Каментары да артыкула

Квіткі з Мінска ў Вільню адчувальна падаражэлі. З чым гэта звязана і чаму цэны могуць узляцець яшчэ больш?

  • Кандуктарка
    09.08.2024
    Гэта звязаны з тым, што вечны Прэзідэнт-элект, які сядзіць акурат у Вільні, ня здольны нават перакрочыць на суседнюю вуліцу і дамовіцца аб нармальным стаўленні да беларусаў у гэтай краіне.
  • Жора
    09.08.2024
    Кандуктарка, каб сядзеў мо быў бы вынік. А то ж шастае ўсё па Мальтах і Вашынгтонах. Няма калі ёй праблемамі гэтых " цярпіл" (с) Ціханоўская, 2021 займацца.
  • Жвір
    09.08.2024
    Гэта зьвязана з вайною ва Ўкраіне. Вільня зьмяняе ўмовы кантролю мяжы да найбольш ёй зручнага і эфектыўнага. Наступствамі гэтага ёсьць і чэргі на КПП, і, адпаведна, кошты на паслугі перавозьнікаў. Вільня ня будзе абмяркоўваць пытаньне бясьпекі ўласнай мяжы. Скажыце дзякуй Ціханоўскай, што суседзі яшчэ не зачынілі мяжу цалкам...
  • Жора
    09.08.2024
    Ага, праз 2.5 гады ад пачатку пра бяспеку байкі распавядаць... Вам хто даплочвае за прапаганду - Кашчунас ці Білатайтэ?
  • Вось так
    09.08.2024
    Жвір , скажыце дзякуй Ціханоўскай што беларускі дыктатар апынуўся ў ізаляцыі і ў лапах масквы.
  • Boba
    09.08.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Жвір
    09.08.2024
    Жора, па-першае, не цераз 2.5 гады, КПП пачалі зачыняць значна раней, па-другое, краіна рэагуе ў адпаведнасьці ступені пагрозы, прымаючы да ўвагі небясьпечныя крокі суседняй дзяржавы, а не з гарачай галавы. І гэта ня толькі штучны міграцыйны крызіс на мяжы, утвораны беларускім рэжымам, а і наяўнасьць расейскіх баевікоў ў Беларусі, чаго раней не было (а яны могуць быць пасажырамі, патрабуюцца дадатковыя высілкі на высьвятленьні), наяўнасьць расейскай тактычнай ЯЗ, чаго раней не было, наяўнасьць у Беларусі расейскіх вайсковых адвайзераў, чаго раней не было. Усё гэта наступствы развязанай Расеяй вайны ва Ўкраіне і непрадказуемасьці беларускай хунты ў сьвязку зь ёю. У такіх варунках вашыя інтарэсы й пажаданьні ня будуць мець прыярытэту, аднак яны ўлічваюцца, нават пры ўсіх наяўных цяжкасьцях. У гэтым заслуга Ціханоўскай, гэта факт. Нажаль, Жорык, вы дужа абмежаваны ў здольнасьці супастаўляць падзеі і разважаць. Праўда, мне не цікава тлумачыць вам усім вядомае, як дзіцяці, мяне гэта нудзіць, але я буду рабіць гэта й надалей, дзеля вас...
  • Жора
    09.08.2024
    1) міграцыйны крызіс папрыціх апошнім часам. Мігранты не едуць праз афіцыйныя пункты пропуску, прычым тут аўтобусы да мігрантаў? І калі хацець не пускаць менавіта мігрантаў, можна папросту не пускаць азіятаў і афрыканцаў з візамі, выдадзенымі ў Расеі. Прычым тут беларусы?
    2) расейскія баевікі і праверкі - вы калі апошні раз ехалі праз мяжу? Пашпарт, наяўнасць візы, куды едзеш і наколькі дзён - во ўсё, што запытваюцца. Баявік ці не, пра вайну і Крым не запытваюцца. Займае хвіліну. Гэта зараз, з ужо скарочанымі рэйсамі. Праверкі, кажаце...
    3) ядраная зброя - ноў коммент. Аўтобусам павязем бомбу ў Вільню? Дык і так усіх праз сканер ганяюць. Адбіраюць, праўда, мінералку і хатнія закаткі. Нешта не чутно, каб на мяжы канфіскавалі хоць якую зброю. Хоць кінжал, хоць пісталет. Даўно не чутно.
    4) заслугі Ціханоўскай не бачу. Летувісы планамерна зачыняюць мяжу, ігнаруючы ўсё, што часам (рэдка) прамаўляе аб няроўнасці рэжыму і грамадства супрацоўніца іх НДА "ОСЦ" на поўны працоўны дзень.
  • Жвір
    09.08.2024
    Жора, 1) Правакацыі беларускага рэжыму з мігрантамі на мяжы ЕС не скончыліся, проста пачалі менш пра гэта пісаць. І хто вам сказаў, што ўсе, хто ідзе цераз афіцыйныя КПП, робіць гэта ў адпаведнасьці з прад'яўляемымі патрабаваньнямі, і гэта не павінна правярацца і не патрабуе дадатковых высілкаў, ва ўмовах метаскіраваных правакацыйных дзеяньняў беларускага афіцыйнага боку ?
    2) Міграцыйны крызіс, гэта ня толькі тыя азыяты, што пхнуцца нелегальна перакрочыць мяжу, гэта яшчэ й афіцыйныя беларускія службы, памежныя й мытныя, якія задзейнічаны ў працэсе тых правакацыяў і спрыяюць ім, што само па сабе ёсьць формай адкрытай агрэсіі з боку афіцыйнага Менску. Упэўнены, што вам гэта нават і не прыходзіла ў галаву, у такім выпадку адкуль жа ў вас можа быць тое разуменьне падзеяў ?
    3) "Пашпарт, наяўнасць візы, куды едзеш і наколькі дзён", - гэта тая частка работы памежнай службы, якая бачна вам, як пасажыру, вандроўніку, прыватнай асобе, і гэта далёка не ўсё, што робяць службы, афармляючы перасячэнне мяжы пасажырам, вандроўнікам, прыватнай асобай. Але, вашае дзіцячае разуменьне падзеяў я ўжо адзначаў...
    4) Ядзерную зброю не ўвозяць у краіну, каб рабіць закаткі, мінеральную ваду і дтп., як у вашым тэксьце. Гэта не абарончая зброя, і факт яе з'яўленьня ў Беларусі сьведчыць пра наяўнасьць у афіцыйнага Менску агрэсіўных намераў. Гэта і патрабуе абмежаваньняў на мяжы і ўмацаваньня кантролю памежнага руху, бо агрэсія ў першую чаргу пачынаецца з правакацыяў на межах.
    5) Вы ня бачыце заслугаў Ціханоўскай бо сьляпы і неразумны. Але я буду вам дапамагаць, зьвяртайцеся. Гэта патрабуе часу, але дзеля вас не палянуюся. Можа й іншыя пачытаюць, ды цяміць пачнуць.
  • Жвір
    09.08.2024
    Вось так, ваш дыктатар у лапах Масквы з часоў ягонага дэпутацтва у ВР-12, прыкра, што вы гэтага не разумееце. І нерукапаціскальным (ізаляваным) ён зрабіўся значна раней за 2020-ты год. Каму за гэта дзячыць ? Ціханоўскай ? Вы зусім ку-ку ? Можа яшчэ і за "эскадроны сьмерці" на яе адказнасьць узваліце ? З вас станецца...
  • Woodoo Cult
    10.08.2024
    [Рэд. выдалена]
  •