Чаму прэс-служба Пуціна апублікавала з Валаама фота Лукашэнкі з нявыгаднага ракурсу?
Фота Аляксандра Лукашэнкі з нядаўняй паездкі на Валаам, якія апублікавала прэс-служба Пуціна, выставілі палітыка ў нявыгадным ракурсе. Затое гэтыя здымкі ўдалыя для Пуціна, адзначыў у эфіры ютуб-праграмы «Обычное утро» аналітык Аляксандр Фрыдман.

«Мяркую, таму іх і апублікавалі. На фоне Лукашэнкі Пуцін выглядае вельмі нават добра», — заўважае аналітык.
Фрыдман прыводзіць прыклад з гісторыі ГДР. У 1970-1980-я дастаткова ўплывовым быў функцыянер Сацыялістычнай адзінай партыі Германіі Герман Аксэн, які адказваў у тым ліку за ідэалогію, сувязі з сацыялістычнымі краінамі.
«Ён выглядаў не асабліва прэзентабельна. У асяроддзі дысідэнтаў ГДР у яго была мянушка «сплюшчаная медуза». Функцыянеры ГДР высокага эшалону сачылі за тым, каб на афіцыйных фотаздымках ён стаяў побач з імі, бо лічылі, што на фоне Аксэна выглядаюць асабліва прэзентабельна».

«Я думаю, што гэта з той жа гісторыі: «На фоне вось гэтага хлопца я выглядаю дастаткова добра, жвава, цудоўна. Глядзіце на кантрасце». Думаю, што гэта падспудна заходзіць у галовы людзей і там застаецца.
Так што, я думаю, гэтыя фатаграфіі нават не для таго, каб пакрыўдзіць Лукашэнку, паказаць яму месца. Іх Лукашэнка не цікавіць. Ім галоўнае, каб свой бос выглядаў добра. Трэба прызнаць, што ў свеце не так шмат палітыкаў, на фоне якіх Уладзімір Пуцін сапраўды выглядае добра».
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары