Каментары да артыкула

ЕС увёў санкцыі супраць 28 беларускіх сілавікоў і прапагандыстаў

  • Прафанатарскі пакет
    05.08.2024
    Каму патрэбныя вашыя пустыя санкцыі супраць гвалтаўнікоў? Іх трэба наадварот выцягваць у ЕЗ і судзіць, а не гуртаваць вакол Лукашэнкі яшчэ больш.
    Гэтая пралукашэнкаўская прафанацыя ад "праваабаронцаў" і "дэмакратычных сілаў" ўжо дастала!
  • Ян
    05.08.2024
    Прафанатарскі пакет, шмат ты каго сваім языком выцягнуў?
  • Нармальны пакет
    05.08.2024
    Прафанатарскі пакет, ніхто ў ЕЗ іх не судзіць, таму няхай сядзяць дома безвылазна. Што пабудавалі, у тым няхай і жывуць. Неча вольным паветрам Еўропы ездзіць дыхаць і па шопінгам і кафэ бегаць.
  • Перамоўшчык
    05.08.2024
    Ян, а можа досыць спекуляваць на тэму "вызваліў-ня вызваліў"? Вызваленне закладнікаў нават моцнымі дзяржавамі - найскладанейшы працэс. Навальны пасля траплення ў спісы абмену з боку Захаду быў этапаваны ў Харп і там забіты. Дзеля вызвалення ўласнай грамадзянкі Наталлі Хершэ Швейцарыя была вымушаная даслаць у Беларусь амбасадарку, і тая ўручыла даверчыя граматы Лукашэнку. Польша ўжо некалькі год ня можа вызваліць польскага грамадзяніна Пачобута. У дадатак вызваленне закладнікаў без дэпартацыі не гарантуе іхнага паўторнага зняволення - прыклады Бяляцкага і Статкевіча на стале.
    У дэмакратычных сілаў у выгнанні небагата рэсурсаў для вырашэння галоўнай праблемы, якая няспынна генеруе ўсе астатнія, у тым ліку і санкцыі супраць "звычайных беларусаў", і новых палітвязняў. Таму калі хтосці бярэцца асуджаць іншых за невызваленне закладнікаў - можа паспрабаваць сам.
  • Марыля
    05.08.2024
    Нармальны пакет, ці вы дурны, ці вы з Вясны? Гэтым катам ні халодна-ні горача ад такога пылу, якім гэтыя дзеячы называюць "санкцыі". А тое і прэмію і прамоцыю дадатковую атрымаюць! Яны будуць яшчэ больш зацята калаціць вашых дзяцей у Беларусі пасля такіх мераў. Гэта як быка чырвонай анучай дражніць. Спыніць яго можна, толькі нанесшы паражальны удар, толькі закрыўшы за краты!
    Думайце галавой, а не грантарэцэптарамі!
  • Нармальны пакет
    05.08.2024
    Марыля, праблема ў тым, што ніхто з офісаў-кабінетаў-байполаў-белполаў не займаецца тым, каб лукашыстаў садзілі за краты за мяжой.
    Хаця простыя беларусы сабралі ім усе факты - рэпрэсій, збіцця, катаванняў. І усе дадзеныя з адрасамі і тэлефонамі. (Многія дзеля гэтага рызыкуючы сваёй свабодай.)
  • Бан для прапаганды
    05.08.2024
    Ірына Акуловіч, дзверы зачыняюцца. Сядзі дома.
  • Дзверы зачыняюцца
    05.08.2024
    Спіс лукашыстаў, якія пад санкцыямі з 5.08.2024
    https://eur-lex.europa.eu/legal-content/EN/TXT/?uri=OJ:L_202402113

    Лукашыст, пераходзь па спасылцы, шукай сваё прозьвішча. )))
  • Влад
    05.08.2024
    Что это даст?
    Все банки под санкциями должны быть, и тогда эффект будет.