Каментары да артыкула

Станцыі мінскага метро больш не будзе затапляць? Вось што перарабілі

  • Вадзім
    14.08.2024
    Лайфхак аднак.
    Навошта дарагія рамонты ліўнёўкі, калі можна перагарадзіць дамбамі ўваходы ў метро?
    І станцыі сухія, і людзям весела па прашпектах плаваць і купацца.
  • Вадзім
    14.08.2024
    Ды і пенсіянеры ў нас жвавыя - ім пераскочыць прыступкі - раз плюнуць. А няжвавыя ў Беларусі і не прыжываюцца.
  • Мх
    14.08.2024
    Асабліва "прыемна" інвалідам і роварыстам. Галоўнае навокал ўсю траву забетанаваць, каб вадзе не было куды падзецца. І набудаваць гэтых "маўзалеяў".
  • дочка Максима Дизайнера
    14.08.2024
    1 фота і 3
    закрылі фактычна доступ да таго пандуса
  • дочка Максима Дизайнера
    15.08.2024
    не маўзалеі, а...
    Ма́стаба — гробницы в Древнем Египте периодов Раннего и Древнего царств, имеют форму усечённой пирамиды с подземной погребальной камерой и несколькими помещениями внутри, стены которых покрывались рельефами и росписями.
    https://ru.wikipedia.org/wiki/Мастаба

    )) усё сыходзіцца. і пра падземныя камеры, і роспісы...
  • Лол
    14.08.2024
    Абы што
  • Михаил
    14.08.2024
    Вроде ж вода сверху падает. А козырька нет.
  • арматура
    14.08.2024
    Михаил, тваю машыну па дах затапіла таму што казырка над ёй не было? Дык выбяжы наступным разам і прыкрый парасонам.
    А вось інжэнерам метро - лайк. Хутка, танна і эфектыўна вырашылі праблему. Без ныцця пра дрэннае надвор'е і малыя бюджэты.
  • хм.
    14.08.2024
    Да наступнага году наўрад ці ўдасца праверыць эфектыўнасць
  • Пасажыр
    14.08.2024
    Чаму нельга дах усюды зрабіць як каля Нацбанку ва у́ваход у мятро. Мятро ж самы прыбытковы транспарт, рэкляма, крамы у́ переходах, шмат людзей якія кожны дзень едуць
  • маленькая архітэктарка цемры
    14.08.2024
    Пасажыр, прычым у дадзеным выпадку дах? дах - ён усяго толькі, як парасон - ад кропель зверху. тут жа цякла рака... тут праблема ў ліўнёўцы, у планаванні вуліц і т.д. то бок праблема глабальная.
    а пірамідкі на ўваходзе ў метро гарадзіць (дарэчы - ці адпавядаюць яны нормам? рытарычнае пытанне)... дык лепш бы аўтаркі гэтых пірамідак "будавалі" пірамідкі ў пясочніцы са сваімі ўнучкамі )
  • маленькая архітэктарка цемры
    14.08.2024
    шык блеск )
    чарговыя грошы засвоены
    а праблем зробіцца толькі больш
  • дочка Максима Дизайнера
    14.08.2024
    на першае фота гляджу... і вы ўважліва паглядзіце, спадарства. і ўзгадваю трагедыю на Нямізе 1999... і вы ўзгадайце.
    а цяпер уявіце ту сітуацыю (стыхія прыродная + стыхія людзская) і такія прыступкі...
    ці не здаецца вам, што тут ахвяр можа быць куўуды больш
    тым больш, што гэта густанаселеныя раёны з забаўляльнымі цэнтрамі
  • дочка Максима Дизайнера
    14.08.2024
    чым больш гляджу на фота, тым больш кроў з вачэй...
    а мае ж вы вочы
  • Праверана, мін няма
    15.08.2024
    Зімой будзе прыкольна, калі прыйдзеш ранкам у метро, а там сумёт
  •