Свет99

Пад Масквой разбіўся пасажырскі самалёт Sukhoi Superjet-100

Пра падзенне самалёта Superjet-100 ў ваколіцах падмаскоўнага горада Каломна пішуць шэраг тэлеграм-каналаў.

Baza паведамляе, што на борце знаходзіліся тры члены экіпажа, усе яны нібыта загінулі. Самалёт упаў у лесе і ўзарваўся.

Пасажыраў у салоне не было. Але афіцыйна інфармацыя пакуль не пацверджаная.

Паводле папярэдняй інфармацыі, разбіўся самалёт з нумарам RA-89049 авіякампаніі «Газпрам Авія».

Ён нібыта ляцеў з авіязавода ў Лухавіцах у аэрапорт «Унукава», выконваючы перагоначны рэйс. Па іншай версіі, самалёт ляцеў на выпрабаванні на аэрадром у падмаскоўным Жукоўскім, а на борце былі пілоты-тэсціроўшчыкі. 

Папярэдне паведамляецца, што перад падзеннем «Суперджэт» падаваў сігнал бедства. Спрабуючы зрабіць пасадку, лайнер лётаў па крузе і выпрацоўваў паліва.

Каментары9

  • пралятаючы над сялом бояркино
    12.07.2024
    ну што ж...
  • Выдатна
    12.07.2024
    Няхай жыве і развіваецца толькі такое якаснае імпартазамяшчэнне!
  • 12.07.2024
    Дастаткова убачыть трасу гэтага астатняга палёту з Флайт радару , каб зразумець якое " дабро " гэты супербздед . Звычайна самалёт пры гэткіх абставінах ляціць пад кіраўніцтвам аўтапілоту і ягоная траса выглядая як роўненькі круг альбо эліпс . Тут нейкія дзіцячая " калякі - малякі ".

Цяпер чытаюць

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е10

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е

Усе навіны →
Усе навіны

Салісты Беларускай оперы прайшлі ў расійскае шоу спеваў — але журы знайшло прорву паміж іх галасамі2

Навукоўцы знайшлі шэсць загадкавых структур глыбока ў нетрах Зямлі9

Юнак з Бураціі тры гады марыў ваяваць ва Украіне. Падпісаў кантракт на наступны дзень пасля 18‑годдзя — і праз два месяцы загінуў16

Дональд Туск дапускае прамыя расійскія ўдары па тэрыторыі Польшчы ў найбліжэйшы час11

Канада вядзе кулуарныя перагаворы аб статусе асацыяванага сябра Еўрасаюза4

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць сваёй былой прэс-сакратаркі Юліі Мендэль. Яе вінавацяць у прарасійскай прапагандзе2

У Інданезіі перавярнуўся пасажырскі паром з 243 пасажырамі на борце: 130 чалавек зніклі без вестак1

11‑гадовая дачка блізкага да Шэймана бізнэсмена Аляксандра Зінгмана робіць галавакружную кар'еру спявачкі13

Лідарка «Альтэрнатывы для Германіі» запатрабавала выслаць украінскіх мужчын і выставіць Кіеву рахунак за шкоду37

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е10

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць