Каментары да артыкула

Падае курс даляра — чаму так?

  • Старэйшы даследчык Ляп-Ляп
    25.07.2024
    Свежай "аналітыкі" ад НН падвезлі:)
    А цяпер спытаем разам у "эканамісткі" Лузгіной: чаму калі ў Расеі ў 2023 годзе станоўчае сальда гандлёвага балансу было 140 млрд. даляраў, рубель абваліўся на 30% з 70 да 90 за даляр, га?
    Адказ просты тут: замест аналітыкі сапраўднай, маем "што бачу, тое і пяю".
  • Банкамат Курт
    25.07.2024
    Старэйшы даследчык Ляп-Ляп, можа таму, што расейскі рубль абвалілі адмыслова, з палітычных прычынаў, а не праз эканамічныя абставіны. Там лёгіку шукаць не выпадае, шэльма на шэльме сядзіць, і шэльмай паганяе. Не ?
  • дык
    25.07.2024
    А нафіга долар, калі не можаш выехаць за мяжу. Не купляюць яго, таму і падае.
  • Дыктатуры руляць
    25.07.2024
    Гно ваш бакс
  • Джо
    25.07.2024
    Дыктатуры руляць, так выкідвайце свае баксы ці ў печцы спаліце. У саўку прыкладна тое самае трызнелі пра долары пачынаючы з 50х гадоў мінулага стагоддзя.
  • Васіль
    25.07.2024
    Гэта "санкцыі із ада". Байдэн жа казаў, што калі ён стане прэзідзентам, то увядзе "санкцыі із ада" і пуцін доўга не пратрымаецца.
  • Троль
    25.07.2024
    Напэўна таму што Ўкраіна праз амерыканскую "дапамогу" ад байдэна ўпэўнена "перамагае"...
  • Лекар
    25.07.2024
    Троль, whataboutism лякуецца
  • Ахаха
    25.07.2024
    Троль, у саўку афіцыцны курс быў 1р = 1$. І што, табе добра жылося ў саўку з такім курсам і пустымі паліцамі?
  • Алесь
    25.07.2024
    Уважаемая Светлана Тихановская. Сейчас остро стоит вопрос закрытия границы со странами ЕС.
    Я хочу привезти свои аргументы, почему этого не стоит делать.
    Например, около 20% убежденные сторонники вступления в ЕС, около 30% убежденные сторонники рфии и агрессии против Украины и около 50% инертные.
    Например, во время протестов 2020 число сторонников евроинтеграции превысило число сторонников русского мира. Сейчас по разным подсчетам около 50% за нейтралитет,20% за евроинтеграцию и около 30% поддерживают русский мир. Почему случился откат от сторонников евроинтеграции в сторону нейтралитета? Боязнь войны. Защитить ли нас запад от вторжения россии? Явно нет, мы меньше Украины в 4 раза по населения. Например, такой же феномен наблюдался в Финляндии после советско-финской войны, Финляндия согласилась на военный нейтралитет и он укоренился у населения и только недавно в обществе появился запрос на вступления в НАТО. Так же хочу отметить нейтралитет не есть поддержка России. Так за что же нас ЕС хочет наказать? Нельзя назвать народ Беларуси пророссийским . Ну а выборы 1994 года тоже были фальсифицированы, исток власти лукашенко не легитимен. Что касается грузовых перевозок то перекрыть надо все.
  • 2Алесь
    25.07.2024
    Алесь, напішыце ў гэты заапарк праз Сігнал - яны там зараз гэтым вельмі заклапочаныя і будуць вельмі радыя з вамі пачаціцца.
    https://tsikhanouskaya.org/ru/news/kak-sdelat-signal-bezopasnym.html
  • Янка
    26.07.2024
    Алесь, прыклад Фінляндыі недарэчны. Пасля WW2 востра стаяла пытанне страты Фінляндыёй незалежнасці на карысць СССР. Яна мела вялікую мяжу Расеяй. Хаўруснікаў на Захадзе ў яе, як у былой хаўрусніцы Гітлера было няшмат. Але Саветы прыйшлі да высновы, што ў адрозненні ад краінаў Балтыі яны ня здолеюць адносна гладка асіміляваць і камунізаваць (праз непазбежныя масавыя рэпрэсіі) такую буйнцю краіну як Фінляндыя, якая мела цесныя эканамічныя і культурныя стасункі як з астатнімі краінамі Скандынавіі, так і з Еўропай. Да і ў складе Расеі Фінляндыя існавала на правах моцнай аўтаноміі, што было вельмі нетыпова для Расейскай Імперыі і ўвогуле непрымальна для СССР. Дадаткова Фінляндыя пагаджалася весці нейтральную знешнюю палітыку ўзамен на захаванне ўласнага суверэнітэту і дазвола на незалежную ўнутраную палітыку (у т.л. і дэмакратычны лад), што дабрасумленна і рабіла рэшту існавання СССР. З іншага боку - СССР матываваў Фінляндыю ня толькі кунтом, але і пернікам - купляў фінскія тавары ў пастаўляў туды сыравіну, якую Фінляндыя глубока перапрацоўвала і гандлявала ёю з вольным светам. Таксама СССР не спрабаваў карумпаваць фінскія палітычныя эліты і актыўна ўмешвацца ва ўнутраную фінскую палітыку, як гэта робіць сучасны Крэмль. Дарэчы, падобную палітыку таксама вяла і іншая дзяржава - Аўстрыя, якая актыўна удзельнічала ў WW2 на баку Гітлера пасля аншлюса.
    Фактычна Фінляндыя - гэта прыклад таго, чым магла стаць нейтральная да Расеі Беларусь без прамаскоўскай дыктатуры і агрэсіўнага ўмяшальніцтва Крамля.
    Пасля распаду СССР Фінляндыя захавала нейтральны статус, бо мела шматгадовы паспяховы досвед суіснавання побач з СССР, а пагрозы з боку Расеі пакуль што не было. Таксама Расея не перашкаджала ўваходу Фінляндыі ў ЕЗ і еўразону. Па сутнасці толькі агрэсія Крамля супраць Ўкраіны збянтэжыла фінскае грамадства з нагоды пагрозы ператварэння заможнай Фінляндыі ў акупаваную Расеяй збяднелую Карэлію.
  • Мультыплікатар
    25.07.2024
    Любы чытачэ, калі ceteris paribus норма абавязковых рэзэрваў павелічаецца, то я памяншаюся.
    Напрыклад, 100% рэзэрв - я 1. Дэпазытнае падробкі (стварэньня) грошай няма.
    А як меншая норма абавязковых рэзэрваў, так я большы. Прапанова (падробка) грошай расьце.
    Такім чынам павелічэньне абавязковых рэзэрваў з 18 на 20 адсоткаў ceteris paribus зьмяншая даляравую грашовую масу.
    Якое зьмяншэньне ёсьць фактарам які штурхае курс валюты ўгару.

    Такім чынам ў абмеркаваным артыкуле фактар, які пхае курс даляра ўгару падаецца фактарам, які яго зьмяншае.

    Выснова: існуюць нейкія іншыя фактары, якія мацней за павышэньне нормы абавязковых рэзэрваў пхаюць курс даляра долу.
    Я ня ў стане дакладна вызначыць іх, але фактары такія могуць быць ня толькі эндагенныя (напрыклад, памяншэньне падробкі грошай нацбанкам рб), што да беларусі, а і экзагенныя. Напрыклад: павелічэньне падробкі (прапановы) грошай ФРС ці палітычныя падзеі ў зша з нэгатыўным рынкавым рэхам.
    Во як
  • Пушча
    25.07.2024
    Им простоо валюта срочно понадобилась для каких то своих нужд, вот и снизили искусственно курсы доллара и евро. Скупят у населения подешевке, заплатят за что там они хотели ( Оружие? Компоненты из Ирана-Кореи? Ещё что-нибудь из того что только за валюту можно купить), и вернут курс обратно.