Здарэнні88

Сілавікі пералавілі лідараў «праваслаўна-імперскай» секты. Будынкі бралі штурмам 

Супрацоўнікі ГУБАЗіК МУС пры сілавой падтрымцы атрадаў спецпрызначэння ўнутраных войскаў і байцоў АМАПа ў розных рэгіёнах затрымалі 11 чалавек-лідараў і актыўных функцыянераў міжнароднай секты, якія адказвалі за працу беларускай ячэйкі, паведамляе МУС.

Учора стала вядома, што суполка «Руская праваслаўная царква — царская імперыя» прызнаная экстрэмісцкім фармаваннем.

У Беларусі арганізацыя дзейнічала з мая мінулага года і налічвае каля 50 прыхільнікаў, паведамляе МУС.

Усе яны адмовіліся ад дакументаў і каштоўнасцяў на карысць абшчыны, будучы ўпэўненымі, што гэта праваслаўная царква.

Зараз правяраецца інфармацыя аб здзяйсненні ашуканскіх дзеянняў у дачыненні да грамадзян і іх маёмасці, распальванні рэлігійнай варожасці, а таксама закліках да правядзення дэструктыўных акцый, экстрэмізму, гаворыцца ў прэс-рэлізе МУС

Там зазначаюць, што заснавальнік псеўдарэлігіі — двойчы судзімы ўраджэнец Казахстана — пачынаў прасоўваць свае ідэі гвалтоўнага звяржэння дзяржаўнай улады ў 2022 годзе ў Валгаградскай вобласці. Паступова да лжэпатрыярха далучыліся расіяне з іншых рэгіёнаў, а таксама грамадзяне шэрагу краін постсавецкай прасторы. Сяліліся гэтыя людзі групамі ў глухіх вёсках, з выкарыстаннем сацыяльных сетак і ўлётак вербавалі ў свае шэрагі новых адэптаў.

Асноўным патрабаваннем для ўступлення ў арганізацыю з'яўлялася прынашэнне «клятвы вернасці да апошняй кроплі крыві імператару».

У лютым у Расіі затрымалі арганізатара руху. Яго абвінавачваюць у стварэнні некамерцыйнай структуры, праца якой спалучаная са схіленнем людзей да адмовы ад выканання грамадзянскіх абавязкаў, а таксама публічнымі заклікамі да тэрарыстычнай дзейнасці.

У дачыненні да затрыманых Следчым камітэтам Беларусі распачатыя крымінальныя справы за стварэнне экстрэмісцкага фармавання і ўдзел у ім.

Каментары8

  • Чаркашкварка
    22.08.2024
    Састаулялi канкурэнцыю мясцовым крахаборам з гундзяескага праваслауя рпц. Гэтыя ужо настолькi абнаглелi , што ператварылi прыходы у бiзнес i не хаваюць, грызуцца нават мiж сабой за грошы, сасцалi канкурэнцыi нават прыходзiка з 50 чалавек
  • Андрусь
    22.08.2024
    НН, ну што вы пішаце МУСарскімі фармулёўкамі? Што значыць "псеўдарэлігіі"? Рэлігія там абазначана - хрысціянства ў выглядзе праваслаўя (артадаксальнае хрысціянства). І любая рэлігія грунтуецца на веры ў тое, што тое, што кажуць "пастыры" - слушнае і варта рабіць, як яны кажуць. Чым адрозніваюцца дзеянні гэтых патрыярхаў, ад дзейнасці таго ж Гундзяева, які таксама сябе лічыць патрыярам (і не ён адзін)?
    Любая рэлігія ў 21-м стагоддзі - гэта не пра мазгі і не пра адэкватнасць. Але ж, тым не менш:
    "Кожны чалавек мае права на свабоду думкi, сумлення i рэлiгii;
    гэта права ўключае свабоду мяняць сваю рэлiгiю або пераканнi
    i свабоду спавядаць сваю рэлiгiю або перакананнi як
    аднаасобна, так i разам з iншымi, публiчным або прыватным
    парадкам у вучэннi, богаслужэннi i выкананнi рэлiгiйных i
    рытуальных абрадаў" (арт. 18 Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека).
    То бок, калі гэтых праваслаўнутых адэптаў зараз абвінавацяць у стварэнні экстрэмісцкага фармаванні і зняволяць на гэтай падставе, іх трэба будзе цалкам слушна вызнаць палітычнымі зняволенымі.
  • russische polizei
    22.08.2024
    Што сапраўды па-імперску і праваслаўна, дык гэта што губаз змагаецца са звяржэннем дзяржаўнай улады ў эрэфіі. Ну, а што тамтэйшыя занятыя вайной і забойствам піяністаў у турмах, то прыйшлося мясцовых халуёў падключаць. Фармальных прыкмет супрацьпраўных дзеянняў у бок Беларусі па апісанні з тг не заўважана. Хаця і зразумела, што гэта чарговыя ватнікі пад рэлігійнай шырмай.

Цяпер чытаюць

Віталь з-пад Вілейкі, які падпаліў хату з уласнымі дзецьмі, завербаваўся ў расійскае войска. І прапаў на першым жа баявым заданні5

Віталь з-пад Вілейкі, які падпаліў хату з уласнымі дзецьмі, завербаваўся ў расійскае войска. І прапаў на першым жа баявым заданні

Усе навіны →
Усе навіны

Мэр Мінска патлумачыў, чаму дрэвы на праспекце Незалежнасці замянілі на расліны ў кадках5

Дзяніс Кучынскі заявіў, што новы палітычны сезон можа быць вырашальным11

73‑гадовага афганца асудзілі па дзвюх палітычных крыміналках2

«Схуднеў на 10 кілаграмаў». Суўладальнік архітэктурнай студыі ZROBIM architects распавёў пра чатыры месяцы ў СІЗА2

Заплацілі 8000 даляраў за пуцёўку — і атрымалі кашмар. Як беларусы з'ездзілі ў Турцыю ў пяцізоркавы гатэль10

Беларуская сям'я 10 гадоў не магла знайсці схаваную заначку. Грошы ўвесь гэты час ляжалі ў печы8

Трамп кардынальна памяняў колер валасоў ФОТАФАКТ13

У Пермі беспілотнік трапіў у шматпавярховы дом4

Лавіна накрыла 15 альпіністаў у Кабардзіна-Балкарыі. Паведамляецца пра сем загінулых1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віталь з-пад Вілейкі, які падпаліў хату з уласнымі дзецьмі, завербаваўся ў расійскае войска. І прапаў на першым жа баявым заданні5

Віталь з-пад Вілейкі, які падпаліў хату з уласнымі дзецьмі, завербаваўся ў расійскае войска. І прапаў на першым жа баявым заданні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць