Саміт НАТА паказаў адсутнасць моцнага лідара накшталт Чэрчыля — Bild
Таго, хто пабачыў бы ў Пуціне пагрозу раней за 24 лютага 2022 года. Таго, хто сапраўды вынес урокі з гісторыі, для каго гісторыя не пусты гук.

Журналіст Bild Філіп Пятаў аналізуе саміт НАТА, які завяршыўся ў Вашынгтоне. Публікуем пераклад яго калонкі:
У НАТА ўваходзяць 32 краіны. Дзясяткі тысяч танкаў і самалётаў. Мільёны салдат. Сотні мільярдаў еўра вайсковага бюджэту. Самаму магутнаму абароннаму альянсу свету не хапае толькі аднаго: сапраўднага лідара.
Бо пры ўсёй моцы НАТА не ўдалося прадухіліць напад Расіі на еўрапейскую краіну. І дагэтуль НАТА дазваляе Пуціну бамбаваць украінскія дзіцячыя бальніцы. А абяцанне абараняць кожную цалю тэрыторыі НАТА?
Яго не паўтаралі б так часта, калі б сапраўды былі ўпэўненыя ў гэтым. Бракуе палітыка, здольнага выканаць задачу стагоддзя — абараніць наш вольны свет. Таго, хто пабачыў бы ў Пуціне пагрозу раней за 24 лютага 2022 года. Таго, хто сапраўды вынес урокі з гісторыі, для каго гісторыя не пусты гук.
Кагосьці накшталт легендарнага брытанскага прэм'ер-міністра Уінстана Чэрчыля. Перад абліччам нацысцкай пагрозы ён зразумеў, што супакаенне і баязлівасць — шлях у прорву. І быў гатовы ўзяць на сябе лідарства.
Стомлены прэзідэнт ЗША, нерашучы канцлер Германіі, эгацэнтрычны прэзідэнт Францыі — яны не такія. Можа, гэта мужная прэм'ер-міністарка Эстоніі Кая Калас?
Свету патрэбен новы Уінстан Чэрчыль. І тэрмінова, як ніколі, — піша Філіп Пятаў.
-
Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь
-
Ці можа Беларусь стаць дэмакратычнай пры жывым Пуціне? Карбалевіч пра страхі Лукашэнкі і тое, што будзе пасля яго
-
Статкевіч: Калі Беларусь возьме ўдзел у агрэсіі супраць NATO ці стане тылам для такіх дзеянняў, то ўдар NATO па Беларусі будзе непазбежным
Цяпер чытаюць
Расійскі рэпер Ягор Крыд зняўся ў майцы з выявай героя фільма «Ідзі і глядзі», якому дамалявалі пірсінг і татуіроўкі. Цішотку выпусцілі крама беларускі
Каментары