Свет33

Ці праўда, што ў Расіі сталі менш піць?

Вось што кажа статыстыка.

Расійскія вайскоўцы на акупаванай тэрыторыі Украіны, 2022 год. Фота AP Photo Alexei Alexandrov

Пра поспехі Расіі віцэ-прэм'ерка Таццяна Голікава расказала на форуме «Здаровае грамадства». Чыноўніца адзначыла, што ў Расіі істотна — з 40% да 19% — скарацілася колькасць курцоў. І гэта з улікам вайпаў.

Расіяне таксама на 9% менш сталі есці хлеба. Аднак пры гэтым у іх рацыёне на нізкім узроўні застаецца спажыванне рыбы, садавіны і гародніны.

А самае галоўнае, па словах чыноўніцы, расіяне сталі значна менш піць алкаголю. Калі ў 2009 годзе выпівалі ў сярэднім на аднаго чалавека 14 літраў, то цяпер трохі больш за 8 літраў.

Але тут яна падманула. Насамрэч, па даных Расстата, у 2017 годзе спажыванне алкаголю ў Расіі было на ўзроўні сямі літраў. Па даных таго самага Расстата, у 2023 годзе продажы алкаголю ў Расіі аказаліся рэкордныя за апошнія дзевяць гадоў.

І гэтая тэндэнцыя працягнулася ў 2024 годзе. Так, па інфармацыі Росалкагольтытунькантролю, за першае паўгоддзе гэтага года ў Расіі гэты паказчык вырас на 4,9% у гадавым вымярэнні.

Найбольш моцнага алкаголю куплялі ў пераліку на душу насельніцтва, па даных 2023 года, жыхары Сахаліна, Карэліі, Комі, Магаданскай вобласці і Ненецкай аўтаномнай акругі.

У сваім выступе Голікава расказала і аб працягласці жыцця ў Расіі, гэты паказчык істотна вагаецца ў залежнасці ад рэгіёна. Так, жыхары Каўказа і масквічы ў сярэднім жывуць 79 гадоў. А вось у Чукоцкай аўтаномнай акрузе — толькі 66 з паловай.

Голікава нагадала, што адпаведна нацыянальным мэтам развіцця Расіі да 2030 года чаканая працягласць жыцця мае вырасці да 78 гадоў, а да 2036-га — да 81 года.

Аднак чыноўніца не сказала пра тое, што існуюць вялікія сумневы ў тым, што гэтага атрымаецца дасягнуць. У цэлым па краіне, па інфармацыі Расстата на чэрвень 2024 года, працягласць жыцця склала 73,2 года. Гэты паказчык пасля невялікага росту ў папярэднія гады цяпер апусціўся да ўзроўню 2017 года. Прычыны відавочныя — рост спажывання алкаголю і вайна ва Украіне.

Каментары3

  • Выпей бояры россиянин
    26.07.2024
    На россии массово пьют бояру, стекломой и другой суррогат, которые ни в какую официальную статистику и близко не попадают. Поэтому смело умножай их цифры из статистики на два
  • нарколог
    27.07.2024
    все может быть, но бросить в россии пить - не может быть.
  • Индеец
    27.07.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы10

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Усе навіны →
Усе навіны

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

Найлепш у Беларусі цяпер акупляюцца аперацыі з нерухомасцю3

Канадская спартсменка першай з жанчын скокнула з айсберга ў акіян ВІДЭА4

У Мінск прылятае прэзідэнт Манголіі2

Ледзяныя муміі і перавал вікінгаў. Як з-пад лёду з'яўляюцца таямніцы, якія змяняюць уяўленні пра свет

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт39

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы10

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць