Свет1212

Трамп знайшоў вінаватага ў біржавым абвале — ім стала віцэ-прэзідэнт Камала Харыс

«Kamala-crash» («Крах Камалы») — так экс-прэзідэнт і кандыдат ад Рэспубліканскай партыі Дональд Трамп назваў рэзкае падзенне фондавага рынку, якое адбылося напярэдадні, піша Bild.

Фота: Evan Vucci / AP

На думку Трампа, цэны на акцыі вядучых сусветных кампаній упалі, бо незадоўга да гэтага віцэ-прэзідэнт Камала Харыс была вылучана кандыдатам у прэзідэнты ад Дэмакратычнай партыі.

У панядзелак, 5 жніўня, японскі індэкс Nikkei упаў больш чым на 12%, за ім адбылося рэзкае падзенне на фондавых біржах іншых краін. У якасці прычыны эксперты называюць асцярогі наконт рэцэсіі ў ЗША. Зрэшты, сёння кошты на акцыі ў Японіі зноў практычна аднавіліся.

«Вядома, на рынку назіраецца маштабнае падзенне. Камала яшчэ горшая за Джо Байдэна. Рынкі ніколі не прымуць гэтую радыкальную левую вар'ятку. Наступны крок — Вялікая дэпрэсія 2024 года! З рынкамі нельга гуляцца», — напісаў Трамп у сваёй сацыяльнай сетцы Truth Social.

Сама Камала Харыс не стала адказваць на нападкі Дональда Трампа. Яна апублікавала ў X фатаграфію, на якой яна паказана на сустрэчы з прэзідэнтам Джо Байдэнам, прысвечанай блізкаўсходняму канфлікту.

Каментары12

  • Джып
    06.08.2024
    Заявы як у аднаго саўгасніка ў 1994, адзін у адзін
  • Язэп
    06.08.2024
    Вот обьясните мне, чем Трамп похож на синепалого? Трамп успешный бизнесмен, демократически избранный президент, в его группе поддержки - Маск, Помпео, Джулиани и прочие супер-известные и авторитетные в США люди.

    Никакого сходства я не вижу. Вот совсем. Зачем оскорблять человека, который ничего плохого не сделал, поставлял Украине оружие, защищал Израиль, не допустил войны между Кореями? Зачем?
  • Жэка
    06.08.2024
    Джып, толькі Трамп прайшоў праз праймэрыз, а Камалу высунуў Бурак Абама.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі46

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

Улад Калячонак дэбютаваў за «Нью-Джэрсі» і адразу закінуў шайбу5

Трамп прапанаваў замену кіраўніку NVidia Хуангу2

Маштабны збой закрануў Outlook, Teams, Copilot і іншыя сэрвісы Microsoft5

Памятаеце, «Арэшнік» упаў на гаражы пад Кіевам? Украінцы расказалі, якая сістэма дазволіла адхіліць ракету ад ваеннай цэлі21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі46

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць