Каментары да артыкула

«Расія лжэ наконт эканамічнага росту. Санкцыі працуюць, іх трэба ўзмацніць» — міністры фінансаў ЕС

  • Пытанне да міністраў фінансаў
    24.07.2024
    А яны там нічга не хочуць сказаць, як на фоне санкцый "расце" эканоміка Эстоніі, Латвіі, Літвы?

    Не, то падкажу:
    ВУП Эстоніі ў 2023 годзе скараціўся на 3% Пры тым, што за 2022 год таксама было скарачэнне на мінус 1,3%.
    Узровень інфляцыі ў Эстоніі з 2023 годзе складаў 17,5 працэнта, у той час як у цэлым па ЕС паказчык дасягаў 10,4 працэнта ў ЕС, і 9,2 працэнта ў краінах еўразоны.

    Крыху лепш сітуацыя выглядае ў Латвіі і Літве:
    ВУП Латвіі ў 2023 годзе знізіўся на 0,6%
    ВУП Літвы ў 2023 годзе скараціўся на 0,3%
  • Валенты
    24.07.2024
    Пытанне да міністраў фінансаў, а можа, спытацца па-іншаму: чаму ВУП "працвятаючай" Беларусі ўсё расце і расце, але ў 3 (тры) разы адстае ад ВУП Летувы, дзе насельніцтва меней ў 3,5 разы, га?
  • Алесь
    24.07.2024
    Пытанне да міністраў фінансаў, ну давай ссылку на источник. Не верю что инфляция в еврозоне больше чем в Беларуси.
  • Tusk, otwórz Bobrowniki
    25.07.2024
    Пытанне да міністраў фінансаў, Да пытанне да Польски, как там с закрытием бобровников выросла экномика?
  • Tusk, otwórz Bobrowniki
    25.07.2024
    Валенты, Таму што насельництва в Летуве в 10 раз мней.
  • Проста жыхар
    25.07.2024
    Tusk, otwórz Bobrowniki, выглядае, што вы не самы разумны чалавек. Не дзіва, што вас пагадзіліся ўзяць працаваць толькі на ботаферму.
  • Пытанне да міністраў фінансаў
    25.07.2024
    Алесь, забейце ў пошукавік “инфляция (страна) за 2023 год”. Гэта адкрытыя дадзеныя, як і па ВУП.
    А яшчэ, спатайце знаёмых, якія жывуць у Еўропе, як за апошнія 2,5 гады выраслі цэны на тавары і паслугі. Магчыма вас здзівіць, але Еўропа пакутуе ад санкцый, якія яны ўвялі супраць Расіі і Беларусі не менш, чым сама Расія. Некаторыя краіны нават больш.
  • Ян
    25.07.2024
    Пытанне да міністраў фінансаў, навошта тут вашая хлусня пра быццам бы “высокую інфляцыю і вялікія пакуты ў Еўропе”, зайдзіце на афіцыйны сайт Eurostat - там ёсць дадзеныя па інфляцыі по кожнай краіне еўразоны за 2023год. Дык вось за 2023 год сярэдняя гадавая інфляцыя па ўсей еўразоне склала ўсяго толькі 2.9%. За ўсю гісторыю ў вашым таёжным саюзе ніколі ў жыцці не было такой нізкай інфляцыі. І самае галоўнае, за гэты час ЕС здолеў дыверсіфікаваць пастаўкі энэргарэсурсаў. Зараз ЕС ужо не заледыць ад краіны-бензакалонкі пад назвай РФ, бо ў Еўропе ўсвядомілі небяспеку крамля. У 2022 у ЕС хоць і быў усплеск інфляцыі з-за вайны, але затым у 2023 свабодная эканоміка і пэўныя захады па дыверсіфікацыі вярнулі інфляцыю амаль на даваенны ўзровень. Бо ў ЕС разумеюць, што бяспека каштуе грошай як і абарона, што лепей трохі пацярпець і патраціць у 2022 годзе, чым потым гадамі пакутваць ад ваеннай расійскай агрэсіі, крамлёўкіх войнаў і атак. Таму з пункту гледжання бяспекі ў ЕС, спад у 2022 годзе, гэта выдаткі на бяспеку і абарону, бо калі іх не зрабіць, то ў будучыне прыйшлося бы плаціць куды большыя страты ад прамой расійскай агрэсіі, яе гібрыдных атак і правакацый.
  • Пытанне да міністраў фінансаў
    25.07.2024
    Ян, ліберальная-заходняя прапаганда зруйнавала ваш розум. Вы самі верыце ў тое, што Расія можа ўчыніць прамую агрэсію супраць краіне НАТА? Яны ва Украіне за 2,5 гады не змаглі дасягнуць значных поспехаў, а вы тут пра напад на Еўрасаюз вярзеце.
    Вам трэба вызначыцца, што ёсць сучасная Расія. Слабая краіна, якая нават Украіну захапіць не можа, ці магутная дзяржава, якая здольная ваяваць з НАТА?
    А то ў вас і вашых аднадумцаў біпалярачка нейкая назіраецца. Дзе вам выгадна, то вы кажаце, што Расія слабая і не на што не здольная. А калі выгадна па іншаму, то вярзеце, што Расія ўсю Еўропу нібыта захапіць можа
  • Ян
    25.07.2024
    Пытанне да міністраў фінансаў, зноў у вас танныя прыёмы і нуль фактаў ці аргументаў. Вы схлусілі ў сваім першым каментарыі наконт лічбаў інфляцыі ў ЕС за 2023 год. А калі я прывёў вам афіцыйныя лічбы, то замест прызнання хлусні, вы перакінуліся на мяне, прыпісваючы мне тое, чаго я ўвогуле не пісаў. Пакіньце свае танныя прыёмы іншым.
  • Кастусь
    24.07.2024
    в чем этот заключается? Кто его измерял? В росте ВВП? 2-3% в год? это типа рост? Дальше - весь этот якобы "рост" образуется за счет госзаказа для ВПК. Условный танк стоит 100 000 000 рупий, через месяц он уничтожен под условной Авдеевкой. Где рост ВВП? Это просто бред реаировать на такие заявления
  • Янка
    24.07.2024
    Рост штучны і вельмі кантрастны - выключна ў ВПК і праз шаленае фінансаванне ваенных выдаткаў. У рэсурсных галінах - спад. Але вялікая інерцыйнасць расейскай эканомікі, павольнасць увядзення санкцый і недастатковая сістэмнасць ў змаганні з іх абыходам дадалі Расеі (а таксама і Лукашэнку) некалькі гадоў.
    Але наступствы відавочныя: фінансавыя рэзервы Расеі скраціліся да крытычнага ўзроўню, рэсурс магутнасцяў ВПК вычарпаны і праз немагчымасць аднаўлення будзе толькі скарочвацца, інфляцыя б'е рэкорды, ва ўмовах узмацнення санкцыйнага, адміністрацыйнага, фіскальнага і манетарнага ціску неваенны сектар стагнуе, а абвастрэнне недафінансавання зношанай інфраструктуры справакавала і прадоўжвае правакаваць шматлікія масштабныя камунальныя аварыі па ўсеё Расеі. Таму белы пухнаты звярок упэўнена набліжаецца.
  • a.hto.tam.idze
    24.07.2024
    НН, што такое "лжэ"? Калі абрэвіятура, мусіць пісацца вялікімі літарамі. У іншым выпадку, варта скарыстацца дзеясловам, утвораным ад назоўніка "хлусня".
  • Брэст
    24.07.2024
    a.hto.tam.idze, сінонімы ж
  • Чытайце класікаў
    24.07.2024
    a.hto.tam.idze, Вы бы і Купалу з Коласам выпраўлялі, так? Яны слова "лжэ" карысталі.
  • Клясыкі
    24.07.2024
    Мы і прэмію ленінасталіна атрымлівалі, і калектывізацыю славасловілі, і патрабавалі лютасьці да ворагаў народу, і ганаровымі партызанамі ў эвакуацыі ставалі.
    Мы гайда-гайда-гайда!
  • Дзядзька
    24.07.2024
    Бабчанка на ютубах любіць трындзець, як эканоміка Расеі перайшла на ваенныя рэйкі і як там усё зашыбісь і хопіць трываласці на доўгія гады.
  • Як казаць
    25.07.2024
    Дзядзька, ён і пра пратэсты ў Беларусі шмат казаў і неверагодныя яго гноем палівалі і як бачна ён меў рацыю...
  • Лявон
    24.07.2024
    Пачніце з таго, што чыгунку ў Зілупэ, Койдуле і Вайніккала перакрыйце. Тады і санкцыі запрацуюць
  • МОЛОДЕЦ КАДРЫРКА
    24.07.2024
    У сына Ротенберга гражданство Финляндии и живут они там, дочь Лаврова в Нью Йорке , дочь Пёскова в Париже— Лиза живёт и учится во Франции, сын Николай был судим в Великобритании и более года провёл в английской тюрьме, супруга владеет квартирой в США площадью 126 м 2. Внук золотова в англии ,У соловья (телепропагандист) — вилла на озере Комо (недалеко от Милана), Италия, и вид на жительство там же... у Малышевой в США. Владимир Жириновский имеет гражданство Испании, Игорь Лебедев (сын Жириновского) имеет грин-карту США, гражданство Испании и ПМЖ Швейцарии , Михаил Берулава имеет ВНЖ Чехии , Ирина Роднина имеет гражданство США . Геннадий Тимченко друг Путина, (один из «королей госзаказа» и крупнейший экспортёр российской нефти) — гражданин Финляндии, жена и дочь — тоже. С 2014 года под санкциями, вынужден проживать в РФ. Этот список можно продолжать до бесконечности... Не поленитесь посмoтрите в интернете список чиновников с иностранным гражданством. Волосы дыбом встают!! все патриоты Московской орды ? Или иностранные агенты?
    МОЛОДЕЦ КАДРЫРКА, РАЗВАЛИВАЕТ ОРДУ 🇷🇺 ПО ПОЛНОЙ , ПОТОМ, НАКРОЕТ ДЕДА ВОВУ ПОДУШКОЙ КАК ОБЫЧНО В МОСКОВИИ ;) ....
  • Дулю агенту пазьняку
    25.07.2024
    Так, нельга паслабляць лукашыстым жыццё.
  • Неяк так
    25.07.2024
    Наяўнасць падобных заяў сведчыць пра тое, што санкцыі сапраўды не ўплываюць ні на што і ні на кога акрамя звычайных працоўных ды клеркаў, а інакш такія каменты не былі б патрэбныя.
  • Именно так
    25.07.2024
    Неяк так, да, у дураков из рф потерь нет как на войне, так и в экономике.
  • Пытаннечка
    25.07.2024
    А беларусы прычым?
  •