Свет99

Былы польскі міністр: Расіяніна Рубцова Польшча павінна была аддаць за Пачобута

Марыюш Каміньскі, былы міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы, каардынатар спецслужбаў у кабінеце Матэвуша Маравецкага, пракаментаваў у сацсетцы X учарашні абмен зняволенымі паміж Расіяй і краінамі Захаду і пры гэтай нагодзе пакрытыкаваў цяперашні ўрад пад кіраўніцтвам Дональда Туска. 

Марыюш Каміньскі ў Крынках на беларускай мяжы ў ліпені 2023 года. Фото: twitter.com/MSWiA_GOV_PL

Паводле Каміньскага, перамовы аб абмене палоннымі паміж Расіяй і Захадам вяліся не менш за паўтара года і ён сам, як каардынатар польскіх спецслужбаў, вёў па гэтым пытанні перамовы з амерыканцамі. 

«Я прапанаваў перадаць расіянам агента ГРУ Паўла Рубцова, арыштаванага намі ў лютым 2022 года пад іменем Пабла Гансалес. Нашай умовай у рамках абмену палоннымі было перадаць Польшчы Анджэя Пачобута, асуджанага ў Беларусі на 8 гадоў турмы, і расіяніна В., які меў Карту паляка і быў асуджаны на 12 гадоў лагераў за супрацоўніцтва з польскімі службамі», — сцвярджае экс-міністр.

Паводле яго слоў, новы польскі ўрад аддаў расіянам гэтага каштоўнага агента, нічога не атрымаўшы ўзамен, за што яго востра крытыкуе.

Варта адзначыць, што былы міністр Каміньскі знаходзіцца ў вострым канфлікце з цяперашнім польскім урадам, у студзені гэтага года ён нават затрымліваўся проста ў прэзідэнцкім палацы.

Каментары9

  • не такі, як ёсць
    02.08.2024
    Безумоўна, а ФРГ мусіла паставіць умовай вызваленне Калеснікавай. Але ж прабачце, калі Нобелеўскі лаўрэат Беляцкі становіцца менш цікавым за нейкага русака Яшына 🤦🏻‍♂️…..
  • Васіль
    02.08.2024
    Цікавая інфармацыя, якая добра паказвае, who is who.
  • Андрусь
    02.08.2024
    Гэта ганьба для ўрада Туска што не абменялі маскоўскага шпіёна на Пачобута

Цяпер чытаюць

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах2

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах

Усе навіны →
Усе навіны

У нядзелю ў Мінску зменіцца рух грамадскага транспарту

Навукоўцы вызначылі птушку з самым прыгожым спевам2

Украіна абвясціла на чацвёра сутак рэжым цішыні3

Навукоўцы разгадалі таямніцу нараджэння Месяца9

Пад Мінскам паказалі новыя сарты вінаграду, прыдатныя для беларускага клімату1

Трамп: Уіткаф і Кушнер вязуць у Маскву і Кіеў прапанову аб завяршэнні вайны1

У Смалявічах расіянін на дзіцячай пляцоўцы напаў на школьніка15

Нумар нямецкага часопіса выйшаў з рускім матам на вокладцы5

У некаторых месцах у Беларусі забароняць рабіць відэаназіранне5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах2

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць