Свет22

Расія выявіла «масавыя парушэнні» ў армянскім каньяку пасля заяў Пашыняна аб выхадзе з АДКБ

Амаль 90% армянскіх каньякоў, якія пастаўляюцца ў Расію, «не адпавядаюць стандартам якасці».

Gazeta.ru

Прычым палова прадукцыі з'яўляецца падробкай, паколькі змяшчае невінаградныя спірты. Такія звесткі прыводзяцца ў сумесным даследаванні асацыяцыі «Антыкантрафакт» і Саюза вытворцаў каньяку, піша Moscow Times.

Для аналізу былі ўзятыя 200 узораў каньяку больш за 20 гандлёвых марак ад дзесяці найбуйнейшых армянскіх вытворцаў, якія адправілі ў лабараторыю Усерасійскага НДІ піваварнай, безалкагольнай і вінаробнай прамысловасці. «У 177 з іх, гэта значыць у дзевяці з дзесяці ўзораў, выявілі парушэнні. А амаль у палове выявілі спірты невінаграднага паходжання. < … > Толькі 23 узоры аказаліся цалкам адпаведнымі ГОСТам і заканадаўству Расіі», — гаворыцца ў даследаванні. Назвы брэндаў не прыводзяцца.

Гендырэктар «Антыкантрафакту» Крысціна Скрыпнік адзначыла, што 89% узораў не адпавядалі норме па арганалептычных паказчыках (смак, колер, празрыстасць) і па змесце лятучых кампанентаў, якія фарміруюць букет. А падмена каньячнага дыстыляту неўстаноўленым спіртам наогул не дае права называць такую прадукцыю каньяком. Скрыпнік назвала вынікі даследавання «шакуючымі», а паказчыкі фальсіфікату «зашкальваюць».

Каментары2

  • Гость
    20.08.2024
    Да пусть технический спирт пьют. По ГОСТу.
  • Янка
    20.08.2024
    Гость, сапраўды, вадкасць для прыняцця ван "Боярышник" - нашмат смачнейшая

Цяпер чытаюць

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы4

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля расійскай атакі больш за 600 тысяч жыхароў Днепрапятроўшчыны засталіся без святла1

Газ у Еўропе падаражэў утрая. Высокія рахункі могуць застацца яшчэ на некалькі гадоў5

«Такія жыццярадасныя людзі. Не тое што ён». Суседзі расказалі пра сям’ю нападніка з Кракава13

У Смаргоні з «Нулявога кіламетра» прыбіраюць Вільню, Варшаву і сцягі суседзяў10

У Кітаі гэтую працэдуру зрабілі тысячам людзей з Альцгеймерам, але эксперты спрачаюцца, ці будзе сэнс1

Больш не трэба выводзіць татуіроўкі? Іх навучыліся рабіць нябачнымі1

У доме кракаўскага стралка знайшлі тры целы. Падобна, што гэта ягоныя блізкія сваякі10

Марскую чарапаху лячылі 22 гады, а цяпер нарэшце выпусцілі ў акіян

Ці шкодзяць цесныя трусы? Найбуйнейшае даследаванне20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы4

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць