі.
    Аднак штабы былі катэгарычна супраць, ініцыятыва блакавалася штабамі і сродкамі масавай інфармацыі, і каналамі, якія іх абслугоўвалі.
  • Политика как футбол
    08.07.2024
    Внутриполитическая борьба вполне заурядная вещь. Незаменимых нет. Ещё год, два, пять и Свете придется уйти в никуда. Тут как в футболе. Или забываешь мяч ты, или забивают тебе.
  • Нейкі сюр
    08.07.2024
    Политика как футбол, сыйсці давядзецца вашаму вусатаму персанажу з паганялам "бацька".
  • Тадэвуш
    08.07.2024
    Лёс Ягорава чымсці падобны на лёс Карач.
    Абодзьва атрымалі добрую адукацыю і ў маладыя гады спрабавалі займацца палітыкай у сэнсе працы з электаратам. Але даволі хутка закінулі гэтую справу і знайшлі для сабе іншыя нішы. Ягораў пайшоў у палітолагі, Карач - у праваабарончы бізнэс.
    Абодзьва стваралі разнастайныя структуры з гучнымі назвамі і імітацыяй бурнай грамадска-палітычнай дзейнасці, прымальныя для заходніх бюракратаў, адказных за працу з беларускай дэмакратычнай супольнасцю і дапамогу ёй.
    Карач стварыла НД, які раз у поўгады недзе на ўскраінах рабіў флэш-мобы з 2-3 чалавек, а таксама прысабечыў сабе прававую абарону асуджаных за дробны наркагандль. Ягораў узначаліў створаную ў 2012 Беларускую нацыянальную платформу Форума грамадзянскай Супольнасці Ўсходняга партнэрства - чулі пра гэткую за 12 год яе існавання?! Дарэчы, менавіта яна і выдвінула ягоную кандыдатуру ў Каардынацыйную раду яшчэ першага склікання.
    Карацей кажучы - ўсё было добра. Ягораў і Карач рабілі выгляд, што з усей моцы змагаюцца з рэжымам, а еўрабюракраты - справаздачыліся, маўляў праца з беларускай апазіцыяй вядзецца і выдаткаваныя на гэта грошы мэтанакіравана засвойваюцца. Але фактычна нічога не рухалася. Пакуль не здарылася вясна 2020.
    І тут раптоўна высвятлілася, што на глебе агульнага шматгадовага незадавальнення нізкай якасцю дзяржкіравання часоў аўтакратычнага рэжыма з'явілася шмат палітыкаў дзеяння цэнтрысцкага накірунку, якія былі гатовыя сапраўды пазмагацца за ўладу нават у вельмі абмежаваных умовах таго часу. Некампетэнтныя паводзіны Лукашэнкі і ягонага найбліжэйшага атачэння пад час пандэміі зрабілі галоўным сродкам змагання супраць ковіду грамадскую салідарнасць, непадкантраляваную чынушам. Гэта толькі ўзмацніла грамадскі запыт на змены і павялічыла папулярнасць новых палітычных твараў. Усё гэта скончыла час палітыкаў-імітатараў кшталту Ягорава, бо зараз стала відавочна, хто насамрэч змагаецца за змены ў Беларусі. І правабаронцы праз масавыя рэпрэсіі спатрэбіліся сапраўдныя, а не бутафорскія. І гэта былі дакладна не Ягораў і не Карач. І ня большасць бяздзейнай і самамаргіналізаванай старой апазіцыі.
    Таму з імі на захадзе сталі размаўляць ўсё меней і меней і давялося шукаць новыя нішы. Першай знайшла Карач і пачала атаку на Ціханоўскую яшчэ позняй восенню 2020. Гэта выбухова павялічыла бюджэт ейнага НД у 2020. Ягораў крыху спазніўся, але найшоў сабе новую нішу ў выглядзе КР. Ягоны досвед функцыянера НГА не прайшоў задарма і ён даволі хутка сканцэнтраваў вакол сабе групоўку ў КР з падобных сабе бюракаратаў, што дазволіла ўзяць яе пад кантроль і прыняць распрацаваны пад сабе статут. Вось толькі з галоўнай функцыяй КР - змаганнем супраць рэжыму, стварэннем альтэрнатыў ягонаму дзяржапарату і далучэннем да гэтага працэсу беларусаў у ягораўцаў усё атрымлівалася менш чым ніяк. Праца стаяла, а давер і цікавасць да КР з боку грамадства знізіліся да крытычных паказчыкаў. Тады яны і распачалі ціск на АПК, а праз яго - і на Ціханоўскую. Праз прынятыя імі неправавыя абмежаванні яны даволі скандальна выціснулі з КР-2 Латушку, а пасля - паспрабавалі ўзяць пад кантроль АПК. А зараз тычуць ў твар абранай большасці у КР напісаным імі ж пад сабе статутам.
  • Крокс
    08.07.2024
    Тадэвуш, цікавыя развагі, але міма касы - свядома ці проста так.
    Ягораў нічога не вырашае ў КР зараз, Латушка кіруе працэсамі і апетытамі КР. Сваіх амбіцый быць нумарам адзін яму складваць няма куды.
  • Тадэвуш
    09.07.2024
    Крокс, Ягораў не вырашае, але на пасадзе в.а. спікера ён здольны затармозіць любыя ініцыятывы. Латушка сапраўды мае амбіцый звыш даху і часам ён схільны да папулізму. Але адначасова ён з'яўляецца адзіным з няшматлікіх дзеячоў беларускіх дэмакратычных сілаў, якія актыўна, заўважна і бескампрамісна змагаюцца супраць рэжыма, а ня проста чакаюць "акна магчымасцяў". Бо для абрынання самай жорсткай персаналісцкай дыктатуры усходняй Еўропы патрэбны адпаведныя актыўныя палітыкі, а не бюракраты кшталту Ягорава, якія амаль што цалкам дыскрэдытавалі інстытут Каардынацыйнай Рады. Таму што дыктатура перамагаецца талакой і актыўнымі дзеяннямі, а не чаканнем альбо паперкамі.

    Безумоўна сітуацыя і запыты радыкальна зменяцца пасля абрынання рэжыму. Але ўсяму свой час.
  • Тадэвуш Рэйтан
    09.07.2024
    [Рэд. выдалена]
  • бывший политзек
    08.07.2024
    Тихановская - ЕДИНСТВЕННЫЙ легитимный президент Беларуси до тех пор, пока не выберут нового. Нравится это кому-то, или нет.

    Любое говно, которое это оспаривает, является либо
    1) сотрудником, либо
    2) мерзавцем, либо,
    3) долб...бом

    даже не знаю, что хуже.
  • Літвіны - тытульная нацыя
    08.07.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Даў..бы былымі не бываюць
    08.07.2024
    бывший политзек, родную мову вывучыць бракуе розуму, альбо для адэптаў ціханоўскай расейская мова з'яўляецца роднаю?
  • Невероятному
    08.07.2024
    бывший политзек, можаце лічыць яе сваім прэзідэнтам, але легітымнай яна, як і лукашэнка, быць аніяк не можа. Бо выбары былі сфальсіфікаваныя. Сфальсіфікаванае не можа быць легітымным.
    Легітымнага прэзідэнта ў беларусаў няма.
    А вашы маніпуляцыі і знявагі гэта толькі вашы маніпуляцыі і знявагі.
  • Мемуары
    09.07.2024
    бывший политзек, цалкам слушна.
    А яшчэ ёсць і п.4 - гэта разам і 1, і 2, і 3 пункты.
  • Сымон
    09.07.2024
    Невероятному, легітымнасць ствараюць не афіцыйныя вынікі і не махлярскія выбарчыя працэдуры рэжыма, а рэальныя галасы выбаршчыкаў. І іх за Ціханоўскую было аддана 55-70 адсоткаў. Ацаніць вынікі дакладней немагчыма праз непразрыстасць афіцыйнай працэдуры і агрэсіўны супраціў уладаў незалежнаму назіранню.
    Так, выбары ня былі сумленнымі, а галасаванне было пратэстным. Але галасаванне не было цалкам пратэстным, бо галасавалі за Ціханоўскую, а не за Канапацкую альбо Черачня. Бо верылі, што яна вызваліць Бабарыкаў, Статкевіча, Севярынца, а таксама дасць магчымасць вернуцца ў краіну ўсім палітуцякачам і паўдзельнічаць ў выбарах усім жадаючым. Таму яна дакладна мае мандат на тое, каб дамагчыся правядзення сумленных выбараў (што прадугледжвае спыненне рэпрэсій і вызваленне палітвязняў).
  • гердзень
    08.07.2024
    няма тут чаго тапіць, палітычны бяззубы мазахізм
  • Літвіны - тытульная нацыя
    08.07.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Беларус
    08.07.2024
    Расея здохні!
  • Вось цікава
    08.07.2024
    Для чаго развіваецца ўся гэтая кампанія за лідаршу легітымнасць якой ужо наладам дыхае
  • Жб
    08.07.2024
    Меняем Ціханоўскую на Латушку. Галасавалі за Ціханоўскую, бо толькі яе дапусьцілі к выбарам у якасьці кандыдата. Усіх ататніх пасадзілі яшчэ раней.
  • Нейкі сюр
    08.07.2024
    Жб, галасавалі за Ціханоўску. Бо дапусцілі Чэрачня, Дмітрыева, Канапацкую. Але галасавалі не за іх, і не супраць Лукашэнкі, а за Ціханоўскую і яе пасланне пра свабодныя выбары.
  • Жора
    08.07.2024
    Нешта Мілінкевіч так часта стаў мільгаць апошнім часам на НН, што падобна сам неўзабаве падседзіць Ціханоўскую )