Грамадства1515

Новая канспіралогія ад блогера Віруса: ён разабраўся, чаму Лукашэнка не пасадзіў самалёт з Ціханоўскай

Блогер сцвярджае, што Ціханоўскую не чапалі, каб пасля выпадку з Пратасевічам яна пралабіравала закрыццё неба над Беларуссю для грамадзянскай авіяцыі.

Віталь «Вірус» Кандраценка падчас стрыму

Учора «Наша Ніва» апублікавала вялікі артыкул пра блогера Віталя Кандраценку — «Хто такі канспіролаг Вірус, які штодня абражае і пляжыць беларускі дэмакратычны рух?» Пад артыкулам багатае абмеркаванне — ужо больш за 70 разнастайных каментароў.

А Віталь Кандраценка, не адыходзячы ад касы, сёння прапанаваў новую канспіралагічную тэорыю — як і звычайна, з поўнай адсутнасцю фактчэкінгу.

«Памятаеце самалёт, пасаджаны з Раманам Пратасевічам у 2021 годзе? На дзень раней на гэтым жа рэйсе ляцелі Ціханоўская і Вячорка, але паветраны пірат Лукашэнка вырашыў: «а навошта нам гэтая Ціханоўская, Пратасевіч важнейшы». Дык што гэта было?» — піша блогер і прыходзіць да высновы, што сітуацыя была выгадная выключна Расіі.

Маўляў, Ціханоўскую не чапалі, каб пасля выпадку з Пратасевічам яна пралабіравала закрыццё неба над Беларуссю для грамадзянскай авіяцыі. А для чаго гэта было патрэбна? Калі б не закрылі неба ў 2021 годзе, то ў 2022 заходнія авіякампаніі засудзілі б Лукашэнку за тое, што з тэрыторыі Беларусі паляцелі б бомбы па Украіне, пераконвае Вірус.

Але элементарны інтэрнэт-пошук паказвае, што рэйс Ryanair не лятае з Афінаў у Вільню кожны дзень. Пералёты ажыцяўляюцца двойчы на тыдзень. Так было тады, так ёсць і цяпер. Таму «на дзень раней» Ціханоўская ляцець не магла ніяк.

Лідарка дэмакратычных сілаў насамрэч была ў Грэцыі — яе візіт здзяйсняўся з 12 па 14 мая 2021 года. Але план, на якім рэйсе вяртацца, змяніўся ў апошні момант.

«Я ляцела дакладна такім жа рэйсам тыдзень таму. І насамрэч, магчыма, не трапіла інфармацыя наконт майго пералёту, таму што я мусіла выляцець напярэдадні, але самалёт ужо на ўзлёце рэзка спыніўся з-за нейкіх непаладак і нам давялося тэрмінова шукаць наступны рэйс на Вільню. І гэта быў найбліжэйшы. І вельмі хутка адбылася перарэгістрацыя. Магчыма, не заўважылі», — тлумачыла Ціханоўская.

(Тэкст быў удакладнены).

Каментары15

  • Вірус, прачніся!
    16.08.2024
    Вірус, прачніся, ты абас.раўся.
  • 999
    16.08.2024
    Помню этого конспиролога еще с 20 года, когда он на "радио 97" вел стримы. Нытик, который постоянно запинался, 2х слов нормально связать не мог и постоянно нес околесицу. "Злой вирус после тяжелой и продолжительной болезни" явно его одолел, с головой там все не очень хорошо. Неужели кто-то до сих пор следит за этим чудаком?
  • Залівайце
    16.08.2024
    А чаму ў яе "планы змяніліся", ня хочаце сказаць нам? Ці не таму, што іх папярэдзіў сваяк Лявончыка з Саўбеза, якому выгодна, каб гэтая камарылля працягвалася бясконца і яны б працягвалі адмываць разам грошы, га? Таму й выбралі кампрамісную фігуру Пратасевіча, які і шмат ведаў, каб даць на ўсіх паказанні, і да грошай доступу ня меў, каб не пашкодзіць "капіляры салідарнасці".

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе6

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі33

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя5

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў44

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі10

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

Сям'я схадзіла ў мінскі аквапарк, а цяпер хоча вярнуць грошы2

Школы і гімназіі сёння пачынаюць прыём дзяцей у першыя класы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе6

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць