Музыка2929

Канчатковае пахаванне музычнага фэсту Lidbeer. Хэдлайнерам стане Вольга Бузава

Сёлета ў Лідзе не будзе знакамітага музычнага фестывалю Lidbeer. Замест яго ў Дзень горада правядуць «ХарчФэст». Галоўнай зоркай стане расійская спявачка, чые фота «натхняюць салдат ваяваць».

Вольга Бузава. Фота з яе інстаграма

Аб тым, што ўлады горада вырашылі адмовіцца ад паспяховага музычнага праекта «Лідскага піва», стала вядома нядаўна. Нагадаем: першы фестываль Lidbeer прайшоў у 2015 годзе. Традыцыйна яго праводзілі ў Дзень горада. Хэдлайнерамі ў розныя гады станавіліся «Бі-2», «Чайф», «Акіян Эльзы» і іншыя гурты. Арганізатары паведамлялі, што колькасць гасцей свята дасягала 130 тысяч чалавек.

@belarusnovosti Харчфэст в Лиде #лидбир #лида #беларусь #новостибеларуси #белорусы #ольгабузова #фестиваль ♬ LITSAR PEKLA - STXSTN & Snxff

Складаныя часы для мерапрыемства пачаліся разам з пандэміяй COVID19 — былі тры гады адмен і пераносаў. Летась Lidbeer усё ж адбыўся. Але, як кажуць, гэта было ўжо зусім не тое: замест папулярных гуртоў арганізатары далі сцэну розным кавер-бэндам і праўладным артыстам кшталту Skynet. Не абышлося без затрыманняў.

Дарэчы, харчфэст «PROСмак» год таму таксама праводзілі ў Дзень горада. Цікава пра гэта не змагла расказаць нават раёнка. «Лідская газета» абмежавалася літаральна некалькімі сказамі: «Прадпрыемствы Лідчыны прадэманстравалі сваю найлепшую прадукцыю, а таксама арганізавалі інтэрактыўныя пляцоўкі як для дарослых, так і для дзяцей».

Фотарэпартаж таксама наўрад ці каго здзівіць: на здымках тэматычныя стэнды розных прадпрыемстваў, не надта арыгінальныя фотазоны з бульбай, морквай (і чамусьці ананасам), а таксама дзеці з чырвона-зялёнымі сцягамі на шчочках. Карацей, абсалютна тыповы набор для Дня горада. Можа, людзям і не надта цікава, затое ідэолагі спакойныя, што сюрпрызаў не будзе.

І вось цяпер улады горада вырашылі аб’яднаць гэтыя два мерапрыемствы і зрабіць «ХарчФэст». Галоўным падарункам на Дзень горада стане выступленне расійскай спявачкі Вольгі Бузавай.

«Адкладай усе справы і танчы пад Бузаву», — заклікае тэлеграм-канал «Лідскі (не)афіцыйна».

Пазіцыя спявачкі наконт вайны была максімальна зразумелай адразу — пачынаючы ад запісу здзеклівай прапагандысцкай песні, у якой яна высмейвала суайчыннікаў, што з'ехалі з Расіі ад мабілізацыі: «Ты взял и променял Бузову на Грузию».

У расійскіх СМІ з'яўлялася інфармацыя пра тое, што Бузава купляе не толькі гуманітарную дапамогу для расійскіх вайскоўцаў, а яшчэ і набывае для іх рыштунак.

Сёлета Вольга трапіла ў цэнтр скандалу праз свой вельмі сэксуальны ўбор на Дні горада ва Уфе. Артыстку абвінавацілі ў тым, што яна дазваляе сабе такія нясціплыя вобразы, калі людзі паміраюць на вайне.

Але за Бузаву ўступіўся палкоўнік запасу Цэнтральнага апарата Мінабароны Расіі Уладзімір Трухан. Ён заявіў, што партрэты артысткі папулярныя сярод вайскоўцаў і нават матывуюць іх ваяваць:

«Я зараз у сёмы раз паеду на СВА, там наогул ніхто гэтымі рэчамі не замарочваецца і ў якім-небудзь бліндажы будзе партрэт менавіта гэтай Вольгі Бузавай, таму што ў войску гэта модна, калі хто не ў курсе, усякія мужчынскія часопісы, партрэты напаўаголеных дам. Яны нармальна за гэта ваююць».

Каментары29

  • Цім
    13.08.2024
    Тым, хто пойдзе на гэту пахабень, жадаю у інтымным жыцці мець справу толькі з фоткай гэтай рашыстскай дзівы.
  • Хач Фэст
    13.08.2024
    Дзіва, што нават такую "зорку" удалася зацягнуць на бульбяны кірмаш. А Саладухі не будзе?
  • ^(••)^
    13.08.2024
    Замест яго ў Дзень горада правядуць «ХарчФэст»

    фу. ужо сама назва непрыемная. ХрычФэст.. ХаркФэст

Цяпер чытаюць

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны25

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Названы памер сярэдняга заробку за красавік5

Рэжысёрка фільма пра «СВА» звалілася з моста ў Асеціі і загінула14

Дзяўчынка сустрэла на лецішчы мядзведзя. Ён мірна адпачываў у двары1

Папулярны трэвел-блогер з Польшчы наведаў Беларусь. Такіх цэн і колькасці камер ён не чакаў14

«Вольны Кіеў — Свабодны Мінск». Ціханоўская прадэманстравала чыгуначны квіток ФОТАФАКТ6

Ціханоўская пра ўдары Расіі па Украіне: Кожны такі ўдар толькі яшчэ раз паказвае сапраўдную сутнасць пуцінскага рэжыму10

«Было толькі $1000»: гэтыя мінчукі купілі кватэру амаль без ашчаджэнняў4

Прымусовыя аборты і продаж цнатлівасці. Былая гейша расказала пра цёмны бок сваёй працы

Ціханоўская прыехала на могілкі да Марыі Зайцавай2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны25

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць