Ганьба, Якая вы паскуда агідная. Звалілі за кардон і адтуль сваім паганым языком з канапы пляскаеце. Кожны дзень прыходзяць паведамленні, што ў Беларусі людзей затрымліваюць і катуюць, а перад тым яны, не паверыце, маглі ездзіць на машыне і пакідаць яе на стаянцы. Не будучы ніякімі хатаскрайнікамі, а зрабіўшы і ў 2020-м годзе, і раней ды пазней куды больш, чым вы сваімі штодзённымі смуроднымі высерамі тут. Цьху, якая брыдота. Ніякага сораму ў людзей. Самі з'ехалі, і пасля таго ўжо ўсе людзі, нават тыя, якія штодня жывуць у Беларусі пад дамоклавым мячом, для іх "хатаскрайнікі".
Ганьба
18.07.2024
Беларус, цішэй, спакайней. Па-першае, хто вам сказаў, што я з'ехаў? Па-другое, вы самі верыце, што большасці з гаспадароў тых аўто ёсць справа да палітзняволеных (як і большасці насельніцтва ў прынцыпе)? Вата жыве сваім жыццём і ходзіць на канцэрты Лепса. Ну ці ўпотай чытае тэлеграмчык. А на практыцы якая розніца?
Ганьба
18.07.2024
Беларус, наўздагон. А што менавіта выклікае ў вас абурэнне? Я не радуюся іх праблеме, не зласлоўлю. Проста яны мне паралельныя, як і ім паралельны я.
Беларус
18.07.2024
Ганьба, З вашых рэплік выглядае, што вы нейкі галадранец, для якога наяўнасць у чалавека ўласнай машыны сведчыць пра ягоную класавую чужасць, адпаведна і ўзнікненне ў такога чалавека праблем выклікае не спачуванне, а жаданне дадаткова ўдарыць капытом. Не дзіва таму, што і 2020 год такія, як вы, прасядзелі на канапах, робячы адзінае, што вы добра ўмееце - сычэць атрутай і абкідваць усіх брудам. А пратэставалі ў 2020 годзе акурат тыя, для каго машына - даўным-даўно не раскоша, а проста сродак перасоўвання. І пераважная большасць палітвязняў, думаю, машыны мела і ставіла іх на стаянках пры патрэбе.
Я нічым не магу вам дапамагчы, не ведаю лекаў для людзей, якіх знутры з'ядае азлобленасць. Затое магу параіць: хочацца азлобленасць выліць праз кусанне - кусайце сябе ў змяіны хвост, а людзей, пра якіх асабіста нічога не ведаеце, але на якіх гатовыя развешваць абагуленыя ярлыкі, не чапайце. Многія з іх і так у пастаянным стрэсе з-за вечнага дамоклавага мяча над галавой, а тут яшчэ над пешым арлом і пустабрэшная варона з калом.
●
18.07.2024
Беларус, у мяне , збоку гледзячы, чамусці складаецца ўражаньне гэта цябе " знутры з'ядае азлобленасць."
Ганьба
18.07.2024
Беларус, Магчыма, вы маеце рацыю, магчыма - не. Але дзіўна, што, заклікаючы не навешваць цэтлікі, вы самі робіце гэта ў грубай і безапеляцыйнай манеры...
Беларус
19.07.2024
Ганьба, Проста таму, што рэальна накіпела. З тых людзей, якія пратэставалі ў 2020-м, многія выехалі, але большасць усё ж засталіся на месцы. Сярод іх - мае сваякі, сябры, суседзі, былыя калегі па працы, проста знаёмыя. Большасць - не галота, жывуць нармальна, тыя ж машыны для іх не нейкая недасяжная раскоша. І іхнія машыны маглі б вельмі нават проста, чыста нават выпадкова апынуцца на тым паркінгу, які заліло. І яўна хай не ўсе, але прынамсі частка з тых 14 яўна такія самыя, бо гэта не нейкі спецыялізаваны паркінг для нейкіх мусароў ці іншых прывілеяваных прыкарытнікаў. І гэтым патэнцыйна па сутнасці нашым людзям, якія і так пацярпелі, у плечы прылятае пагардлівае "хатаскрайнікі".
За што? Лукашэнку яны ненавідзяць, пратэставалі супраць яго раней і будуць пазней, як толькі для гэтага складуцца спрыяльныя абставіны. Цяпер яны неспрыяльныя, таму людзі проста жывуць і не высоўваюцца, бо ў турму нікому не хочацца, і сэнсу ў гэтым няма цяпер ані найменшага. Трэба проста выжыць, захаваць сябе да лепшых часоў, дзяцей сваіх самім падгадаваць, а не аддаць на ломку дзяржаўнай сістэме. Вам было б, вядома, усцешна, каб людзі разганяліся і ў каменны мур білі галавой. Але калі вы такі смелы і рашучы, то ідзіце самі ды біце. А пісаць "Ганьба" на форуме ды кідаць ярлыкі на людзей, якіх вы не ведаеце, у тэму і не ў тэму - ні смеласці, ні розуму не трэба. Патрэбныя толькі цынізм ды маральная глухата.
У падземным паркінгу ў Мінску патанулі 14 аўтамабіляў ВІДЭА