Каментары да артыкула

Дачка эмігрантаў з Беларусі стала алімпійскай чэмпіёнкай у фехтаванні на рапірах у складзе зборнай ЗША

  • Андрусь
    02.08.2024
    Адчуваецца, што для яе Беларусі папросту не існуе. "Бацькі паехалі з Савецкага Саюза", вывучала расійскую літаратуру. Гэта вам не Даньчык які-небудзь, які і праз тры пакаленні адчуваў у Нью-Ёрку сувязь з Беларуссю і жыў Беларуссю. Гэтая кабета ніяк сябе з Беларуссю не павязвае.
  • qwerty
    02.08.2024
    Андрусь, шмат хто, жывучы тут, не звязвае сябе з Беларуссю, а ты пра Штаты...
  • Слуцкі патрыёт
    02.08.2024
    Андрусь, адкуль вядома табе, што для яе існуе, а што не існуе. Уцяклі яе бацькі з СССР - выдатна. Яны ж не з Беларусі ўцякалі. Зараз іхняга дачка мае магчымасьць мець любыя (якія заўгодна палітычныя перакананьні) і займацца спортам, выступаць за нацыянальную алімпійскую зборную.
  • Імя
    02.08.2024
    Слуцкі патрыёт, проста подумайте, ці напісала б так, скажам, летувіска
  • feafania
    02.08.2024
    Слуцкі патрыёт, так, яна мае мажлівасьць мець якія заўгодна перакананьні, але нас лёс гэтай шэраговай дзяўчыны ніяк ня вінен цікавіць - для яе Беларусі не існуе, чаму яна павінна існаваць для нас?
  • Бацька Мінтай
    04.08.2024
    feafania, Слуцкі патрыёт мае рацыю. Хіба Яўген Залаты альбо Віялета Бардзілоўская размаўляюць па-беларуску? Фінансавалі Таварыста беларускай мовы? Чыталі і чытаюць "Нашу Ніву"? Выказваліся супраць вайны альбо гвалту ў нашай краіне? Ім (Залатому і Бардзілоўскай) ёсьць справа да Беларусі? Чым яны дрозьніваюцца ад Жаклін?